Будуць даследаваць гісторыю краю: у Пружанах адбудзецца навукова-краязнаўчая канферэнцыя

11:36 09 апреля 2018
ОБСУДИТЬ
З 6 красавіка 2018 года музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае аб пачатку прыёму заявак і навуковых дакладаў да ўдзелу ў VІI-ай навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Пружанскі дыярыуш», што адбудзецца 19 кастрычніка бягучага года ў музеі.

Пружаншчына разам з іншымі землямі сучаснага беларуска-польска-украінскага памежжа з’яўляецца цікавым гісторыка-культурным і прыродна-геаграфічным рэгіёнам. З гэтай тэрыторыяй звязаны многія гераічныя і трагічныя падзеі мінулага, а таксама імёны асоб, якія ўнеслі ўклад у гісторыю, культуру, навуку, грамадска-палітычнае жыццё не толькі Беларусі, але і замежжа. Асаблівую актуальнасць вывучэнне мікрагісторыі мае ў 2018 г., які аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы.

Мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Ён збірае звесткі аб мінуўшчыне і сучаснасці, асвятляе іх для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі установы маюць розную тэматыку даследаванняў. Музей супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў вывучэнні спадчыны раёна.

З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 5 зборнікаў дакладаў. З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыяруш”.

Будуць даследаваць гісторыю краю: у Пружанах адбудзецца навукова-краязнаўчая канферэнцыя

На сённяшні дзень вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаюцца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб і інш. Таму пастаянна існуе неабходнасць абагульняць матэрыялы навуковых і краязнаўчых даследаванняў, абменьвацца дасягнутымі вынікамі, уводзіць у зварот новыя факты і знаёміць грамадскасць з даследчыцкімі напрацоўкамі з мэтай падрабязнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначаць далейшыя накірункі ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.

На VІІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыяруш” у ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінскага памежжа.

Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, якія звязаны з  Пружаншчынай і суседнімі тэрыторыямі. Тэматыка дакладаў можа тычыцца розных перыядаў. Сярод юбілейных і памятных дат, якія могуць мець адносіны да Пружаншчыны, магчыма адзначыць:

  • 155 год з пачатку нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве (1863 – 1864 гг.);
  • 100 год заканчэння першай сусветнай вайны (1914 – 1918 гг.);
  • 100 год абвяшчэння БНР (1918 г.);
  • 95 год з часу стварэння КПЗБ (1923 г.);
  • 585 год з часу першага ўзгадвання ў пісьмовых крыніцах “Прушанскай воласці” (1433 г.);
  • 430 год з часу надання Ганнай Ягелонкай Магдэбургскага права Пружанам (1588 г.);
  • 135 год з часу адкрыцця пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1883 г.);
  • 75 год з часу знішчэння пружанскага гета (1943 г.);
  • 430 год з дня нараджэння вучонага Шымана Старавольскага (1588 – 1656);
  • 210 год з дня нараджэння літаратара, грамадскага дзеяча Леана Зянковіча (1808 – 1870);
  • 165 год з дня нараджэння этнографа Міхаіла Федароўскага (1853 – 1923);
  • 115 год з дня нараджэння грамадскага дзеяча і вучонага Міколы Ільяшэвіча (1903 – 1934);
  • 115 год з дня нараджэння палітычнага дзеяча Веры Харужай (1903 – 1942);
  • 110 год з дня нараджэння паэта Міколы Засіма (1908 – 1957);
  • 105 год з дня нараджэння мастака Міколы Чурабы (1913 – 1998)
  • 95 год з дня нараджэння вучонага Серафіна Корчак-Міхалеўскага (1923 – 2006);
  • 85 год з дня нараджэння мастачкі Алены Лось (1933 – 2013);
  • 80 год з дня нараджэння савецкага трэнера Мікалая Карполя (нар. у 1938 г.) і інш.

Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі плануецца выданне навуковага зборніка.

 Праблемы для абмеркавання: 

  • Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;
  • Заходняя Беларусь у складзе Польшчы;
  • Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;
  • Страчаная спадчына;
  • Археалагічныя даследаванні;
  • Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;
  • Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;
  • Літаратурная і мастацкая спадчына;
  • Моўныя і этнічныя асаблівасці;
  • Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;
  • Рамёствы і промыслы;
  • Этнаграфічная спадчына;
  • Рэлігійнае краязнаўства;
  • Міфалогія;
  • Турыстычны патэнцыял рэгіёну;
  • Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;
  • Біялагічная разнастайнасць;
  • Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;
  • Ахова прыроды;
  • Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;
  • Калекцыянаванне;
  • Музейная справа;
  • Сродкі масавай інфармацыі;
  • Развіццё адукацыйнай справы;
  • Сістэма аховы здароўя;
  • Ваеннае мінулае;
  • Будаўніцтва і камунікацыі;
  • Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;
  • Спартыўныя дасягненні і інш.

Час правядзення канферэнцыі: 19 кастрычніка 2018 г.

Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі можна атрымаць на сайце музею.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га.

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.