Івацэвіцкай міліцыі не ўдалося прыцягнуць да адказнасці журналіста

14:30 08 января 2019
664
ОБСУДИТЬ
Івацэвіцкі РАУС спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні журналіста тэлеканалу “Белсат” Сяргея Скулаўца, які раней супрацоўнічаў і з нашым сайтам. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Пастушына.

Як паведаміў Сяргей Скулавец, праверку па факце з’яўлення на телеканале “Белсат” у лістападзе 2018 года рэпартажу “Падай персальнальныя звесткі праваахоўнікам, або ў інтэрнэт не высоўвайся” спачатку праводзіла пінская міліцыя.

“У той час я працаваў у Варшаве і сапраўды быў аўтарам гэтага рэпартажу, дзе былі выкарыстаныя меркаванні жыхароў Пінска наконт зменаў у “Закон аб СМІ” наконт каментароў у інтэрнэце”, – кажа Сяргей Скулавец.

Паводле слоў журналіста, пасля вяртання з Польшчы на месца сталага жыхарства ў Івацэвічы, яго выклікалі супрацоўнікі мясцовага РАУС, да якіх справа трапіла ад пінскіх міліцыянтаў.

“Мяне распытвалі, хто і калі рабіў відэаматэрыялы ў Пінску, якія былі выкарыстаныя ў рэпартажы, — распавядае Сяргей Скулавец. — Але я патлумачыў, што не ведаю гэтага, бо тэмы замаўляе рэдактар, а ў рэпартажы можа быць і архіўнае відэа”.

Атрымаўшы гэтыя тлумачэнні і не знайшоўшы доказаў, што запіс у Пінску рабіў сам Скулавец, у Івацэвіцкім РАУС вырашылі спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Журналістаў замежных СМІ, якія працуюць у Беларусі без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў, часта караюць штрафамі. Аднак, у сітуацыі з Сяргеем Скулаўцом, яго нельга было прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці таму, што ён, на момант публікацыі згаданага артыкула, фізічна знаходзіўся за мяжой і яму не патрэбная акрэдытацыя ў Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

554
16 января 2019 10:57

В Пружанском районе снова нашли самогонный завод

Сотрудниками Пружанского РОВД обнаружен мини-завод по производству самогона. В поле зрения правоохранителей попал 49-летний житель д. Броды Пружанского района, сообщил официальный представитель УВД Брестского облисполкома Сергей Дученко.

52
15 января 2019 10:38

За счет гранта Евросоюза в городе-спутнике Бреста модернизируют очистные сооружения

Модернизация объекта в Жабинке ведется по проекту «Чистая река - главный приоритет» в рамках программы трансграничного сотрудничества «Польша-Беларусь-Украина».

596
14 января 2019 19:55

На частном подворье в Барановичском районе поймали рысенка

Как сообщил заместитель начальника районной ветеринарной станции Иван Заяц, необычный случай произошел сегодня в деревне Вольно.

618
12 января 2019 19:35

В переоборудованном автомобиле гражданка Беларуси спрятала 7,5 тысячи пачек сигарет

Тайник был обнаружен в ходе досмотра польскими пограничниками в микроавтобусе «Мерседес», который следовал из Бреста в пункт пропуска «Тересполь».

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: