avtosotekla

Стала вядома, калі каля Косава адкрыюць першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку

16:05 24 апреля 2018
657
ОБСУДИТЬ
Урачыстасці з нагоды адкрыцця помніка Тадэвушу Касцюшку пройдуць на яго радзіме ў Марачоўшчыне а 12 гадзіне 12 мая, паведаміў Івацэвіцкі райвыканкам. На адкрыццё прыедуць высокія госці і шмат турыстаў.

Як распавёў ініцыятар збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка, з Мінска ў Косава з гэтай нагоды будзе арганізаваны аўтобусны тур.

Гэта будзе першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку. Двухметровы помнік быў зроблены паводле праекту вядомага беларускага скульптара Геніка Лойкі, адліты ва Украіне і дастаўлены ў Беларусь. Міністэрства культуры і мясцовыя ўлады выдалі ўсе неабходныя дазволы на ўсталяванне помніка.

Сродкі на помнік збіралі людзі ў інтэрнэце, агулам у зборы паўдзельнічалі больш за 700 чалавек. Імёны ахвярадаўцаў будуць занесеныя на памятную шыльду, якая будзе захоўвацца ў музеі Касцюшкі.

На пастаменце помніка будзе напісана «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». Менавіта з-за такога надпісу летась разгарэўся скандал, калі яго хацелі змясціць на помніку Касцюшку ў Швейцарыі. Нягледзячы на тое, што помнік у Швейцарыі ўстанаўліваліся на ахвяраванне тамтэйшых беларусаў, такім надпісам абурыліся польскія дыпламаты ў Швейцарыі. У выніку упамінанне, што «Касцюшка — сын Беларусі» з таго помніка прыбралі.

Што казалі ў 2016 годзе жыхары Косава пра ідэю ўстаноўкі помніка Тадэвушу Касцюшку:


Чытайце па тэме:
Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь

Чытайце таксама:
“Недарма ён быў названы народным героем Беларусі»

Як у Косаве штогод ушаноўваюць Касцюшку ў дзень яго народзінаў:

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

159
20 сентября 2018 18:20

В Березовском районе состоялась церемония перезахоронения останков немецких и венгерских солдат

Работу по поиску захоронений военного времени иностранные представители ведут совместно со специализированным батальоном Министерства обороны Беларуси.

306
19 сентября 2018 16:22

В Галенчицах Ивацевичского района обновили памятник на могиле расстрелянных во время войны людей

18 сентября 1942 года в д. Галенчицы в ходе немецкой карательной операции «Болотная лихорадка» было расстреляно 4 семьи. В числе 18 жителей деревни, чьи жизни преждевременно оборвались, было 8 детей. Свидетелем тех трагических событий является захоронение.

526
12 августа 2018 17:35

В Пружанском районе впервые прошел военно-исторический фестиваль «Городечно». ФОТО

С 11 по 12 августа в деревне Городечно Пружанского района проходил фестиваль с военно-исторической реконструкцией, посвященный битве, которая состоялась в этой местности в 1812 году между русской и французской армиями.

783
14 июля 2018 20:41

Как немцы с русскими воевали: в Ивацевичском районе прошел фестиваль реконструкторов «Выгонощанская фортеция»

В деревне Выгонощи Ивацевичского района прошел четвертый военно-исторический фестиваль, посвященный памяти жертв Первой мировой войны. Сотни зрителей приехали посмотреть, как военно-реконструкторские клубы отразят события столетней давности.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: