Памёр самы стары беларус свету, асветнік і навуковец Барыс Кіт

00:27 03 февраля 2018 918
ОБСУДИТЬ
1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108 годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт. Пра яго смерць паведаміла жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — кажа Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, выконваюцца фармальнасці.

«Беларусам ХХІ стагодзьдзя я жадаю не забыць сваёй беларускасці і рабіць дзеля яе тое, што магчыма, — сказаў Барыс Кіт у апошнім інтэрвію на Радыё Свабода ў снежні 2017 году. — Вельмі шмат беларусаў здрадзілі Беларусі, кінулі яе, а я не здрадзіў, я працаваў на беларускую справу. Я рабіў усё правільна, Бог гэта бачыў і зрабіў так, што я не памёр дасюль».

Барыс Кіт — беларускі асветнік, амерыканскі навуковец, спецыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізікі, хіміі, ганаровы прафесар Мэрылендскага універсітэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Бачыў лютаўскую рэвалюцыю 1917 году. Пасля кастрычніцкага перавароту ягоны бацька, ратуючыся, перавёз сям’ю ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёну. Барыс Кіт скончыў Віленскі універсітэт імя Стэфана Баторыя, быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, пазней Наваградскай гімназіі, выкладаў там матэматыку.

Перад вайной Кіта прызначылі акруговым інспэктарам Баранавіцкай школьнай акругі, пад ягоным кіраўніцтвам адчыніліся дзясяткі беларускіх школ у Баранавіцкім, Наваградскім, Слонімскім, Валожынскім, Ваўкавыскім раёнах.

За беларускую дзейнасць пераследаваўся ўладамі Польшчы, СССР, нацысцкай Германіі.

30 дзён у камеры смяротнікаў

З пачаткам нямецкай акупацыі два гады пражыў у сваякоў у вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёну.

Працуючы дырэктарам беларускай гімназіі ў Паставах, Барыс Кіт разам са сваімі вучнямі перажыў жудасную трагедыю ліквідацыі Пастаўскага гета. Ён адмовіўся на загад нямецкага афіцэра накіраваць сваіх вучняў ачышчаць горад ад трупаў, і гэта стала для акупацыйнага рэжыму апошняй кропляй. Барыса Кіта арыштоўваюць і змяшчаюць у камеру смяротнікаў Глыбоцкай турмы, абвінавачваюць у шпіянажы, сувязях з партызанамі, парушэнні нямецкіх законаў. У гэтай камеры, насельнікаў якой кожную ноч выводзілі на расстрэл, Барыс Кіт прабыў 30 дзён.

Але вучні не пакінулі настаўніка, распачаўшы кампанію ў яго абарону. Барыс Кіт быў вызвалены дзякуючы заступніцтву вучня Кастуся Касяка, які быў дарадцам па беларускіх справах пры гебітскамісарыяце. Самога Касяка потым расстраляла савецкая ўлада.

Барыс Кіт у 100 год
Барыс Кіт у 100 год

Зрабіў унёсак у сусветную астранаўтыку

У 1948 годзе Барыс Кіт эміграваў у ЗША, дзе заснаваў у горадзе Саўт-Рыверы беларускую калонію, дапамагаючы перабрацца ў ЗША шматлікім беларускім уцекачам. Але неўзабаве пераехаў у Каліфорнію, дзе распачаў навуковую дзейнасць у галіне астранаўтыкі.

Працаваў у розных кампаніях, удзельнічаў у амерыканскіх праектах падрыхтоўкі да палётаў у космас, даследаваў касмічныя праграмы СССР. Прафесар, доктар філасофіі ў галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, шмат якіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднанняў.

Ён суаўтар падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960), якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Выгадаваў двух сыноў — Уладзіміра, які працаваў у кіраўніцтве амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА (8 гадоў таму памёр), і Віктара, хірурга ў Балтыморы.

Барысу Кіту 105 гадоў
Барысу Кіту 105 гадоў

Вяртанне на радзіму

З развалам СССР і адраджэннем незалежнай Беларусі імя Барыса Кіта вярнулася ў беларускую гісторыю.

Пра яго распавядаецца ў кнігах Лідзіі Савік «Вяртанне» і «Космас беларуса» і Галіны Войцік «Барыс Кіт». У беларускіх часопісах друкавалася кніга Васіля Быкава «Аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце-на-Майне». У Мінску таксама выйшла кніга «Грамадзянін свету» з успамінамі пра Барыса Кіта, напісаная ягонымі вучнямі і сябрамі.

Апошні час Барыс Кіт жыў у Франкфурце-на-Майне ў прытулку для састарэлых. Пасля пералому шыйкі сцягна ня мог хадзіць, рухаўся на інвалідным вазку.

Паводле інфармацыі Белстату, сярод мужчын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не было людзей, старэйшых за Барыса Кіта.

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

6
22 февраля 2019 00:44

Бизнес-квест в Бресте: есть шанс бесплатно попасть на форум с Ириной Хакамадой

23 февраля в Бресте состоится встреча организаторов форума «Бизнес-Пробуждение 3.0» с предпринимателями и пройдет квест для желающих попасть на событие, которое состоится в Минске 27 апреля.

425
19 февраля 2019 19:52

Участковый из Малеча и Березовский РОВД признаны лучшими в Брестской области

По итогам 2018 года лучшим участковым стал майор Сергей Манцевич, а Березовский РОВД — лучший райотдел на Брестчине в своей категории по результатам служебной деятельности.

227
18 февраля 2019 17:08

Суд в Бресте оштрафовал правозащитника Владимира Величкина и активиста Виталия Казака

Обоих 16 февраля вызвали в Ленинский РОВД города Бреста по повестке и до суда поместили в изолятор временного содержания.

154
12 февраля 2019 15:28

Назначен новый помощник президента — инспектор по Брестской области

Им стал Анатолий Маркевич (на фото), который последние восемь лет занимал должность председателя Новогрудского райисполкома в Гродненской области.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: