У Косаве адзначылі дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. ФОТА-ВІДЭА

19:15 04 февраля 2019
ОБСУДИТЬ
Дыпламаты некалькіх краін, кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну ды шмат іншых гасцей з розных гарадоў прыехалі сёння ў Марачоўшчыну, каб адзначыць чарговыя ўгодкі нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. У сядзібе-музеі пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце адкрылася мастацкая выстава "Сын сваёй Радзімы".

Мерапрыемствы на радзіме Касцюшкі адбываюцца штогод 4 лютага. Сёння, як і мінулыя гады яны пачаліся з імшы ў касцёле, дзе быў ахрышчаны Касцюшка, а працягнуліся каля сядзібы-музея ў Марачоўшчыне.

Дыпламаты, прадстаўнікі мясцовай улады ды грамадскасці ўскалалі кветкі да помніка Тадэвушу Касцюшку, устаноўленаму ў мінулым годзе. Потым прысутныя пайшлі ў музей, дзе ўрачыста адкрылася выстава карцін, сярод якой творы вядомых творцаў рэгіёну, у тым ліку, і нашых землякоў.

Выстава адлюстроўвае эпоху Тадэвуша Касцюшкі, мясціны, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю. Карціны будуць выстаўлены ў музеі да 30 красавіка, з ёй могуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя.

Падчас сённяшняй імпрэзы ў музеі паказалі фільм, прысвечаны жыццю Тадэвуша Касцюшкі, выступілі высокія госці.

Ад імя фонду імя Тадэвуша Касцюшкі былі ўручаныя лісты падзякі асобам, якія ўнеслі ўклад ва ўшанаванне яго спадчыны. Падзякавалі і пасольству ЗША ў Беларусі, якое выдзеліла ў 2018 годзе грант у памеры 12 тысяч долараў на рамонт страхі музея.

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Сёння помнікі Касцюшку ўстаноўленыя ў многіх краінах свету, яго імя носяць вуліцы, плошчы, курган у Польшчы і нават самая высокая гара ў Аўстраліі. Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі з’явіўся ў 2018 годзе ў на яго радзіме ў Марачоўшчыне па ініцыятыве вядомага журналіста Глеба Лабадзенкі. На яго выраб збіралі грошы праз інтэрнэт, прычым удалося атрымаць нават большую суму, чым планавалі.

Як адкрывалі помнік 12 мая 2018 года чытайце тут:
Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га.

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.