avtosotekla

Брэсцкія ўлады далі дазвол на вулічны фестываль “100 год БНР”

12:31 14 марта 2018
199
ОБСУДИТЬ
Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка а 12-й гадзіне на плошчы Свабоды ў Брэсце і распачнецца святочным мітынгам з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх уладаў, грамадскіх дзеячоў і гісторыкаў.

Таксама ў праграме свята запланаваны канцэрт (з удзелам гарадскога духавога аркестра, гуртоў Cad Goddeu, B:N, Zolki Band, СПРАТ, Relikt), выстава-продаж нацыянальнай сімволікі, кнігарня, “Кірмаш Валанцёрства” ад грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў горада, майстар-класы для дзяцей і дарослых ад беларускіх рамеснікаў, фотазона ад прадстаўнікоў рэканструктарскіх клубаў.

Як нагадаў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі, для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю створаны арганізацыйны камітэт. У яго склад увайшло больш за 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

“Праз 100 год ад моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, можна ўпэўненна сцвярджаць, што мары яе заснавальнікаў здзейсніліся. Мы жывем у незалежнай краіне. Нягледзячы на тое, што ў нашым маладым грамадстве яшчэ застаюцца нявырашаныя праблемы, у юбілейную 100-ю гадавіну хочацца зрабіць свята. Таму мы рыхтуем пазітыўную, урачыстую і радасную імпрэзу з конкурсамі, віктарынамі, розыгрышамі прызоў і святочнай сімволікай”, — распавёў адзін з заяўнікоў фестываля, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

З дазволу гарадскіх уладаў, фестываль пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай партый і арганізацый, што ўваходзяць у аркамітэт.

“Мы заклікаем жыхароў горада ўзяць з сабой бел-чырвона-белую сімволіку, а для мітынгу напісаць сацыяльны ці палітычных плакат, які будзе адпавядаць тэматыцы фестываля”, — адзначыў Юрый Казакевіч, адзін з сябраў аргкамітэта, абласны каардынатар Руху “За Свабоду”.

У 100-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары брэсцкай акцыі лічаць дарэчным і неабходным правядзенне святочнага мерапрыемства. Яго мэта – засведчыць адданасць жыхароў горада найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы: свабодзе і незалежнасці, павазе да гісторыі і культуры беларускага народа.

Аргкамітэт запрашае рамеснікаў і прадстаўнікоў бізнэсу прэзентаваць сваю прадукцыю на адной з крэатыўных пляцовак фестывалю.

Сачыць за паведамленнямі з хэштэгамі #БНР100 і #БНР100Брэст можа ў сацыяльных сетках: ВК — https://vk.com/bnr100_berascie і ФБ — https://www.facebook.com/BNR100Brest.

Тыя, хто жадае дапамагчы, далучыцца да арганізатараў альбо стаць валанцёрам, могуць запоўніць кароткую форму па спасылцы: https://goo.gl/JSrh5M.

Таксама прымаюцца ахвяраванні на арганізацыю канцэрта і выраб святочнай сімволікі праз краудфандынг (падрабязнасці тут).

Па словах Дзмітрыя Шыманскага, арганізацыйны камітэт рыхтуе дакладны план мерапрыемства. Ідзе праца над праектамі рэзалюцый, удакладняецца спіс удзельнікаў фестывалю.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

681
14 июня 2018 22:11 1

Игры разума в Ивацевичах: снова ударила «Молния»

Очередная игра не заставила себя долго ждать, и спустя буквально неделю все 9 команд вновь собрались чтобы отлично провести вечер и зарядиться позитивными эмоциями перед перерывом, который продлится чуть дольше обычного.

137
11 июня 2018 10:35

Стадыён «Паўночны» ў Бярозе збірае валанцёраў на аднаўленне трыбун

Зусім нядаўна стадыён у мікрараёне "Паўночны гарадок» г.Бярозы меў непрывабны выгляд і пуставаў. Але ўжо хутка былое папулярнае месца адпачынку гараджан набудзе зусім новы выгляд і будзе зручным і прывабным для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. Аднаўленне стадыёна праводзіцца сіламі ініцыятыўнай групы жыхароў мікрараёна пры актыўным удзеле супрацоўнікаў дзіцяча-юнацкай школы №1, вучняў і іх бацькоў, а таксама вучняў сярэдняй школы №1.

1 627
10 июня 2018 16:13

Много фото из инстаграм ивацевичских выпускников

Выпускной 2018 не прошел мимо социальных сетей. Естественно, выпускники наделали много селфи и просто фото в свои аккаунты. "Першы Рэгіён" сделал подборку фото из инстаграм ивацевичских выпускников.

840
09 июня 2018 11:44

В Ивацевичском районе выявили недостатки при подготовке к купальному сезону

Поводом для масштабных проверок органов прокуратуры на территории Брестской области стало то, что по сравнению с прошлым годом в два раза возросло количество детей, погибших от внешних факторов.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: