bpc-op
SIGBELavtosotekla
bpc_mazyrSIGBELMOB

Стадыён «Паўночны» ў Бярозе збірае валанцёраў на аднаўленне трыбун

10:35 11 июня 2018
312
Зусім нядаўна стадыён у мікрараёне "Паўночны гарадок» г.Бярозы меў непрывабны выгляд і пуставаў. Але ўжо хутка былое папулярнае месца адпачынку гараджан набудзе зусім новы выгляд і будзе зручным і прывабным для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. Аднаўленне стадыёна праводзіцца сіламі ініцыятыўнай групы жыхароў мікрараёна пры актыўным удзеле супрацоўнікаў дзіцяча-юнацкай школы №1, вучняў і іх бацькоў, а таксама вучняў сярэдняй школы №1.

Ідэя аднаўлення стадыёна належыць старшыні Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў мінулага склікання Мікалаю Чыжу і барысаўчанцы Алене Аўтушка. Алена нарадзілася ў вёсцы Альшэва Бярозаўскага раёна, вучылася ў Белаазёрскай школе, цяпер жыве ў Барысаве, але часта прыязджае да сваякоў у Бярозу.

«Для мяне самым важным у жыцці з’яўляецца сям’я, радня, сямейныя традыцыі, — кажа Алена Аўтушка, — малая радзіма заўсёды была часткай маёй душы, і мне заўсёды хацелася зрабіць што-небудзь важнае і карыснае для маіх землякоў. У мінулым годзе разам з Мікалаем Рыгоравічам Чыжом, які тады быў старшынём Савета дэпутатаў, мы прыдумалі праект аднаўлення зоны адпачынку ў мікрараёне «Паўночны гарадок». Бярозаўская адміністрацыя падтрымала ідэю. Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў выдзеліў сродкі на набыццё абсталявання для дзіцячай пляцоўкі, выраб воркаута — пляцоўкі для гімнастычных і сілавых практыкаванняў, а таксама на матэрыялы для абнаўлення футбольнага поля, трыбунаў для гледачоў і хакейнай пляцоўкі. Будуць устаноўлены біятуалет і кантэйнеры для паасобнага збору смецця».

Па словах А. Аўтушкі, на тэрыторыі стадыёна працы вядуцца ўжо з красавіка — выдаленая лішняя расліннасць, абноўлены газон, вывезена смецце, выдаленыя і адноўленыя  металічныя канструкцыі. Асноўную арганізатарскую працу сярод валянцёраў вядзе дырэктар спартыўнай школы Аляксандр Палто. Валанцёры разлічваюць, што іх сілы памножацца за кошт далучэння  многіх  жыхароў горада .

Алена Аўтушка дадае, што 16 чэрвеня ў 10.00 на стадыёне пачнецца суботнік:

“Запрашаем усіх, хто любіць Бярозу. Асноўная праца, якую трэба будзе зрабіць у гэты дзень — афарбоўка трыбун і металічнага плота. Матэрыяламі і падручнымі сродкамі забяспечваюць арганізатары”.

Далучыцца да валанцёраў можна і ў групе «ўкантакце»:

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

автостекла-моб

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

295
15 декабря 2018 21:59

Дед Мороз вышел на сцену: в Пинске прошло открытие ёлки. ФОТО

Торжественное открытие главной городской елки состоялось в Пинске 15 декабря.

86
14 декабря 2018 20:45

Арт-подиум в Ганцевичах: форум юной красоты и стиля

Традиционный фестиваль-конкурс "Арт-подиум" просиял в ганцевичском Доме культуры звездой россыпью, яркими цветами и огромным позитивом. Участники подарили зрителю небывалые эмоции неожиданные решения в режиссуре и конечно в дизайнерских решениях костюмов и образов участников.

738
14 декабря 2018 18:09

В Ивацевичах на открытии ёлки будет фейерверк

Торжественное открытие Новогодней ёлки пройдёт 20 декабря на площади возле здания Ивацевичского райисполкома.

246
14 декабря 2018 14:24

В Березе ёлку откроют 22 декабря. Программа предновогодних мероприятий в районе

Открытие главной ёлки Березовского района состоится во время праздника «Загадай желание» 22 декабря в 16.00, сообщили в райисполкоме.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: