avtosotekla

«Гэта палітычнае пытанне». Які лёс чакае свінакомплекс «Сухое» ў Іванаўскім раёне? ВІДЭА

20:25 05 июля 2018
638
ОБСУДИТЬ
У Іванаўскім раёне на мяжы закрыцця свінакомплекс «Сухое» на 45 тысяч галоў. Супрацоўнікі расказваюць, што ў свінакомплексе ўжо засталося менш за палову пагалоўя: свіней забіваюць спрэс, нават паросных свінаматак.

Людзям патлумачылі, што на свінакомплексе ад 11 чэрвеня карантын, аднак гэта не «афрыканская чума» і свінні здаровыя. Працаўнікі расказваюць, што на карантыне пагалоўе ніхто не лечыць і не корміць.

«На ўсё гэта немагчыма глядзець без слёз», — кажуць супрацоўнікі «Сухога».

Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў каля свінакомплексу з некалькімі дзясяткамі працаўнікоў. Людзі кажуць, што на прадпрыемстве працуюць каля 270 чалавек, аднак цяпер многіх адпраўляюць у адпачынкі, у тым ліку і за свой кошт «па сямейных абставінах».

«Пра тое, што комплекс зачыняюць, нам ніхто не абвяшчаў. Працаўнікі свінакомплексу проста ўзнялі бунт, таму што пачалі выразаць пагалоўе», — кажа жанчына.

Каго людзі вінавацяць у праблемах

У праблемах свінакомплексу людзі вінавацяць Драгічынскі камбікормавы завод, да якога далучылі комплекс «Сухое».

«З 2006 да 2018 году ў нас змяніліся 11 кіраўнікоў. Комплекс перастаў даваць вынікі, стаў стратным…», — кажа працаўніца свінакомплексу.

«Грошай у рэканструкцыю ніхто не ўкладаў, свінакомплекс ішоў на дно. Ні на запчасткі, ні на медыкаменты, ні на вакцыны, ні на бензін… На ўсё гэта грошы трэба было выпрошваць, таму што ўсе нашы грошы ішлі на рахункі Драгічынскага камбікормавага заводу. Паўтара года Драгічынскі камбікормавы завод у нашым жыцці ня ўдзельнічае ўвогуле. Таму што кармы нам пастаўляе пінскі завод. У нас з сакавіка ёсць антыкрызісны дырэктар, які займаецца вывадам прадпрыемства з крызісу. Нашаму раённаму кіраўніцтву трэба было біць трывогу, калі яны хомскі свінакомплекс распусцілі», — кажуць людзі.

Завод прызналі «эканамічна недзеяздольным»

Свінакомплекс «Сухое» існуе з 1982 году, тут разводзілі да 45 тысяч свіней. Цяпер, кажуць працаўнікі, засталося менш за палову ад гэтай колькасці, і свіней працягваюць вывозіць на мясакамбінаты.

У гэтым пераканаліся і карэспандэнты Свабоды — у момант прыезду журналістаў на жывёлавозы зганялі свіней.

Драгічынскі камбікормавы завод, да якога далучаны свінакомплекс «Сухое», перажывае не найлепшыя часы, бо не можа разлічыцца з запазычанасьцю. 21 чэрвеня эканамічны суд Брэсцкай вобласці прызнаў завод «эканамічна недзеяздольным» і прызначыў план санацыі (фінансавага аздараўлення) да канца 2019 году.

Радыё Свабода спрабавала распытаць наконт перспектываў свінакомплексу «Сухое» першага намесніка старшыні Іванаўскага райвыканкаму, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Аляксандра Маліча. Аднак той даваць каментар праз тэлефон адмовіўся.

«Прыязджайце да мяне, усё распавяду, пакажу. Праз тэлефон нічога гаварыць ня буду, я вас ня бачу, ня ведаю, хто вы».

Радыё Свабода

Читайте по теме:
Дрогичинский комбикормовый завод признан экономически несостоятельным

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

57
14 июля 2018 08:27

Россельхознадзор вводит временные ограничения на поставки питьевого молока с предприятия «Данон Пружаны»

Данная мера будет применена с 16 июля в связи с повторными нарушениями ветеринарно-санитарных требований Евразийского экономического союза и Российской Федерации.

1 986
12 июля 2018 14:29 1

Михаил Мясникович познакомился с ходом жатвы в Ивацевичском районе и других регионах Брестской области

Маршрут рабочей поездки председателя Совета Республики, посвященной уборке сельскохозяйственных культур, был проложен по Барановичскому, Ляховичскому, Ганцевичскому и Ивацевичскому районам.

30
11 июля 2018 15:53

Станкостроительные компании Германии изучат возможности кооперации с предприятиями Витебской области

Деловой визит станкостроительных компаний Германии в Витебск пройдет 11 июля в Витебском отделении БелТПП.

453
05 июля 2018 12:29 13

«АйПауэр» показал, как строится аккумуляторный завод. ФОТО

ООО «АйПауэр» информирует об очередном этапе строительства аккумуляторного завода.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: