Школьніца з Брэсцкай вобласці стала пераможцай конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

19:20 14 мая 2018 461
ОБСУДИТЬ
Вынікі конкурсу былі падведзены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі.

На працягу васьмі месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8 класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Сёння ўсе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу #чытаемзvelcom. Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

35 фіналістаў на сцэне Купалаўскага тэатра прадставілі творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступ было выдзелена 2 хвіліны. Гэтае абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

Старшыня журы конкурсу Ўладзімір Ліпскі лічыць, што атрымалася сапраўднае свята беларускай мовы і культуры.

«Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» мяне, на самой справе, уразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых юнакоў чакае цудоўнае будучае, напоўненае светам, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы», — распавёў пра свае ўражанні пісьменнік.

Па выніках рэспубліканскага фіналу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (Гімназія №7, Мінск), Маліка Мірзаліева (Гімназія №1. Гродна), Марыя Новік (Сярэдняя школа №22, Гродна), Ян Мусвідас (Гімназія №30, Мінск), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа, Брэсцкая воласць). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Ангеліна Мішпількіна

Пераможца з Брэсцкай вобласці Ангеліна Мішпількіна выказала ўдзячнасць арганізатарам за тое, што яны даюць дзецям магчымасць адкрыць свой талент.

«Дзякуй вялікі членам журы за тое, што адзначылі мае старанні ў падрыхтоўцы да конкурсу. Я вельмі доўга рыхтавалася і ўдзячна за дапамогу маім бацькам і настаўнікам», — кажа Ангеліна.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

165
18 марта 2019 13:33

В Пинске проходит открытый конкурс по изготовлению сувенирной продукции

Открытый конкурс «Пинский сувенир» на разработку лучшей сувенирной продукции проводится с 20 марта по 3 мая 2019 года в рамках республиканской акции «Пинск – культурная столица 2019».

512
06 марта 2019 11:29

В Берёзовском районе выбрали лучшую многодетную семью

1 марта весеннее настроение и взрыв позитивных эмоций подарили многочисленным зрителям участники районного конкурса «Лучшая многодетная семья – 2019». За звание лучшей боролись 5 многодетных семей Берёзовского района.

626
04 февраля 2019 16:05 2

Анна Рапинчук из Ивацевичей получила диплом на международном телепроекте «Кубок Дружбы»

В течение четырёх дней более 2 тысяч ребят из регионов Беларуси, России, Молдовы, Украины, Китая боролись за звание лучших в творческой сфере.

185
17 января 2019 08:55

Объявлен конкурс изготовления металлических скульптур, которые установят в Ружанах

Пружанский районный исполнительный комитет объявил открытый конкурс по изготовлению сварных скульптур (малых архитектурных форм) из метала (обработанного металлического лома). Принять участие в конкурсе могут организации различных форм собственности, учреждения и индивидуальные мастера. Скульптуры будут установлены в Ружанах.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: