avtosotekla

У Любішчыцах спаборнічалі юныя знаўцы пажарнай справы

11:38 21 марта 2018
193
ОБСУДИТЬ
Чарговы адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ прайшоў у актавай зале ДУА “Любішчыцкая СШ”.

На гэты раз свае веды па асновах бяспекі жыццядзейніцтва, а таксама творчыя здольнасці, эрудыцыю і дасведчанасць з мэтай назвацца лепшымі юнымі вогнеборцамі дэманстравалі вучні сярэдніх школ Івацэвіцкай (прыгараднай) зоны: каманда “Юныя пажарныя з ДУА “Воленская СШ”, каманда “СОС” ДУА “Яглевіцкая СШ” і тры каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” прадстаўлялі ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Падстарынская СШ”. Увогуле, назвы каманд цалкам адпавядалі назве працуючых у школах клубаў юных выратавальнікаў.

Конкурснае журы толькі прагледзеўшы візітныя карткі каманд (Прывітанне) адразу ж адначыла прысутнасць у выступленнях каманд новага, больш сучаснага, а недзе нават і крэатыўнага падыходу. Усе інсцэніроўкі, што ўвайшлі ў склад конкурсу “Прывітанне”, нідзе раней не былі заўважаныя. Зразумела, у час усемагутнага інтэрнэту гэта не так і складана, аднак і гатовы матэрыял трэба здолець падаць цікава, неардынарна, а найперш — дасціпна для дзяцей, для іх дзіцячых розуму і свядомасці.

Параўнальна роўна ішлі каманды і на працягу першых чатырох конкурсных заданняў. Аднак далей нехта не справіўся з тэарэтычным заданнем конкурсу капітанаў каманд, нехта не надаў належнай увагі маленечкай бутэлечцы з аміяком у “аптэчцы” пры аказанні першай медыцынскай дапамогі “пацярпеламу на пажары”, а менавіта з яго і патрэбна было пачынаць дапамагаць пацярпеламу.

Даспадобы журы прайшлася і рэклама мабільнага прыкладання “МНС Беларусі. Дапамога побач” каманды Любішчыцкіх вогнеборцаў.

У выніку першае месца ў гэтым адборачным туры з выніковай адзнакай у 24,5 балаў заняла каманда “Агеньчык” ДУА “Любішчыцкая СШ”. Другю прыступку пераможнага п’едэсталу заняла каманда “Юныя пажарныя” ДУА “Воленская СШ”. Трэцяе месца журы прысудзіла “Агеньчыку” з ДУА “Стайкаўскай СШ”. А вось каманды з ДУА “Яглевіцкая СШ” і ДУА “Падстарынская СШ” з аднолькавай колькасцю  балаў падзялілі чацвёртае месца. Каманды, заняўшыя прызавыя месцы ўзнагароджаны Граматамі аддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік каманды атрымаў каштоўны падарунак.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

191
07 сентября 2018 10:15

МВД снова проводит опрос среди граждан Беларуси на тему педофилии

В декабре 2017 года на официальном сайте Министерства внутренних дел был запущен опрос, касающийся преступлений против половой неприкосновенности детей.

151
05 сентября 2018 13:17

Спасатели провели урок безопасности в Телеханской школе

В Ивацевичском районе стартовал второй этап республиканской акции «В центре внимания - дети!».

118
05 сентября 2018 08:23

В Березе все первые классы сыграют в футбол

8 сентября в 10.00 часов на центральном стадионе города Березы пройдет детский футбольный фестиваль.

529
01 сентября 2018 13:50

Бяспечны маршрут да школы (дыяфільм)

Гэты дыяфільм быў створаны яшчэ ў 1980 годзе, але на нашу думку не згубіў актуальнасці і сёння. На пачатку новага навучальнага года мы звяртаемся да бацькоў, настаўнікаў, вучняў. Расскажыце "першаклашкам" аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарозе!

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: