bpc-op
SIGBELavtosotekla
bpc_mazyrSIGBELMOB

У інтэрнэце збіраюць грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку у Косаве

14:54 13 октября 2017
324
Вядомы беларускі блогер, журналіст Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме ў Косаве (Івацэвіцкі раён).

Грошы збіраюцца на краўндфандынгавай платформе «Талака». Мяркуецца сабраць 11 тысяч рублёў.

На 13 кастрычніка ўжо сабрана 27% патрэбнай сумы — 3005 рублёў. На помнік ахвяравалі сродкі 123 чалавекі.

Як напісаў Глеб Лабадзенка ў сваім фэйсбуку, трэба выправіць сітуацыю, калі ў Беларусі няма помніка Тадэвушу Касьцюшку»:

«Гэтымі днямі, калі ідзе абмеркаванне сітуацыі вакол помніка Касцюшку ў Залатурне, у паветры прагучалі абсалютна справядлівыя думкі і папрокі. Калі Касцюшка – выдатны сын Беларусі, то дзе гэта відаць? Дзе хоць адзін помнік выдатнаму сыну? Сапраўды, ёсць толькі бюст Касцюшку на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была сядзіба Касцюшкаў.

Не трэба шукаць вінаватых. Трэба браць і рабіць. І зараз ёсць абсалютна рэальная магчымасць паказаць найперш самім сабе, што мы – нацыя, якая шануе сваіх герояў. У Мерачоўшчыне (Берасцейская вобласць), дзе нарадзіўся Касцюшка, дзейнічае ягоны музей. Кіраўніцтва музея з вялікім энтузіязмам успрыняла ідэю паставіць побач помнік нашаму слаўнаму земляку. Арганізацыйныя пытанні яны бяруць на сябе.

А кожны з нас зараз мусіць адкрыць кашалёк і даць капейчыну на гэты помнік, каб ён быў сапраўды народны. На шыльдзе, супраць якой паўстала польская амбасада ў Швейцарыі, планавалася напісаць: “Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”. Невядома, чым скончыцца гісторыя там.
Давайце зробім так, каб гэты надпіс дакладна з’явіўся на шыльдзе пад помнікам у Мерачоўшчыне.
І гэта будзе вельмі сімвалічна, што на 200-я ўгодкі смерці Андрэя Тадэвуша Касцюшкі мы, беларусы, паставім яму два помнікі – на месцы нараджэння і месцы смерці.

За нашу і вашу свабоду!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

автостекла-моб

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

42
14 декабря 2018 15:00

Мастакоў хвалюе лёс архітэктурнага помніка ў Белавусаўшчыне Пружанскага раёну

Унікальны архітэктурны помнік без абгрунтаванай матывацыі знішчаецца на Белавусаўшчыне, які знаходзіцца ў Пружанскім раёне Берасцейшчыны, пішуць мастакі Яўген Шунейка, Андрэй Лычкоўскі і дырэктар музею Юрый Зялевіч.

129
23 ноября 2018 17:14

Средней школе №3 города Ганцевичи 40 лет: как всё начиналось

30 ноября ветераны и педагогический коллектив, выпускники и сегодняшние школьники соберутся, чтобы вспомнить сорокалетнюю историю альма-матер. Этому событию мы посвятили ретроспективный цикл материалов в котором смогут принять участие все желающие, чья жизнь была связана с этим учебным заведением.

104
11 ноября 2018 12:48

Память жертв Первой мировой войны почтили в Пинске

Сегодня, 11 ноября исполнилось 100 лет, со дня окончания Первой мировой войны. Накануне этого события на городском кладбище в Пинске, пограничники, волонтеры-общественники и ветераны провели работы по благоустройству захоронений и организовали «Вахту памяти».

221
08 ноября 2018 11:19

Как на Пинщине убивали премьер-министра БНР

Роман Скирмунт — одна из ключевых фигур в белорусской истории. Летом 1918 года он — бывший депутат Государственной Думы и член Государственного Совета Российской империи, сформировал правительство Белорусской Народной Республики. Авторитетный белорусский историк, доктор исторических наук Александр Смоленчук более 20 лет исследовал биографию Скирмунта. Итог его работы — книга «Раман Скірмунт (1868−1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю».

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: