avtosotekla

У Івацэвіцкім раёне працуе профільны летнік «Выратавальнік»

17:19 10 июля 2018
259
ОБСУДИТЬ
На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень, што на Івацэвіччыне, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны летнік “Выратавальнік”.

У летніку адпачываюць, а значыць праводзяць свой вольны канікулярны час сорак хлопчыкаў і дзяўчынак з трох школ райцэнтра з ліку вучняў 5-10-х класаў. У складзе “Выратавальніка” не бывае выпадковых: тут арганізаваны адпачынак для актывістаў раённага аддзялення БМГАВП, пераможцаў і актыўных удзельнікаў шматлікіх конкурсаў, віктарын, эстафет, алімпіяд па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.

Так, ужо не першы год у “Выратавальніку” адпачывае Віялета Грынчык, шматразовы пераможца раённай алімпіяды АБЖ і ўдзельніца абласной алімпіяды. Сёлета тут вырашылі правесці дзевяць (а менавіта столькі доўжыцца змена ў профільным “Выратавальніку”) канікулярных дзён актыўныя ўдзельнікі шматлікіх акцый, праводзімых пад эгідай БМГАВП, вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікіта Ігнатаў, Даніла Кароль, Ягор Ляўчук, Яўген Крывалевіч, Павел Касцюк, Аляксандр Вайтовіч, Эвеліна Кот, Ліза Крот, Павел Самсановіч і іншыя рабяты.

Вольны час для юных вогнеборцаў робяць насычаным карыснымі падзеямі выхавацелі лагера Дзяніс Гарбуноў і Аляксандр Дунчык. А падзей тут адбываецца шмат, бо рабяты не толькі спаборнічаюць паміж сабой, але і навучаюць бяспецы малодшых школьнікаў, якія адпачываюць у “Дубравачцы”, праводзячы для іх навучальныя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” У дадатак рабяты працягваюць распачатую калісьці пошукавую дзейнасць па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

191
07 сентября 2018 10:15

МВД снова проводит опрос среди граждан Беларуси на тему педофилии

В декабре 2017 года на официальном сайте Министерства внутренних дел был запущен опрос, касающийся преступлений против половой неприкосновенности детей.

150
05 сентября 2018 13:17

Спасатели провели урок безопасности в Телеханской школе

В Ивацевичском районе стартовал второй этап республиканской акции «В центре внимания - дети!».

116
05 сентября 2018 08:23

В Березе все первые классы сыграют в футбол

8 сентября в 10.00 часов на центральном стадионе города Березы пройдет детский футбольный фестиваль.

526
01 сентября 2018 13:50

Бяспечны маршрут да школы (дыяфільм)

Гэты дыяфільм быў створаны яшчэ ў 1980 годзе, але на нашу думку не згубіў актуальнасці і сёння. На пачатку новага навучальнага года мы звяртаемся да бацькоў, настаўнікаў, вучняў. Расскажыце "першаклашкам" аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарозе!

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: