avtosotekla

«Ён служыў свайму краю, свайму народу»: у Заполлі развіталіся з краязнаўцам Алесем Зайкам

22:04 28 июня 2018
710
ОБСУДИТЬ
Дзесяткі людзей з'ехаліся ў Заполле Івацэвіцкага раёну, каб правесці ў апошні шлях выбітнага краязнаўцу, літаратара Алеся Зайку. Сярод прысутных былі вядомыя беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі ўлады, ды многія сваякі і сябры спачылага на 70 годзе жыцця Алеся Зайкі.

Пахавалі нашага збіральніка духоўнай спадчыны на могілках у Бялавічах.

Алесь Разанаў, беларускі пісьменнік і перакладчык, сябра Алеся Зайкі з студэнцкіх гадоў, у сваёй прамове падкрэсліў значнасць яго працы для духоўнай спадчыны народу:

«Азіраюся на гэты шлях Алеся Зайкі — гэта быў шлях служэння. Ён служыў свайму краю, свайму народу, ён з усімі быў зрошчаны і зроднены. І з гэтым краем, які ён акрэсліваў найменнем Косаўшчына — найболей. Выдаў стос кніг, і засталіся тыя, якія выйдуць неўзабаве. Дзеля гэтай справы ён жыў і служыў. Калі гавораць пра скарбы, якія людзі збіраюць у сваім жыцці, то гэтым скарбам зайздросцяць, іх рабуюць, а ён збіраў нябесны скарб,» — кажа Алесь Разанаў.

Алесь Разанаў

Яшчэ адзін сябра Алеся Зайкі, паэт-пчаляр, заснавальнік мядовай літаратурнай прэміі Мікола Папека сказаў:

«Перад намі чалавек, які быў у захапленні ад свайго роднага краю, ад роднага слова. І гэта мы бачым у яго слоўніках, у яго творах, як тая кніга, што павінна выйсці неўзабаве — «Мікратапаніміка Івацэвіччыны». Калі я пабачыў яго кнігу «Дым з коміна», я адзначыў яе сваёй прэміяй, таму што гэта нельга было не адзначыць. На пахаванні Алеся Каско Алесь Зайка сказаў, што мы — гэта насенне. І тое, што зрабіў Алесь Зайка ў сваіх слоўніках, кніжках — гэта тое насенне, якое мае быць высеена і ўзыйсці для таго, каб мы перамаглі апалячванне і русіфікацыю ў нашай мове».

Мікола Папека

Цёплыя словы пра свайго сябра сказаў і івацэвіцкі пісменнік і журналіст Валер Гапееў, які шмат дапамагаў Аляксандру Фамічу Зайку ў рэдагаванні і выданні яго кніг. Валер Гапееў прыгадаў, што Алесь Зайка спрачыніўся да надання некаторым вуліцам Івацэвічаў імёнаў нацыянальных беларускіх дзячоў.

«Перакананы, што будзе ў нас і вуліца імя Алеся Зайкі,» — сказаў Валер Гапееў.

Валер Гапееў

Алесь Фаміч Зайка адыйшоў 26 чэрвеня, ён выбітны збіральнік народнага фальклору, моўных асаблівасцей нашага рэгіёну. На развітанні з ім беларускія пісменнікі  выказалі, што Алесь Зайка быў сапраўдным навукова-даследчым інстытутам у адной асобе.

Чытайце:
Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

161
18 июля 2018 19:00

На журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну склалі два пратаколы за супрацоўніцтва са СМІ без акрэдытацыі

Як мяркуе Тамара Шчапёткіна, фармальнай падставай для выкліку ў міліцыю былі матэрылы, які змешчаны на сайце "Радыё Рацыя" сёлета ў чэрвені.

277
17 июля 2018 10:02

Диего Марадона приехал на стадион в Бресте на броневике

Знаменитый аргентинец прилетел в Беларусь на следующий день после завершения чемпионата мира в России, но не принес удачи своей новой команде, проигравшей в матче чемпионата Беларуси.

218
14 июля 2018 20:28

Бывший глава Брестской области Константин Сумар стал председателем наблюдательного совета ЗАО «Русское море»

В должности председателя облисполкома Сумар провел одиннадцать лет - больше всего среди коллег. Чем сейчас живет бывший чиновник? Об этом он рассказал в интервью «Нашей Ниве».

292
14 июля 2018 19:01

«Проснуться, улыбнуться — и на ЦТ». Новый рекорд: у выпускницы пинской гимназии 400 баллов из 400

«В 10 классе думала, что мне сложно учиться, а в 11 классе, когда началась подготовка к ЦТ, походы к репетиторам - поняла, что зря жаловалась», - вспоминает напряженный последний школьный год Анастасия Жовнерик.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: