Брэсцкі кінавідэапракат адмовіўся паказваць фільм «Шторм. Палаючы ліст» па-беларуску

15:45 15 ноября 2017
41
ОБСУДИТЬ
Рэпертуарная камісія брэсцкага кінапракату адмовілася паказваць фільм «Шторм. Палаючы ліст», які выйшаў у пракат у беларускай агучцы. Пра гэта ў сваім твітэры напісаў кіраўнік праекту «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

У каментары Радыё Свабода дырэктар «Брэсткінавідэапраката» Дзмітрый Сялюк выказаў неразуменне, «навошта Андрэй Кім гэта робіць».

«Яны сталі наступаць на нас наконт лістапада-снежня, але, на жаль, ужо неўзабаве святы, і ў гэты час выходзіць прадукцыя моцных замежных дыстрыб‘ютараў», — сказаў Сялюк.

На думку дырэктара брэсцкага кінапракату, паказы «Шторму» будуць несці арганізацыі страты.

«Людзі кажуць „а вось там…“. Я кажу: ездзіце туды і там глядзіце. Калі ў Мінску паказваюць — глядзіце ў Мінску. У мяне ніводзін берасцеец не прасіў пра гэты фільм. Мы тут у Брэсце бліжэй да Польшчы. Мы штогод праводзім тыдні польскага кіно, яны збіраюць аншлагі. На Гродзеншчыне, Магілёўшчыне больш развітая беларуская мова, магчыма, там больш чалавек паглядзіць. У Брэсце беларускай мовы я ніколі не чуў. Напэўна, толькі аб’явы ў аўтобусе», — адзначыў Дзмітрый Сялюк.

У адказе на зварот, падпісаны 2 кастрычніка, пазначана, што паседжанне рэпертуарнай камісіі, паводле якой і адмовілі «Беларускім уікэндам», адбылося 24 лістапада. Тое, што паседжанне камісіі адбылося ў будучыні дырэктар брэсцкага кінавідэапракату назваў правакацыяй з боку Андрэя Кіма.

Пазьней Дзмітрый Сялюк паведаміў Свабодзе, што бачыць магчымасць паказу «Шторму» ў Брэсце толькі ў 2018 годзе. Сёлета ў кастрычніку ў адным з кінатэатраў гораду адбыліся паказы фільму «Жоўты пясочак» паводле аповесці Васіля Быкава, якому «Белтэлерадыёкампанія» адмовіла ў паказе.

Прэм’ера фільму «Шторм. Палаючы ліст» адбылася ў Мінску 27 кастрычніка. Яго паказвалі на працягу амаль двух тыдняў у шасці кінатэатрах. Паводле Андрэя Кіма фільм паглядзела каля 5000 чалавек.

Паказы «Шторму» запланаваныя ў Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях.

Радыё Свабода

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

93
16 января 2018 11:56

Коссовскому школьному музею присвоен статус «народный»

Решением коллегии Министерства культуры Республики Беларусь от 12 декабря 2017 года №80 краеведческому музею ГУО «Коссовская средняя школа» Ивацевичского района присвоен статус «народный».

110
19 декабря 2017 17:50

Это вам не бонстики! Брестские «бомжстики» собрали больше денег, чем было нужно

Социальный проект "Бомжстики" на краундфандинговой платформе Ulej собрал почти 3800 рублей при необходимых 3500. Суть проекта в том, что брестский художник Илья Дударев продает фигурки "бомжстиков", стилизованные под популярных бонстиков. За счет вырученных средств художник планирует помочь бездомным.

18
11 декабря 2017 17:31

Брестскую крепость будут обновлять за счет средств Союзного государства

На реализацию 16 мероприятий проекта «Капитальный ремонт, реставрация и музеефикация сооружений Брестской крепости» в 2018-2020 годах планируется направить из бюджета Союзного государства почти 320 миллионов российских рублей ($5,4 миллиона).

42
07 декабря 2017 08:45

День белорусской письменности в 2018 году пройдет в районном центре Иваново

Постановлением Совета Министров от 5 декабря с.г. №922 создан Национальный организационный комитет по подготовке и проведению XXV Дня белорусской письменности.