Якім будзе канец свету ў Беларусі? Пісьменнік Павел Севярынец распавёў пра сваю кнігу «Беларусалім» ў Івацэвічах, Бярозе і Пружанах

21:49 03 сентября 2018
453
ОБСУДИТЬ
Аматары літаратуры збіраліся 2 верасня на сустрэчу з палітыкам, пісьменнікам Паўлам Севярынцам, які распавёў пра першую частку свайго раману-трылогіі "Беларусалім".

Кнігу «Беларусалім» Павел Севярынец пісаў на працягу 12 гадоў. Частка з яе напісана ў Пружанскім раёне, дзе ён адбываў пакаранне на «хіміі» за палітычную дзейнасць. Увогуле, кажа Павел, значная частка кнігі напісана ў месцах зняволення.

Кніга «Беларусалім» — гэта трылогія, складаецца з трох частак.

«Гэта раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі. Чаму ў Беларусі? Ды таму што нямногія нават вернікі ведаюць, што Беларусь мае непасрэднае дачыненне да ключавога прароцтва пра канец свету. Справа ў тым, што ключавое прароцтва пра канец свету — гэта вяртанне народу выбранага Богам, народу ізраільскага на радзіму у Палесціну. На памяці нашых бацькоў у 1940-х гадах Ізраіль аднавіўся, таму што мільёны яўрэяў з усяго свету зляцеліся ў Палесціну, у тую краіну, з якой яны былі рассееныя пасля таго, як укрыжавалі Хрыста. Але адкуль яны сабраліся ў Ізраіль? Ды з Беларусі! Справа ў тым, што ў ХІХ стагоддзі яўрэяў выціснулі з Заходняй Еўропы сюды на ўсход, яны тут занялі пануючае становішча ў гарадах і мястэчках. 60 і болей працэнтаў у любым горадзе ў нас складалі яўрэі. Таму, фактычна, Беларусь пад сэрцам вынасіла Ізраіль. З гэтага я і раблю выснову, што у Божых планах Беларусь займае асаблівую ролю. Якую ролю — я паспрабаваў раскрыць у другой і трэцяй кнізе,» — кажа Павел Севярынец.

Пра што гэтая кніга?

«Гэтая кніга пра карпарацыю, якая хоча даць чалавецтву шчасце. Якім чынам? Уявіце сабе, каб у вас на мабільным тэлефоне было некалькі кнопак, паводле якіх вы можаце змяніць узровень тых ці іншых гармонаў у вашым арганізме. Падвысілі ўзровень эфедрыну — у вас радасць, не трэба шакалад есці. Можна зняць стрэс, сцішыць боль… Ну хто б не хацеў мець пульт ад самога сябе? Кнопку націснуў — і сто грамаў не трэба… Але, гэтай карпарацыі трэба даць шчасце ўсім і трэба правесці даследаванне на людзях. Для гэтага патрэбен такі народ, які б не задаваў лішніх пытанняў, каб не было ніякай шуміхі. Людзі патрэюныя досыць цярплівыя, абыякавыя. Вось на такіх людзях карпарацыі трэба выпрабаваць, а потым ужо даваць шчасце ўсім. І вось карпарацыя бярэ ў арэнду некалькі буйных будынкаў у Мінску і чэргі беларусаў ідуць за грошы спажываць самыя разнастайныя задавальненні. Ці ўдасца гэта карпарацыі «Непагасны свет» і чаму ўсё пайшло не так, чаму героі будуць змагацца з гэтай карпарацыяй, вы даведаецеся з кнігі,» — распавёў Павел Севярынец.

Выглядае на сюжэт для крутога галівудскага блокбастэра. У гэтай кнізе, кажа аўтар, ёсць месца і каханню, і змаганню, і здрадзе.

«Вы, дарэчы, здзівіцеся, гэта зусім не фантастыка. Вы пазнаеце сённяшні Мінск, іншыя гарады, многіх герояў, якія змаляваныя з канкрэтных асобаў. Я думаю, што вы пачытаеце кнігу пра жыццё,» — кажа аўтар.

У Івацэвічах, Бярозе і Пружанах Павел Севярынец падпісаў сваю кнігу усім ахвочым. Акрамя таго, публіка пазнаёмілася і з іншымі выданнямі — легендарнай энцыклапедыяй «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і «Беларускай хрысціянскай азбукай», якую рэдагавалі праваслаўны і каталіцкі святары, а таксама пратэстанцкі пастар.


Павел Севярынец — беларускі пісьменнік, публіцыст, палітык. Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Оршы. Скончыў БДУ па спецыяльнасці інжынер-геолаг. З 1997 да 2004 году — заснавальнік і кіраўнік «Маладога Фронту», удзельнік многіх акцый пратэсту, з 2004 году — сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на «сутках» ды ў ссылках паводле прысудаў, якія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат літаратурных прэмій імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Фота з сустрэчы з Паўлам Севярынцам у Івацэвічах

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

90
17 января 2019 08:55

Объявлен конкурс изготовления металлических скульптур, которые установят в Ружанах

Пружанский районный исполнительный комитет объявил открытый конкурс по изготовлению сварных скульптур (малых архитектурных форм) из метала (обработанного металлического лома). Принять участие в конкурсе могут организации различных форм собственности, учреждения и индивидуальные мастера. Скульптуры будут установлены в Ружанах.

714
16 января 2019 18:27

Певица Июль: восходящая звезда из Дрогичина с черным поясом по тхэквондо

Юлией ее называют родные и близкие, друзья, а для более широкой аудитории, в особенности любителей белорусской эстрады, она известна под творческим псевдонимом Июль.

91
15 января 2019 14:44

Ищут спонсоров для реставрации часовни-усыпальни Ожешко в Закозеле Дрогичинского района

Закозельские земли стали принадлежать полесской ветви рода Ожешко с 18 века. Большие работы по обустройству усадьбы проводились уже в следующем столетии, когда ее хозяином был Никодим Ожешко. Здесь был построен усадебный дом, а также пейзажно-регулярный парк общей площадью около 30 гектаров. Настоящим украшением полесской резиденции шляхецкого рода являлась каплица-усыпальница, построенная в период с 1839 по 1849-й.

58
15 января 2019 09:55

Горизонты Зинаиды Бондаренко

Журналист Александр Томкович готовит к печати свою 21-ю книгу. Все подробности нового проекта находятся на https://www.talaka.org/projects/2991/overview Там же можно поддержать книгу и стать обладателем уникального биографического издания. Сегодня Александр – наш гость

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: