avtosotekla

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч дапамагла грашыма на пратэз пінскаму «недармаеду»

18:58 11 июля 2018
81
ОБСУДИТЬ
Пінскі інвалід Мікалай Крычко у хуткім часе мае атрымае новы якасны пратэз дзякуючы дапамозе пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

Мікалай Крычко распавёў Радыё Свабода, што цябе адчувае сябе нармальна, адпачывае ў сябе на лецішчы.

«Я вельмі ўдзячны грамадскасці за дапамогу, за тое, што не пакінулі і не забыліся на нас, калек. Вялікі дзякуй Святлане Алексіевіч. Што да пратэзу, то ўжо ў снежні мяне павінны выклікаць і аддаць яго», — сказаў Крычко.

Пенсіянэр не мог набыць зручны імпартны пратэз больш за паўтара дзясятка гадоў. Ягоны кошт перавышае шэсць тысяч беларускіх рублёў (6140 рублёў), і праз мізэрную пенсію такія грошы сабраць інваліду не ўдавалася.

11 сакавіка 2017 году Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах на «марш недармаедаў» супраць дэкрэту № 3, каб выказаць сваю нязгоду з сітуацыяй у краіне.

Тады ён расказаў у відэаэфіры, што шмат гадоў перасоўваецца на адной назе, бо не можа замовіць якасны пратэз. Гэты ўчынак уразіў гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які заклікаў беларусаў дапамагчы інваліду набыць пратэз.

Значную частку сумы, неаобходнай на новы пратэз, Мікалаю Крычко пералічыла нобелеўская лаўрэатка пісьменніца Святлана Алексіевіч, якой пра інваліда распавёў Леанід Судаленка. Да гэтага грошы на пратэз збіралі грамадой, але сабралі толькі шостую частку неабходнай сумы, астатняе дадала Алексіевіч.

Радыё Свабода

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

160
18 июля 2018 19:00

На журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну склалі два пратаколы за супрацоўніцтва са СМІ без акрэдытацыі

Як мяркуе Тамара Шчапёткіна, фармальнай падставай для выкліку ў міліцыю былі матэрылы, які змешчаны на сайце "Радыё Рацыя" сёлета ў чэрвені.

277
17 июля 2018 10:02

Диего Марадона приехал на стадион в Бресте на броневике

Знаменитый аргентинец прилетел в Беларусь на следующий день после завершения чемпионата мира в России, но не принес удачи своей новой команде, проигравшей в матче чемпионата Беларуси.

218
14 июля 2018 20:28

Бывший глава Брестской области Константин Сумар стал председателем наблюдательного совета ЗАО «Русское море»

В должности председателя облисполкома Сумар провел одиннадцать лет - больше всего среди коллег. Чем сейчас живет бывший чиновник? Об этом он рассказал в интервью «Нашей Ниве».

292
14 июля 2018 19:01

«Проснуться, улыбнуться — и на ЦТ». Новый рекорд: у выпускницы пинской гимназии 400 баллов из 400

«В 10 классе думала, что мне сложно учиться, а в 11 классе, когда началась подготовка к ЦТ, походы к репетиторам - поняла, что зря жаловалась», - вспоминает напряженный последний школьный год Анастасия Жовнерик.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: