avtosotekla

«Каб людзі не адвучыліся друкаваць свае фота»: у Бярозе адкрылася выстава старых фотаздымкаў «З сямейнага архіву»

10:28 11 апреля 2018
226
ОБСУДИТЬ
З 10 красавіка да 6 мая ў Бярозаўскай Галерэі мастацтваў на вуліцы Леніна, 104 А праходзіць выстава фотаздымкаў, некаторым з якіх каля 100 год. Выстава "З сямейнага архіву" арганізаваная брэсцкім краязнаўцам Іванам Чайчыцам сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Да Бярозы выстава экспанавалася толькі ў абласным цэнтры.

Іван Чайчыц, краязнаўца з Брэста, каардынатар выставы, распавёў, што ў век сучасных тэхналогій важна каб людзі не адвучыліся зберагаць друкаваныя фота, якія рабілі іх продкі:

“Узнікла ідэя данесці да людзей тое, што сёння яны мала друкуюць фота, а прывыклі захоўваць іх у камп’ютарах ды сацыяльных сетках. Увогуле, гэта выстава адбылася дзякуючы таму, што калісьці людзі надрукавалі свае фота. І не проста надрукавалі, яны іх яшчэ захавалі. І вось мы звярнуліся да людзей з прапановай падзяліцца фотаздымкамі з сямейнага архіву для таго, каб зрабіць выставу. На выставе апроч фота з нашага рэгіёну маюцца фота з Польшчы, ЗША, Ізраіля. Мы вырашылі не спыняцца, далей збіраем матэрыялы, хочам, каб такі праект выставы фота з сямейных альбомаў быў не аднаразовым, а працягваўся як мага даўжэй».

На фотаздымках паказаны побыт людзей у той час, калі толькі скончылася адна з страшных войнаў чалавецтва – першая сусветная. Людзі вярнуліся да мірнага жыцця, адбудавалі дамы, жаніліся, нараджалі дзяцей і яшчэ не ведалі, што хутка будзе другая сусветная вайна.

Некаторыя фотаздымкі тычацца і мясцовага рэгіёну, напрыклад, вельмі каларытнае фота «Косаўскія дашкольнікі»:

На адкрыцці выставы прысутнічалі старшыня Бярозаўскага райвыканкаму Леанід Мартынюк, консул генеральнага консульства Рэспублікі Польша ў Брэсце Кшыштаф Расінскі.

Старшыня райвыканкаму Леанід Мартынюк (справа) і польскі дыпламат Кшыштаф Расінскі

Кіраўнік Бярозаўскага раёну Леанід Мартынюк у сваім выступе падзякаваў арганізатарам выставы і падкрэсліў важнасць падобных мерапрыемстваў:

«Фатаграфія не страціла сябе як культурная, гістарычная каштоўнасць. Мерапрыемства, якое мы ладзім супольна з консульствам Рэспублікі Польшча, ужо не першае і мы не будзем абмяжоўвацца на гэтым, будзем шукаць моманты для далейшага нашага супрацоўніцтва. Я перакананы, што дадзеная выстава будзе цікавай і напоўніць наведнікаў станоўчымі як эмацыйнымі, так і візуальнымі ўражаннямі».

У дзень адкрыцця выставы 10 красавіка, некалькі дзясяткаў жыхароў Бярозы прыйшлі паглядзець на старыя фота.

Некаторыя падзяліліся сваімі ўражаннямі:

«Людзі на фотаздымках як лялькі намаляваныя, вось цяпер не такія робяць. А гэтыя нагадваюць нешта такое блізкае, роднае,» — распавяла наведніца выставы.

«Самае цікавае, што ў маё бабулі таксама падобныя фота вісяць. І людзі ў падобных сукенках,» — не хавае захаплення іншая наведніца.

Краязнаўца Іван Чайчыц

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

161
13 июля 2018 22:28

«Задача художника — помочь увидеть красоту»: дрогичинский пейзажист Петр Мысливец подарил 60 картин пинскому музею Полесья

В Пинском музее белорусского Полесья открылась выставка работ дрогичинского пейзажиста Петра Мысливца, которому недавно исполнилось 80 лет. Художник передал в дар музею 60 своих работ.

214
09 июля 2018 09:51

Более 1,1 миллиона долларов выделено на День белорусской письменности в Иваново. Что будет сделано?

Почти Br2,2 млн выделено на подготовку Иваново к XXV Дню белорусской письменности, сообщил корреспонденту БЕЛТА директор УКС Ивановского района Валерий Грудовик.

973
05 июля 2018 20:00

Будзе і вогнішча, і фаер-шоў: свята Купалле пройдзе ў Быцені Івацэвіцкага раёну

Праграма раённага свята “Купалле”, якое пройдзе на стадыёне ў Быцені 06 ліпеня.

452
04 июля 2018 11:35

Империя контрастов: какими впечатлениями о Ивацевичах поделился в своей книге польский писатель

Ровно год назад в Ивацевичи приезжал польский писатель-путешественник Артур Зыгмунтович. Проживающий в Западной Польше, он сделал несколько поездок в Беларусь, а об увиденном рассказал в своей книге "Беларусь: империя контрастов". Имеется там пару страниц впечатлений от посещения Ивацевичей. Предлагаем перевод этой части.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: