bpc-op
SIGBELavtosotekla
bpc_mazyrSIGBELMOB

У інтэрнэце збіраюць сродкі на агучванне Мікі Маўса па-беларуску. ВІДЭА адной серыі

20:05 21 мая 2018
180
На платформе Talaka пачалi збiраць сродкi на агучванне па-беларуску мультсерыяла Miki Маўс.

На сённяшні дзень беларускамоўная прастора адчувае моцны дэфіцыт лакалізаванага па-беларуску медыякантэнту. Асабліва гэта адчувальна ў дзіцячым сегменце і асабліва з кантэнтам, які можна паглядзець анлайн, у патрэбны час, з любога месца Беларусі й свету.

Студыя «Gavarun_by» паступова вырашае гэтую праблему. За паўтара года яны ужо агучылі па-беларуску каля 40 поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў і мультфільмаў, песень і разнастайных ролікаў, міні-серыял, тэлепраграму.

Наступны крок — гэта агучыць 25 серый мультсерыяла «Mickey Mouse» з сезонаў 2013-2014 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць абраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм, з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны. Агульны час 25 серый складае каля 85 хвілін.

Лакалізаваныя па-беларуску серыі будуць выкладвацца на ютуб-канале студыі «Gavarun_by». Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна будзе цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Рэалізаваць праект запланавана ў тэрмін да двух месяцаў пасля збору грошай, то бок кожны тыдзень будзе выкладацца каля трох новых серый. Беларуская версія гукавой дарожкі ствараецца па правілах закадравага агучвання. Відэашэраг таксама будзе часткова лакалізаваны.

Каб на ўласныя вочы і вушы паглядзець і пачуць, што за мультфільм, як гэта будзе выглядаць і гучаць, аутары зрабiлi пілотную серыю. Глядзіце і зацэньвайце!

Ахвяраваць на выданне «Мікі Маўса» па-беларуску можна тут:
Платформа «Талака»

На дадзены момант сабрана 150 з патрэбных 800 рублёў. да канца збору сродкаў — 29 дзён. Некаторых ахвярадаўцаў узгадаюць у тытрах мультфільма і нават агучаць іх імёны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

автостекла-моб

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

120
15 декабря 2018 10:19

Ивацевичские пожарные посетили Гортольскую среднюю школу

В Ивацевичском районе продолжается республиканская акция «Безопасный Новый год». В рамках второго этапа акции старший инспектор ГПиВО райотдела по ЧС Владислава Пархомик встретилась с 4 классом ГУО «Гортольская средняя школа».

341
14 декабря 2018 19:23

Итоги Ивацевичского районного этапа Фестиваля «Безопасное детство»

С целью воспитания у детей дошкольного возраста культуры безопасности жизнедеятельности, совершенствования форм и методов работы с детьми дошкольного возраста по направлению безопасности жизнедеятельности, создания условий, необходимых для формирования основ безопасности жизнедеятельности, активизации включения родителей (законных представителей) в процесс воспитания культуры безопасности жизнедеятельности отделом по образованию Ивацевичского райисполкома совместно с районным отделом по чрезвычайным ситуациям в ноябре 2018г. проведен районный этап Фестиваля «Безопасное детство».

42
14 декабря 2018 15:00

Мастакоў хвалюе лёс архітэктурнага помніка ў Белавусаўшчыне Пружанскага раёну

Унікальны архітэктурны помнік без абгрунтаванай матывацыі знішчаецца на Белавусаўшчыне, які знаходзіцца ў Пружанскім раёне Берасцейшчыны, пішуць мастакі Яўген Шунейка, Андрэй Лычкоўскі і дырэктар музею Юрый Зялевіч.

47
12 декабря 2018 13:41

В ганцевичском кинотеатре «Маладосць» пройдет премьера мелодрамы «Жизнь после жизни»

Совместный белорусско-российский проект дебютировал в кинотеатрах страны 6 декабря. 13 и 14 декабря кинокартину "Беларусьфильма" и российской кинокомпании "Мавр" можно увидеть в Ганцевичах.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: