Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

13:28 27 июня 2018 1 395
2
ОБСУДИТЬ
26 чэрвеня не стала краязнаўцы, педагога, збіральніка народных гаворак і фальклору Алеся Фаміча Зайкі, які жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёну. Дзесяцігоддзі ён ездзіў на сваім матацыкле па вёсках, запісваў сталых людзей. Апошнія гады жыцця выдаў шмат кніг, якія тычацца нашага краю.

12 жніўня Алесю Фамічу споўнілася б 70 гадоў.

Аб’ехаў усе вёскі Івацэвіцкага раёну і напісаў іх гісторыю

Алесь Зайка шмат працаваў у архівах, дзе сабраў звесткі пра гісторыю навакольных вёсак. Апроч таго, на матацыкле ён пабываў у кожнай вёсачцы і гутарыў са сталымі людзьмі. У 2012 годзе краязнаўца выдаў кнігу «Населеныя пункты Івацэвіччыны».

З ініцыятывы Алеся Зайкі ў многіх вёсках Івацэвіцкага раёну райвыканкам усталяваў валуны з памятнымі шыльдамі аб першым упамінанні ў гістарычных крыніцах населенага пункту. Стаіць такі валун і ў саміх Івацэвічах каля пошты.

Менавіта да аўтарытэтнага меркавання Алеся Зайкі прыслухоўваліся кіраўнікі райвыканкаму, калі вырашалася пытанне аб наданні назваў новым вуліцам Івацэвічаў. Дзякуючы парадам нашага краязнаўцы ў Івацэвічах з’явіліся вуліцы імя Кастуся Каліноўскага, Міхала Агінскага, Іллінічаў, ды іншыя.

Не толькі чыноўнікі, але і навукоўцы прыслухоўваліся да меркавання Алеся Зайкі. Калі ў 2009 годзе вучоныя Брэсцкага універсітэту рыхтавалі кнігу «Івацэвіцкі раён. Гарады і раёны Берасцейшчыны», то значную частку гэтага выдання склалі працы Алеся Зайкі.

Навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

Шмат Алесь Зайка зрабіў і для радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Менавіта ён абгрунтавана давёў, што правільна называць урочышча, дзе стаіць дом -музей Касцюшкі Марачоўшчынай, а не Мерачоўшчынай, як памылкова на польскі манер напісана ў многіх энцыклапедыях.

Алесь Зайка вельмі любіў Косаўшчыну. Плёнам гэтай любові сталі яго кнігі “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” (2011), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2013), “Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны” (2015).

Алесь Фаміч быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. За сваю першую кнігу прозы “Дым з коміна” (2011 ) ён атрымаў Берасцейскую мядовую літаратурную прэмію. У 2015 годзе выдаў кнігу кароткай прозы «Чысты чацвер» (2015).

Вялікая страта для нашага краю

Да апошніх дзён Алесь Фаміч працаваў над сваімі кнігамі. Хутка павінна выйсці яго чарговая праца «Мікратапаніміка Івацэвіччыны», якую аўтар ужо не пабачыць…

Пра адыход у вечнае жыццё Алеся Зайкі з сумам выказаліся ў сваіх сетках выбітныя літаратары.

Івацэвіцкі пісьменнік, журналіст Валер Гапееў даўно сябраваў з Алесем Фамічом:

«Чалавек, які не толькі сам любіў сваё, але вучыў іншых любіць. І навучыў мяне любіць сваё. Чалавек, любоў якога матэрыялізавалася ў некалькі краязнаўчых і этнаграфічных кніг. Мабыць, ніводзін раён не мае столькі, колькі наш. Чалавек, які на сваім «Мінскім» аб’ехаў увесь раён мо тройчы, зазірнуў у кожную вёсачку, пагутарыў з жыхарамі, збіраючы адно з галоўных нашых багаццяў — моўнае. У жніўні яму было б толькі 70. Мы планавалі зрабіць… добры і светлы вечар. А жыццё шле нас заўтра на хаўтуры.
———-
Здымак гэтага году. Алесь Фаміч дорыць мне загавораную манету — на грошы. «От пабачыш!» — казаў ён мне і ўсім. — Яе старыя, вельмі моцныя людзі загаворвалі». Адмаўляць у слушнасці ягоных слоў не выпадае — праз колькі месяцаў я атрымаю прэмію Цёткі. Дзякуй, Алесь Фаміч. І бывай…» — выказаўся Валер Гапееў.

