avtosotekla

Жыхарка Любішчыцаў, якая прапала, знайшлася у Клецку, куды прыйшла пешшу

13:25 10 августа 2018
600
ОБСУДИТЬ
Жыхарка Любішчыцаў Ж. пакутуе на псіхічнае захворванне. Яна раней лячылася ў Магілёўцах, на пастаяннай аснове прымае таблеткі, пражывае з сужыцелем. У адзін з дзён ёй стала кепска, яна трапіла на прыём ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, дзе жанчыне параілі і надалей прытрымлівацца лячэння, папрасілі накіравацца дамоў.

Але Ж. накіравалася ў далёкі шлях – не дамоў, а ў падарожжа… да дачкі, якая пражывае ў далёкім горадзе на Міншчыне. Накіравалася… пешшу. Родзічы ў Любішчыцах забілі трывогу, звярнуліся ў міліцыю, жанчыну шукалі доўга і беспаспяхова, пакуль праз некалькі дзён не знайшлі… у Клецку. Жанчына прайшла пешшу болей за 100 кіламетраў, па яе словах, спала пад дрэвамі, харчавалася ягадамі, яблыкамі… Яе даставілі дамоў, вельмі хацелася б, каб жанчына прымала таблеткі, каб псіхічнае захворванне “не накіравала” яе ў новае падарожжа.

Штосьці падобнае адбылося каля месяца назад, калі псіхічна хворы мужчына, які знаходзіўся на лячэнні ў Целяханскім псіханеўралагічным інтэрнаце для састарэлых людзей, непрыкметна пакінуў тэрыторыю ўстановы і знік. Яго шукалі і міліцыя, і ваеннаслужачыя батальёна в/ч 7404 – беспаспяхова. Хутчэй за ўсё ён пайшоў у лес, бо не верыцца, што мужчына, які па прычыне захворвання страціў магчымасць маўлення, мог злавіць спадарожную машыну…

Па-ранейшаму востра стаіць праблема пошуку нашых грамадзян, хто накіраваўся на заробкі ў Расійскую Федэрацыю. У чым тут бачыцца праблема? У тым, што родзічы ведаюць: іх муж, сын злоўжывае алкаголем, вядзе сябе неадэкватна… Няўжо варта далёка адпускаць чалавека, на якога немагчыма пакласціся тут? Як вынік, такія грамадзяне там п’янствуюць і бамжуюць, вядуць асацыяльны лад жыцця…
А пасля родзічы не ведаюць, як “выцягнуць” такога гора-працаўніка дамоў.

Ягадны сезон у нас ужо даўно ідзе, бліжэй да восені наступіць грыбная пара. Каб не сутыкнуцца з праблемамі, якія нас праследуюць кожны год, вельмі просім не дазваляць сваім састарэлым бацькам, бабулям-дзядулям самастойна накіроўвацца за ляснымі дарамі. Менавіта пажылыя людзі ствараюць штогод многа праблем, бо не маючы сіл і здароўя самастойна накіроўваюцца ў далёкі шлях… Часам гэта аказваецца апошні шлях.

Дзмітрый КУЦКО, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС

Івацэвіцкі веснік

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

1 310
18 августа 2018 10:49

Раненный в Ивацевичском районе милиционер пришел в сознание. Его могут перевезти в Минск

Как сообщил главный врач Ивацевичской центральной районной больницы Василий Юзефович, состояние пострадавшего тяжелое, обусловленное перенесенными ранениями, операциями.

116
18 августа 2018 10:35

Телевизор и кровать сгорели на пожаре в Березовском районе

Пожар произошел вечером 17 августа в деревне Хрисо на улице Пролетарской в деревянном жилом доме, принадлежащем гражданину 1958 года рождения.

493
17 августа 2018 08:34

В Ивацевичском райне загорелся жилой дом, а в Дрогичинском получила ожоги 76-летняя женщина

Утром 16 августа в деревне Оброво Ивацевичского района на улице Октябрьской произошел пожар в жилом деревянном доме, принадлежащем пенсионеру 1954 года рождения.

337
16 августа 2018 11:42

В Барановичах хулиганы забросали Opel яйцами и обсыпали мукой. Хорошо, хоть не пожарили

Инцидент произошел утром 16 августа на улице Тельмана возле ОАО «АП г. Барановичи».

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: