Як тлумачыцца, месца камбайнёра спачатку заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства, а Коля сеў побач. «Праз некаторы час за стырном камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 тонамі збожжа», — распавялі ў тэлеэфіры.
Што пра такую сітуацыю кажа заканадаўства? Непаўналетнія не маюць права кіраваць транспартнымі сродкамі.
Артыкул 18.19 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за перадачу транспартанага сродку асобам, якія не маюць права кіравання. Адпаведна, работнік калгаса павінен быць аштрафаваны на суму ад 5 да 20 базавых велічыняў (115—460 рублёў).Аналагічны штраф за кіраванне без правоў не можа быць накладзены на 12-гадовае дзіця. У такім разе да адказнасці прыцягваюцца яго бацькі.
Фота president.gov.by