З сумам кажа беларускі літаратар Міхась Скобла:

«Адышоў у гаспадарства вечнае Алесь Зайка — краязнавец, пісьменьнік, зьбіральнік моўных скарбаў Заходняй Беларусі. Нават позьняй восеньню яго можна было сустрэць на дарогах Берасьцейшчыны — на сваім старэнькім «Мінску» ён, не зважаючы на холад, ехаў ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, слухаў людзей, рабіў нататкі, якія потым сталі «Дыялектным слоўнікам Косаўшчыны» (2011), «Фразеалагічным слоўнікам Косаўшчыны» (2014), кнігай «Прымаўкі і прыказкі Косаўшчыны» (2015). На прэзентацыі апошняй у Купалаўскім музеі Алесь Фаміч захоплена расказваў пра сваю новую працу «Мікратапаніміка Івацэвіччыны». Праз які месяц яна выйдзе ў выдавецтве «Тэхналогія», ды аўтар ужо не парадуецца…»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
Антаніна ЗайкаАнна Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Анна
Анна

Царствие небесное…Соболезнование родным…Очень талантливый и интересный человек…по-настоящему любящий родной край…Совсем недавно приезжал на своем мотоцикле ко мне.Сидели в беседке и говорили об Иосифе Шиманчике-фотографе из Коссово Полесского .Подарил мне свою книгу с подписью…

Антаніна Зайка
Антаніна Зайка

Сёння 2 ліпеня. Роўна тыдзень таму мы сядзелі з мужам за камп’ютарам і складалі тэматычны слоўнік Івацэвіччыны, дакладней, складаў ён, а я друкавала. І вось няма майго Сашы (сябры звалі яго Алесем). Як цяжка, не выказаць словамі боль душы, немагчыма змірыцца са стратай. Яшчэ раніцай 26 чэрвеня ўсё было добра, у 8 гадзін ён адчуў рэзкі боль, выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў раённую бальніцу. Мы думалі, можа, каменьчык у нырках утварыўся, але дзесьці пад 11 гадзін Саша пазваніў і сказаў, што ў яго праблемы з сэрцам. У час нашай размовы зайшоў у палату ўрач, тэлефон не быў выключаны, і я… Подробнее »

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

815
15 февраля 2019 21:46

Призванный из Бреста 45-летний мужчина умер во время военных сборов

Согласно официальному сообщению армейского ведомства, «военнообязанный 1973 года рождения почувствовал себя плохо и потерял сознание. Реанимационные действия результата не дали». Предварительная причина смерти — острая сердечная недостаточность. В сообщении также отмечается, что в ходе прохождения сборов с жалобами на самочувствие Василий Поплавский не обращался. Министерство обороны выразило соболезнования родным умершего. «Вся необходимая помощь родственникам будет […]

158
15 февраля 2019 10:35

В Бресте на пожаре погибли отец и приехавший к нему из Казахстана сын

В ночь на 15 февраля в областное управление МЧС поступило сообщение о пожаре в жилом деревянном одноэтажном доме на улице Северной.

52
08 февраля 2019 09:42

Пожары на Брестчине: в Кобринском районе погибла женщина, в Барановичском – мужчина попал в реанимацию

Вечером 7 февраля на улице Центральной в деревне Легаты Кобринского района произошел пожар в жилом деревянном доме, принадлежавшем пенсионерке 1953 года рождения.

61
04 февраля 2019 13:44

Женщина-пешеход погибла в Столинском районе после наезда водителя-бесправника

Дорожно-транспортное происшествие случилось вечером 1 февраля в агрогородке Ольшаны, когда 59-летняя местная жительница шла по краю проезжей части.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: