Пасля “еўрарамонту” унікальнай царквы ў Івацэвіцкім раёне вырашылі “упрыгожыць” яшчэ адзін храм на Берасцейшчыне

12:43 07 февраля 2019 432
ОБСУДИТЬ
Старшыня Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч накіраваў ліст у пракуратуру Брэсцкай вобласці.

Нагодай стала чарговая спроба пазалаціць купалы ў царкве, што знаходзіцца ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна (храм ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000238).

У лісце адзначаецца, што паводле звестак Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, плануецца замена існуючых купалоў на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мікалаеўская царква; да 1727 г., 1860-я гг.” у вёсцы Вялікія Сяхновічы на новыя, неадпавядаючыя гістарычнай форме, і пакрытыя металам жоўтага колеру.

“Новыя купалы выкананы і будуць мантавацца без распрацаванай і ўзгодненай навукова-праектнай дакументацыі, на распрацоўку якой ў выкананні палажэнняў Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь, павінен выдавацца дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў лісце.

Царква ў Вялікіх Сяхновічах

Антон Астаповіч адзначае, што праводзімая на Мікалаеўскай царкве ў дадзены момант праца парушае артыкулы 115, 116, 119 Кодэкса аб культуры РБ.

“Акрамя парушэння парадку правядзення прац на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях замена існуючых купалоў на новыя, неадпаведнай формы, з жоўтым па колеру пакрыццём, прывядзе да неабгрунтаванай змены знешняга выгляду царквы, пагоршыць умовы яе ўспрымання, парушыць базавыя прынцыпы захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, што ў сваю чаргу парушае артыкулы 103, 104, 109, 110 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь”, — тлумачыць аўтар зварота у пракуратуру.

Паводле Антона Астаповіча, гэтыя парушэнні “яскрава сведчаць, што выканаўчыя органы Жабінкаўскага раёна не праводзяць у дастатковым аб’ёме мерапрыемствы па ахове і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны на падведамственай тэрыторыі, чым не выконваюць арт. 14 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь і арт. 41, 45 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліке Беларусь”.

У лісце ўтрымліваецца просьба да пракуратуры:

— выдаць прадпісанне на спыненне прац на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мікалаеўская царква, да 1727 г., 1860-я гг.” з вёскі Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000238;

— правесці праверку выканання нормаў заканадаўства на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, якія рэгулююць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны, і прыняць меры пракурорскага рэагавання па выніках праверкі.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Брэсцкай вобласці калі праект рэканструкцыі цэркваў, што занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, не ўзгадняецца з Міністэрствам культуры.

Царква ў Гошчава

Так, дзесяць гадоў таму ў Крыжаўзвіжанскай царкве ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна (пабудавана ў 1838 годзе), якая з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства, патынкавалі будынак, у вокны ўставілі шклопакеты, на даху ўсталявалі купалы-цыбуліны, а ўваход нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў.

Паводле Антона Астаповіча, “практыка несанкцыянаваных працаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, змянення іх канструкцый і выгляду, у некаторых выпадках знішчэнне помнікаў, на жаль, яшчэ сустракаецца ў Беларусі”.

Фото pinskeparh.by

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

50
11 февраля 2019 10:01

Артисты в погонах: заслуженный ансамбль песни и танца МВД выступил в Пинске

В минувшую пятницу в рамках своего гастрольного тура на сцене Пинского ГДК выступил ансамбль песни и танца внутренних войск МВД Республики Беларусь. Созданный в 1996 году "Заслуженный коллектив Республики Беларусь ансамбль песни и танца внутренних войск МВД" своими выступлениями уже давно сыскал славу и популярность.

53
10 февраля 2019 11:07

Лявон Вольскі падтрымаў на кніжнай выставе ў Мінску польскі стэнд

Учора ў перадапошні дзень працы XXVI Мінскай міжнароднай выставы ў зале адбылася незвычайная падзея. Падтрымаць прэзентацыю трэцяй часткі “Менскай трылогіі” сюды прыйшоў Лявон Вольскі, які каля польскага стэнду даў невялікі канцэрт.

156
07 февраля 2019 11:23

В Дрогичинском ДК пройдет концерт музыкальных коллективов с экзаменом на звание «Народный» и «Образцовый»

В ближайшую субботу (9 февраля) в Дрогичинском городском ДК два коллектива Детской школы искусств - оркестр народных инструментов "Роднасць" и инструментальный ансамбль "Секрет" - будут подтверждать свои звания: "Народный" и "Образцовый".

58
06 февраля 2019 11:44

Музей Белорусского Полесья в 2019 году презентует проект «Тайны пинской земли»

Как сообщила заместитель директора по научной работе музея Лариса Кулагина, проект приурочен к акции «Пинск - культурная столица Беларуси».

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: