avtosotekla

Некалькі соцень чалавек ўшанавалі Тадэвуша Касцюшку ў Косаве. ФОТА-ВІДЭА

14:44 04 февраля 2018
900
ОБСУДИТЬ
Замежныя госці і дыпламаты, прадстаўнікі ўлады і апазіцыі сабраліся сёння разам у Марачоўшчыне, каб адзначыць дзень народзінаў нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшку.

Мерапрыемствы пачаліся са службы ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку ў касцёле ў Косаве. Менавіта ў гэтым касцёле 272 гады таму быў ахрышчаны Тадэвуш. Цяпер пра гэта нагадвае памятная шыльда на сцяне касцёла.

У Троіцкім касцёле ў Косаве
У Троіцкім касцёле ў Косаве
Падчас імшы ў дзень народзінаў Касцюшкі
Падчас імшы ў дзень народзінаў Касцюшкі
Шыльда ў памяць пра хрышчэнне Касцюшкі ў касцёле ў Косаве
Шыльда ў памяць пра хрышчэнне Касцюшкі ў касцёле ў Косаве
Троіцкі касцёл
Троіцкі касцёл

Пасля службы ў касцёле прысутныя сабраліся каля сядзібы-музею Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне. Прыехалі дыпламаты ЗША, Польшчы, Швейцарыі, Украіны. Прадстаўнікі ўлады, дыпламаты і іншыя госці ўсклалі вянкі ды кветкі да каменя з рэльефам Тадэвуша Касцюшкі.

Сядзіба Касцюшкі ў Марачоўшчыне
Прыехаў джып амерыканскіх дыпламатаў
Прыехаў джып амерыканскіх дыпламатаў

Старшыня Івацэвіцкага райсавету Аляксандр Сарока і старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук
Дыпламаты ЗША і Украіны
З кветкамі — выконваючы абавязкі Косаўскага гарвыканкама Леанід Юдчыц
Госці з Польшчы

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Бярозаўскага раёну

40-гадовыя юбіляры па сканчэнні Косаўскай школы: Барыс Ганчарук, Наталля Дылько, Ларыса Дылько, Раіса Міхальчык, Ала Галабурда

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

857
12 мая 2018 16:05

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.

33
09 мая 2018 09:22

Брестские социал-демократы почтили память жертв войны

Брестские социал-демократы и представители общественности почтили память погибших во время второй мировой войны.

491
03 мая 2018 14:59

Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо ўстаноўлены каля Косава. ФОТА

Аб гэтым у сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў збор сродкаў на помнік. Глеб Лабадзенка выклаў і здымак помніка, аднак Касцюшка на пастаменце пакуль агорнуты ў матэрыю. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 мая.

330
27 апреля 2018 12:52

Як жылі, жаніліся, у Амерыку на заробкі ездзілі ды ад вайны ўцякалі: маналог касаўчанкі пра жыццё ў мінулым стагоддзі

Гэты запіс зроблены ў далёкім 1996 годзе. Нарадзілася Марыя Аляксееўна ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна, замуж выйшла ў Косава, дажывала век у дачкі ў Ружанах. Не стала яе ў 2005 годзе. Пад час сустрэч ад саёй зямлячкі я запісаў амаль пяцьдзесят народных песень. Мела прыемны голас, светлую галаву, добрую душу. Яе лёс доўга хваляваў мяне, уражваў чалавечай мудрасцю. Марыя Аляксееўна, спраўджваючы вашу волю, пакуль што не называю ваша прозвішча. Але мне вельмі хочацца, каб пра вас ведалі іншыя людзі.