Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

16:05 12 мая 2018 1 424
ОБСУДИТЬ
Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.

На мерапрыемства прыехала кіраўніцтва Івацэвіцкага райвыканкаму, дыпламаты некалькіх краін, прадстаўнікі міністэрства, і госці з розных гарадоў. Нават новая вялікая паркоўка, адкрытая нядаўна каля сядзібы Касцюшкі, не змясціла ўвесь транспарт.

Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, прысутнічала і два дзяржаўных — чырвона-зялёных. Чыноўнікі і міліцыя не пярэчылі прысутнасці недзяржаўных сцягоў, ніякіх канфліктаў на гэтай глебе не адбылося.

Помнік быў агорнуты тканінай, у пачатку мерапрыемства яе здымалі старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук і скульптар Генік Лойка, які рабіў макет помніка.

Падрабязней, як адбывалася адкрыццё, глядзіце на відэа і фота.

Аляксандр Грыцук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму
Аляксандр Грыцук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму
Глеб Лабадзенка, ініцыятар збору сродкаў на помнік
Старшыня Згуртавання беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега перадае музею макет помніка

Скульптар Генік Лойка

У 2017 годзе згуртаванне беларусаў Швейцарыі паставіла помнік Тадэвушу Касцюшку ў горадзе Залатурн, дзе апошнія свае гады дажываў Тадэвуш Касцюшка. Аднак усталяванне таго помніка не абыйшлося без міжнароднага скандалу, палякі абурыліся, што беларусы на сваім помніку Касцюшку напісалі «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». І, хаця помнік ставілі на грошы беларусаў, каб улагодзіць канфлікт, адміністрацыя горада Залатурн папрасіла прыбраць згадкі пра Беларусь на помніку.

Пра гэта пісалі тут:
Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь

Пасля таго скандалу і дыскусіі ў беларускім грамадстве, вядомы журналіст Глеб Лабадзенка прапанаваў сабраць грошы на помнік Касцюшку ў Беларусі менавіта з такім надпісам. На прапанову адгукнуліся сотні людзей, і грошы на помнік былі сабраныя вельмі хутка.

Пасля гэтага устаноўку помніка узгаднілі з Міністэрствам культуры ды іншымі органамі ўлады, помнік быў адліты ва Украіне і дастаўлены ў Беларусь.

Цяпер у Косаве Івацэвіцкага раёну знаходзіцца першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку. Усяго ж у свеце больш за 200 розных помнікаў гэтаму вялікаму змагару за свабоду розных народаў.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

288
16 февраля 2019 11:09

Археологи передали экспонаты дрогичинскому музею с раскопок в крепости Жабер

Подтверждением того, что Военно-исторический музей им. Д. Удовикова, является научным учреждением свидетельствует прошедшая недавно в стенах нашего музея встреча учёных из Минска с сотрудниками музея и историками-краеведами.

442
15 февраля 2019 09:18

Из дневника дрогичинского участника войны в Афганистане

15 февраля 2019 года исполняется 30 лет со дня вывода Ограниченного контингента советских войск из Афганистана. Одним из участников афганских событий был Валентин Дашкун, который добровольцем попросился в десантные войска для прохождения службы в Афганистане. Слабых туда не посылают, но Валентин – спортсмен, радиолюбитель и просто выносливый деревенский парень, привыкший к тяжелому физическому труду.

725
04 февраля 2019 19:15

У Косаве адзначылі дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. ФОТА-ВІДЭА

Дыпламаты некалькіх краін, кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну ды шмат іншых гасцей з розных гарадоў прыехалі сёння ў Марачоўшчыну, каб адзначыць чарговыя ўгодкі нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. У сядзібе-музеі пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце адкрылася мастацкая выстава "Сын сваёй Радзімы".

451
01 февраля 2019 20:28

У інтэрнэце запусцілі петыцыю каб спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлу яўрэяў у Брэсце

На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Брэста знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце з'явілася петыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: