avtosotekla

Як жыве вёска Радастава Драгічынскага раёну, куды адправілі памілаванага экс-старшыню Салігорскага выканкаму

18:20 06 июля 2018
819
ОБСУДИТЬ
Вёска Радастава месціцца за пару кіламетраў ад украінскай мяжы. Тут вырас старшыня КДБ Валер Вакульчык. Калісьці вёска была заможная, а цяпер тут можна зарабіць, толькі збіраючы ягады. Некалькі тыдняў таму старшынём мясцовага калгасу прызначылі Аляксандра Рымашэўскага, які раней узначальваў Салігорскі райвыканкам.

«Мы багнюкі. А за каналам жывуць літвакі»

Радастава — аграгарадок у Драгічынскім раёне на самым поўдні Брэсцкай вобласці.

Яго жыхароў у наваколлі называюць «багнюкамі».

«Мы багнюкі, бо жывем у багне. Сварынь, Гаравіца — усё гэта багнюкі, — кажа мясцовы жыхар Васіль. — А за каналам (Дняпроўска-Бускім) ужо жывуць літвакі».

Радастава вырасла на выспе сярод балотаў. Па паданні, прыгонныя ўцякалі ў вёску, бо сюды мала хто мог дабрацца. Ад слова «радасць» вёска і атрымала сваю назву.

Сёння ў вёсцы жыве больш за тысячу чалавек. Але мясцовыя кажуць, што раней сем’і тут былі большыя і людзі менш з’язджалі. Раней у школе ў некалькі зменаў вучылася больш за 700 чалавек. Цяпер — у тры разы меней.

Уся вёска зарабляе, збіраючы ягады

Знайсці летам людзей у вёсцы цяжка. Цяпер сезон чарніцаў, і жыхары Радастава праводзяць у лесе ўсе дні. Многія вяскоўцы могуць зарабіць сабе на жыццё, толькі збіраючы ягады. За два дні ў лесе можна назбіраць на месячны заробак даяркі — 200–300 рублёў. За месяц можна зарабіць і тысячу даляраў.

«У нас у калгасе працуе не так шмат людзей, — кажа Тацяна, якая прымае ягады ў радастаўцаў. — Ёсць сем’і, якія зарабляюць летам на малінах, на чарніцах. За гэтыя грошы жывуць цэлы год. У нас людзі прыходзяць пасля працы і ідуць у лес. Толькі лянівыя сядзяць дома».

Таксама радастаўцы выязджаюць на заробкі. Раней пагалоўна ездзілі ў Расію. Цяпер часцей выбіраюцца ў Мінск ці Польшчу.

«За 200 рублёў токарам я працаваць не пайду ў калгас, — кажа 40-гадовы Валер. — У Мінску ў мяне ў сярэднім выходзіць 800 рублёў на месяц. Тут такія грошы я не зараблю».

Найбольш прэстыжным месцам працы лічыцца лясгас у суседняй вёсцы Гаравіца. Там можна зарабіць да тысячы рублёў. Але іншых месцаў з заробкам больш за 200–400 рублёў у акрузе няма. У калгасе механізатарам добра плацяць толькі ў сезон.

Малінавы бум у Радаставе пачаўся пасля вайны ва Ўкраіне

Апошнія пяць год ці не ўся вёска пачала вырошчваць садовыя маліны на продаж. Людзі высаджваюць кусты на сваіх гародах, бяруць соткі ў калгасе.

«У любым двары можна знайсці, — кажа Святлана. У выходны дзень яна абрабляе ягадныя кусты перад сваім домам.

Фермер Анатоль разам з бацькам арандуюць 6 гектараў зямлі, дзе вырошчваюць клубніцы, ажыны, буякі і маліну.

«Я б пайшоў на працу ў калгас, але там плацяць 2–3 мільёны, — кажа Анатоль. — Як на гэтыя грошы пракарміць сям’ю, я не ведаю. Нават калі людзі ўдваіх працуюць».

Мода на маліны прыйшла з суседніх вёсак. А сапраўдны бум пачаўся, калі Расія ўвяла эмбарга на тавары з Заходняй Еўропы. Гэта быў адказ на эканамічныя санкцыі, уведзеныя Захадам за агрэсію Расіі супраць Украіны.

«Раней Расіі не былі патрэбныя нашыя маліны, — кажа Анатоль. — Калі закрыць мяжу, усё бур’яном стане. Нашымі малінамі за два дні мы заб’ем усе маразільнікі ў Беларусі».

Радзіма старшыні КДБ

Радастава ў Драгічынскім раёне вядомае тым, што тут вырас Валер Вакульчык — старшыня КДБ. Ён часам прыязджае ў вёску. Сёлета высаджваў туі каля дзіцячага садку. З яго дапамогай у мясцовай школе і ў садку зрабілі рамонт. Мясцовыя кажуць, што новага дырэктара калгасу прызначылі таксама дзякуючы Вакульчыку.

Папярэдні старшыня Леанід Кароль кіраваў сельскай гаспадаркай у Радаставе больш за 15 год. Летась ён звярнуўся да міністра сельскай гаспадаркі, каб дапамаглі збудаваць у Радаставе новую ферму. Але пасля таго, як у вёску прыехалі прадстаўнікі міністэрства, Караля звольнілі.

Цяпер новую ферму ўжо абяцае збудаваць Аляксандар Рымашэўскі. Ён працуе ў Радаставе пару тыдняў. «Пісьменны чалавек вельмі, — кажа Святлана, жыхарка Радастава. — Па ўсім відаць гэта. У гаражах ужо парадкі навёў. Ён патрабуе, каб была відаць праца кожнага».

Пра тое, што новы старшыня сядзеў у калоніі за хабар, ведаюць тут не ўсе. Пакуль ён жыве ў суседняй вёсцы Гаравіцы — у гатэлі пры лясгасе. Прапаноўвалі «прэзідэнцкі» дамок у Радаставе, але ён адмовіўся.

«Можа, будзе лепш пры ім, — кажа Людміла, пенсіянерка з Радастава. — З Каралём быў развал. А гэтага хваляць. Ён ужо запрашае новых рабочых, трактарыстаў, кіроўцаў».

Таксама ў вёсцы рады, што ў Радастава прыслалі немясцовага кіраўніка.

«Пакуль у гэтым раёне не будзе ратацыі на 99%, толку не будзе, — лічыць фермер Анатоль. — Выдатна, што прыслалі новага чалавека. З Мінску Дарашэнку (старшыню Драгічынскага райвыканаму з 2017 году. — РС) прыслалі, яго ўжо сталі ўсе баяцца».

З аднаго боку, усе ў вёсцы наракаюць, што тут бракуе працы, а таму было б добра, каб з’явілася новая ферма ці іншыя вытворчасці. З іншага, нават у дзейны калгас цяжка знайсці людзей, гатовых працаваць за такія малыя грошы.

«Хто ніколі не рабіў у калгасе, хто робіць на сябе, не пойдзе ў калгас адназначна, — лічыць Святлана. — Толькі калі там дадуць вялікую зарплату. Але, думаю, як у Мінску тут плаціць не будуць».

Вярхоўны суд: вызваленне Рымашэўскага — інфармацыя пра прыватнае жыццё

Былога старшыню Салігорскага райвыканкаму затрымалі 30 мая 2017 году. Яго абвінавацілі ў тым, што ён атрымаў хабар у 16 900 даляраў ад прадстаўніка фірмы «Белрасаграсэрвіс».

4 снежня Рымашэўскага асудзілі на 8 год калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Сам Рымашэўскі віны не прызнаў. Ягоны адвакат Дзмітры Гарачка абвінаваціў следчых і супрацоўнікаў, якія затрымлівалі экс-чыноўніка, у фальшаванні доказаў. У справе не фігуруе ніводнага відэа- ці аўдыёзапісу, дзе б кіраўнік салігорскай вертыкалі размаўляў пра хабар.

Вызваленне Рымашэўскага ў сярэдзіне чэрвеня было нечаканасцю для самога адваката. Як Гарачка сказаў TUT.BY, раней вырак быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе, але быў пакінуты бяз зменаў.

Пакуль невядома, якім чынам ён выйшаў на волю. Заспець Аляксандра Рымашэўскага на месцы не ўдалося. Як паведамілі Свабодзе ў Дэпартамэнце выкананьня пакаранняў МУС і ў Вярхоўным судзе, інфармацыю пра вызваленне Рымашэўскага прадставяць толькі пасля разгляду пісьмовага звароту.

«Я не маю права без згоды гэтага чалавека прадстаўляць інфармацыю пра ягонае прыватнае жыццё», — адказала Свабодзе Юлія Ляскова, прэс-сакратар Вярхоўнага суду.

У той жа час улады і суд не лічылі паведамленні пра затрыманне Рымашэўскага і суд над ім інфармацыяй пра ягонае прыватнае жыццё.

У кожным разе можна меркаваць, што ён быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, пра што пісаў TUT. BY са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Калі Лукашэнка памілуе чыноўніка, з яго здымаюць усе абвінавачанні і абмежаванні

Пра падрабязнасці «штрафбату для карупцыянераў» Радыё Свабода распавядаў Віктар Хадасевіч — былы дырэктар Аршанскага мясакамбінату. У 2015 годзе яго асудзілі на два гады калоніі за тое, што ён быццам бы даў загад вывезці са свайго камбінату каўбасы на 175 даляраў. Ужо седзячы за кратамі, ён напісаў ліст з прашэннем аб памілаванні і адправіў яго ў адміністрацыю прэзідэнта.

Менш чым праз год Аляксандр Лукашэнка памілаваў Хадасевіча. З яго знялі ўсе абвінавачанні і забарону займаць кіраўнічыя пасады. Былога дырэктара мясакамбінату адправілі на край Беларусі — у вёску Ліпаўку Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласці. З ім заключылі кантракт на 1 год працы. Роўна праз год ён з’ехаў з калгасу, цяпер працуе ў прыватнай фірме ў Бабруйску.

«Мне прапанавалі адпрацаваць у тым рэгіёне краіны, у той сферы, дзе загадае Радзіма. Гэта было адной з умоваў памілавання, — казаў Хадасевіч. — У мяне не было ніякіх абмежаванняў. Я меў і маю права выяжджаць за межы Беларусі, куды заўгодна. Памілаванне зняло з мяне дадатковае пакаранне, якое тычылася забароны займаць кіраўнічыя пасады».

Практыка памілавання чыноўнікаў, асуджаных за карупцыю, у Беларусі даўняя. Толькі ў 2016 годзе было вядома пра сямёх памілаваных. Былы намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў узначальваў гаспадарку «Пятровічы» ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Былы старшыня Чашніцкага выканкаму Ўладзімер Булай — ААТ «Клянковічы» ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Былы гендырэктар «Магілёўдрэва» Аляксандар Вусаў працаваў на прадпрыемстве «Строммашына» ў Магілёве. Генеральны дырэктар холдынгу «Магілёўбуд» Яўген Зюзін працаваў у былым калгасе імя Дзяржынскага, які цяпер называецца ААТ «Міхалёўская Ніва». Намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў — у нафтаперапрацоўчай кампаніі «Інтэрсэрвіс».

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

847
18 сентября 2018 16:45

Александр Лукашенко назвал Пинск «южным оплотом» и пообещал приехать туда в 2019 году

Во время согласования кандидатуры нового председателя Пинского райисполкома, президент Беларуси отдельно коснулся ситуации в этом регионе Брестской области.

41
10 сентября 2018 14:50

На полигоне под Барановичами отрабатывают ведение боя с «незаконными вооруженными формированиями»

Согласно сообщению Министерства обороны, второй этап командно-штабного учения проходит 10 и 11 сентября на полигонах Обуз-Лесновский (Барановичский район) и Борисовский.

103
10 сентября 2018 11:50

«Деревню равных возможностей» для молодых инвалидов создают в Столинском районе

Инициатива является частью проекта «Центр независимого проживания для людей с инвалидностью», который реализуется в деревне Лука.

601
08 сентября 2018 17:21

Фестиваль «Дажынкі» в Брестской области в 2019 году примет городской поселок Ружаны

Об этом объявил председатель Брестского облисполкома Анатолий Лис во время нынешнего областного фестиваля-ярмарки тружеников села в городе Высокое Каменецкого района.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: