Аляксандр Лукашэнка сказаў палову прамовы па-беларуску падчас уручэння прэміі

08:31 10 января 2019 281
ОБСУДИТЬ
9 студзеня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі прашла цырымонія ўручэння нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», і спецпрэмій прэзідэнта Беларусі.

У ліку лаўрэатаў па выніках 2018 людзі розных прафесій — прадстаўнікі культуры, майстры сцэны, святары, сацыяльныя работнікі.

На цырымоніі з прамовай выступіў і сам Лукашэнка. Выступаў Лукашэнка часткова па-беларуску.

«Шаноўныя сябры!

Сённяшні ўрачысты вечар займае асобае месца сярод навагодніх свят. Яго героі — нашы з вамі суайчыннікі.

Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» — людзі, якіх аб’ядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым і прыгожым.

Калі ўдумацца глыбей, то само паняцце «духоўнае адраджэнне» для беларускага народа не проста прыгожая метафара — гэта гімн лёсу беларускага народа.

Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай роднай зямлі. Але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш. Стагоддзямі выхоўваўся і гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае — больш моцнымі ў сваёй веры ў дабрыню.

Мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар. Таму багатая спадчына нашых продкаў і сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі, навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй — Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае — галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям.

Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню.

І гэта адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі. Людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах.

Іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі.

Яна не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання дзяржавы на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа», — заявіў Лукашэнка.

Астатняя частка яго выступлення была па-руску:

«Дорогие друзья!

Сегодня мы чествуем людей с большим сердцем, отдающих свою любовь, внимание и теплоту детям с трудной судьбой.

Награждаем служителей церкви, подаривших Новому Завету новое звучание на белорусском языке.

Благодарим коллективы, сохраняющие нашу самобытную культуру. Авторов и исполнителей, воспевающих любимый край в своем творчестве.

Отмечаем всех талантливых деятелей культуры, чьи проекты были признаны лучшими.

Вручаем премию «Белорусский спортивный Олимп» сильным духом, волевым людям, посвятившим свою жизнь высоким достижениям отечественного спорта.

Отдаем дань восхищения белорусским женщинам, их красоте, духовности, заслужившим мировое признание.

Мы всегда будем бережно относиться к своему культурному достоянию. Но главная ценность государства — это вы, наши люди, которые своим талантом, творчеством и трудолюбием приумножают его славу, вдохновляют соотечественников на добрые дела, являются истинными патриотами своей Родины.

Я хочу искренне поздравить всех лауреатов премии «За духовное возрождение», лауреатов специальной премии и премии «Белорусский спортивный Олимп» с заслуженными наградами.

Я также, уважаемые друзья, всех вас, элиту нашей интеллигенции, нашего общества, хочу поздравить с Новым годом и Рождеством Христовым. Счастья, добра и мира вам и вашим семьям!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

161
22 марта 2019 18:10

Александр Лукашенко хочет приехать в Ганцевичи, где не был уже почти 25 лет

Во время общения с людьми в Барановичах к президенту Беларуси обратилась жительница Ганцевичей.

450
22 марта 2019 14:48

Лукашенко: «В Орше мы потеряли половину правительства. Не хотелось бы, чтобы это случилось и в Брестской области»

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 марта совершает рабочую поездку в Брестскую область.

1 274
22 марта 2019 13:31

Лукашенко заметил, что в Барановичах навели порядок и поручил разобраться с дорогами

Александр Лукашенко отметил, что перед его приездом Барановичи привели в порядок. Один из жителей даже высказался в средствах массовой информации за то, чтобы Президент приезжал к ним как можно чаще, тогда в городе всегда будет порядок.

443
27 февраля 2019 15:07

Мясникович раскритиковал местных депутатов за то, что не используют соцсети и создают видимость работы

Председатель Совета Республики раскритиковал местные советы депутатов и поставил в пример противников строительства аккумуляторного завода в Бресте.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: