У інтэрнэце запусцілі петыцыю каб спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлу яўрэяў у Брэсце

20:28 01 февраля 2019 395
ОБСУДИТЬ
На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Брэста знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце з'явілася петыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.

На рагу вуліцы Куйбышава і праспекту Машэрава ў Брэсце пачалося ўзвядзенне жылога комплексу «Прыбужскі квартал». Тут і адкапаў экскаватар парэшткі — спачатку чатырох чалавек, на глыбіні прыблізна 1,5 метра.

Пасля гэтага працы прыпынілі, выклікалі адмыслоўцаў пошукавага батальёну Мінабароны, якія цяпер вядуць там раскопкі. Лік знойдзеных парэшткаў ідзе на дзясяткі.

У гады вайны тут было гета і расстрэльвалі яўрэяў. Непадалёк — помнік памяці 34 тысяч ахвяраў Брэсцкага гета.

Чыноўнікі не раіліся з аб’яднаннем яўрэяў, што рабіць з парэшткамі

Старшыня Брэсцкага гарадскога яўрэйскага грамадскага аб’яднання «Брыск» Рэгіна Сіманенка сказала Свабодзе, што ўлады нічога не паведамілі аб’яднанню пра знаходку на месцы будоўлі.

«Гэта ўсё проста непрыстойна. Колькі гэтыя косці ўжо можна цягаць туды-сюды? У яўрэйскай традыцыі нельга пераносіць косткі, чалавек павінен на тым самым месцы быць пахаваны. Калі вы не хочаце яе прытрымлівацца, то закапайце дзе хочаце, і не трэба з гэтага рабіць нейкія патэтычныя падзеі. Я лічу, што Брэст не на самым лепшым месцы знаходзіцца ў адносінах да яўрэйскай тэмы», — сказала яна.

«Не дапусціць чарговага акту непавагі да ахвяраў генацыду»

Мастацтвазнаўца ў галіне архітэктуры Ірына Лаўроўская з Брэста мяркуе, што варта забараніць будаўніцтва на месцы выяўленых парэштак. Яна стварыла адпаведную петыцыю ў Савет Міністраў, Генеральную пракуратуру ды Брэсцкі гарвыканкам.

«Важна спыніць якую-кольвек забудову гэтай тэрыторыі з дзьвюх прычын: першая — невядома, колькі яшчэ таямніц хаваецца побач, і другое — павага да памерлых.

Адно з самых страшных пракляццяў у яўрэяў гучыць так: „Хай зямля выкіне твае косткі“. Нельга дапусціць, каб ужо новае пакаленне ўчыніла зло, якое дапусцілі нашы продкі ў 1842 годзе, пры пабудове крэпасці. Тады былі спаганеныя 500-гадовыя яўрэйскія могілкі, косці памерлых выкапаныя з магіл і перапахаваныя на новых могілках, — гаворыцца ў петыцыі. — У 1950–1970-х гадах новыя яўрэйскія могілкі таксама былі апаганеныя, на іх месцы пабудаваны стадыён „Лакаматыў“. Мы прапануем не дапусціць чарговага акту вандалізму і непавагі да ахвяраў генацыду».

Замест будаўніцтва дому на месцы расстрэлаў Лаўроўская прапануе «стварыць мемарыяльны парк (сквер) у памяць аб 30 тысячах берасцейцаў яўрэйскай нацыянальнасці».

Мастацтвазнаўца памятае, як яшчэ за савецкім часам знаходзілі пахаванні расстраляных яўрэяў.

«Прайшло столькі гадоў, і аказалася, што дзяржава не парупілася, каб даследаваць гэтую тэрыторыю на прадмет маштабу гэтай трагедыі. Гэтую тэрыторыю трэба пакінуць у спакоі. Калі мы не перастанем адносіцца да парэштак людзей як да смецьця, то ўвесь час будзем вакол гэтага хадзіць», — лічыць спадарыня Лаўроўская.

На месцы знаходкі парэштак людзей будуецца жылы комплекс прэміўм-класа «Прыбужскі квартал». Яго ўзводзіць аднайменнае ААТ паводле інвестыцыйнай дамовы з аблвыканкамам. Дом мае паўстаць у 2019 годзе.

Радыё Свабода

Раней пра знаходжанне костак людзей на гэтай будоўлі «Першы рэгіён» паведамляў тут:
В центре Бреста обнаружено массовое захоронение времен Второй мировой войны

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

158
16 февраля 2019 11:09

Археологи передали экспонаты дрогичинскому музею с раскопок в крепости Жабер

Подтверждением того, что Военно-исторический музей им. Д. Удовикова, является научным учреждением свидетельствует прошедшая недавно в стенах нашего музея встреча учёных из Минска с сотрудниками музея и историками-краеведами.

357
15 февраля 2019 09:18

Из дневника дрогичинского участника войны в Афганистане

15 февраля 2019 года исполняется 30 лет со дня вывода Ограниченного контингента советских войск из Афганистана. Одним из участников афганских событий был Валентин Дашкун, который добровольцем попросился в десантные войска для прохождения службы в Афганистане. Слабых туда не посылают, но Валентин – спортсмен, радиолюбитель и просто выносливый деревенский парень, привыкший к тяжелому физическому труду.

646
04 февраля 2019 19:15

У Косаве адзначылі дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. ФОТА-ВІДЭА

Дыпламаты некалькіх краін, кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну ды шмат іншых гасцей з розных гарадоў прыехалі сёння ў Марачоўшчыну, каб адзначыць чарговыя ўгодкі нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. У сядзібе-музеі пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце адкрылася мастацкая выстава "Сын сваёй Радзімы".

295
28 января 2019 14:55

У Косаве адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага 2019 года ў 12:20 у ДУК "Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі" у Косава ў рамках святкавання Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "Сын сваёй Радзімы".

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: