avtosotekla

Бабровіцкая трагедыя ў адлюстраванні лёсу сям’і Дзячкоў

11:25 13 января 2018
1 074
ОБСУДИТЬ
Вялікай бядой стала для нашай зямлі другая сусветная вайна, якая закранула большасць беларускіх сем’яў. Падчас вайны тысячы людзей пайшлі ў партызаны, стаўшы ў шэрагі змагароў з фашызмам. У лясах і балотах Івацэвіччыны, таксама, дзейнічалі вельмі шмат партызанскіх атрадаў. Немцы былі шакіраваны масавым супраціўленнем беларускага народу акупацыі. Супрць партызанаў кідалі не толькі паліцэйскія сілы, але і рэгулярныя войскі, ладзілі карныя аперацыі.

Адной з такіх жахлівых аперацый была і «Балотная ліхаманка» («Зумпфібэр»), якая праводзілася з 21 жніўня па 21 верасня 1942 года. Вынікі яе, паводле нямецкага рапарта, былі наступныя: спалена 49 партызанскіх лагероў і некалькі вёсак, забіта ў баях 389 партызан, 1.274 цывільных жыхароў, якіх западозрылі ў супрацоўніцтве з партызанамі, і 8.350 яўрэяў. Да таго ж «эвакуіравана» 1.217 чалавек. Такім чынам, усяго было забіта больш за 10 тыс. чалавек, з якіх партызаны не склалі і 4 % (!). Гэта значыць большасцю ахвяраў карнікаў былі мірныя жыхары.

Моцна пацярпела падчас карных аперацый і тэрыторыя сённяшняга Івацэвіцкага раёна. Тут таксама акупанты cпалілі 6 вёсак (Вяда, Красніца, Тупічыцы, Бабровічы, Зыбайлы, Зацішша), знішчаючы мірнае насельніцтва.

Адной з такіх вёсак з’яўляюцца Бабровічы. У памяці яе насельнікаў вечным болем жыве трагедыя верасня 1942 года, калі фашысты загубілі 676 жыхароў, спалілі ўсе 164 двары. Пасля вайны астатнія жыхары адрадзілі вёску. Аднак памяць пра тую трагедыю да сённяшняга дня захоўваюць мясцовыя людзі.

У агні Бабровіцкай трагедыі разам з іншымі загінулі таксама Сцяпан і Таццяна Дзячок. Лёс іхняй сям’і мы высветлілі дзякуючы фотаздымкам, што захаваліся ў сваякоў. Вядома, што сумеснае жыццё Сцяпана і Таццяны пачалося ў міжваенныя гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы.

На першым фотаздымку 20-х гадоў Сцяпан і Таццяна яшчэ маладыя, у святочных строях, выглядаюць даволі шляхетна па тых часах, можна, нават, сказаць выкшталцона.

На другім здымку злева, які датуецца прыблізна 1936-1938 годам, Таццяна ўжо з двума дзецьмі: на руках трымае маленькага Андрэя, а справа сядзіць старэйшы Міхаіл.

З верасня 1939 года сям’я Дзячкоў з Бабровічаў жыла ўжо пры новай уладзе – Заходняя Беларусь у выніку паходу Чырвонай Арміі была далучана да БССР. Разам з новай уладай у Бабровічы прыйшоў і новы парадак. Зніклі польскія асаднікі, якія чынілі ўціск супраць беларускіх сялянаў, але на змену ім прыйшлі сталінскія рэпрэсіі, калектывізацыя і іншыя атрыбуты савецкай улады.

Баляслаў Пачопка і яго царква ў Бабровічах
Баляслаў Пачопка і яго царква ў Бабровічах

Крыху адыходзячы ад тэмы, трэба адзначыць, што міжваенныя Бабровічы былі унікальныя тым, што тут існавала уніяцкая (грэка-каталіцкая) парафія, святаром якой быў Баляслаў Пачопка, шчыры прыхільнік беларушчыны, які нават ўвёў беларускую мову ў набажэнства. Яго стараннямі ў Бабровічах была пабудаваная новая царква (якую, дарэчы, спалілі немцы падчас сваёй карнай аперацыі ў 1942 годзе). Дык вось супраць дзейнасці бабровіцкага святара і распачалі уціск новыя савецкія ўлады. Зацкаваны бязбожнымі савецкімі актывістамі, Баляслаў Пачопка памёр у 1940 годзе.

Але вернемся да сям’і Дзячкоў. 15 верасня 1942 года нямецкія карнікі ўварваліся ў Бабровічы. Сцяпан і Таццяна Дзячок трапілі ў лік 676 жыхароў вёскі, якія згарэлі ў злачынным полымі. Як сёння распавядаюць сведкі тых падзей з Бабровічаў і навакольных вёсак, дым быў бачны за многія кіламетры. Бабровічы гарэлі некалькі дзён…

Але дзеці Сцяпана і Таццяны, Міхаіл і Андрэй, выратаваліся, таму што падчас трагедыі былі ў сваёй бабулі Анастасіі Трухановіч у Святой Волі.

Лёс склаўся так, што пасля вайны, дзеці апынуліся далёка ад радзімы. Старэйшы, Міхаіл, трапіў аж у Казахстан, дзе выхоўваўся ў інтэрнаце. Захаваўся і здымак тых часоў:

Няма, канешне, чаго казаць пра долю дзяцей, якія трапілі ў інтэрнаты пасля вайны. Міхаіл так і застаўся ў Казахстане, там ажаніўся і жыў у Алма-Аце. Тры разы прыязджаў у Беларусь. Памёр у 1998 годзе, пакінуўшы двое дзяцей.

На здымку 1965 года Міхаіл Дзячок разам з цешчай, жонкай Ксеніяй, сынам Яўгенам, дачкой Таццянай:

Дзеці Міхаіла – Яўген і Таццяна жывуць з 1990-х гадоў у Германіі. У 1994 годзе прыязджалі у Беларусь, у архівах шукалі звесткі аб лёсе продкаў, былі і ў Святой Волі, дзе да 1965 года жыла прабабуля Анастасія Трухановіч, у якой уратаваўся падчас Бабровіцкай трагедыі бацька.

Андрэй Дзячок, які таксама выратаваўся тады ў бабулі, таксама трапіў у інтэрнат у Казахстане. Ніколі ён больш не быў на Радзіме. Жыў у Растове, дзе жонка Роза нарадзіла яму сына Аляксандра. На здымку 1960-х гадоў Роза разам з Аляксандрам злева:

Сёння ў Івацэвіччыне жывуць сваякі гэтай сям’і Дзячкоў, якія разам з фотаздымкамі захоўваюць памяць аб падзеях тых гадоў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

161
11 июня 2018 19:33

Як выглядаў аўтобус Брэст-Драгічын у 1934 годзе

Аўтобусны рух пачаў масава развівацца ў Заходняй Беларусі, якая была ў складзе Польскай рэспублікі, у сярэдзіне 1920-х гадоў. Перавозчыкамі былі прыватныя асобы і фірмы. Гэта аўтобус Брэст — Драгічын, уласнасць фірмы «Poleska komunikacja». 1934 год.

124
05 июня 2018 15:15

З бел-чырвона-белымі сцягамі ў Баранавіцкім раёне адзначылі 155-годдзе Мілавідскай бітвы.ФОТА

Грамадска-палітычныя актывісты з Баранавічаў, Слоніма ды Мінска сабраліся каля помніка на месцы, дзе 155 год таму адбылася бітва часоў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

947
27 мая 2018 22:20

Партизаны снова стреляли в урочище Хованщина Ивацевичского района. ВИДЕО-ФОТО

В урочище Хованщина в Ивацевичском районе прошла традиционная военно-историческая реконструкция в память о действиях партизан в годы Второй мировой войны. Реконструкторы из Бреста стреляли по воображаемым "немцам" в лесу, а потом туристам показали быт партизанского отряда.

412
23 мая 2018 20:01

В Хованщине пройдет военно-историческая реконструкция «Один день из жизни партизанского отряда»

27 мая в Ивацевичском районе пройдут мероприятия, посвященные истории партизанского движения. Будет и реконструкция "Один день из жизни партизанского отряда" с участием военно-исторических клубов Бреста.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: