Легендарны постапакаліпсіс “Кніга Ілая” на беларускай мове прэзентавалі ў Пінску

12:20 08 февраля 2019 93
ОБСУДИТЬ
Незвычайны анонс быў пазначаны на афішы, якую можна было пабачыць у сацыяльных сетках і на медыйнай прасторы пінскіх сайтаў яшчэ некалькі тыдняў таму.

“Кніга Ілая” — вядомы постапакаліптычны драматычны фільм  з Дэнзелам Вашынгтонам, Мілай Куніс і Гэры Олдмэнам у галоўных ролях.

Пракат фільма ў Беларусі адбыўся напачатку 2010 года. За гэты час многія паглядзелі яго не адзін раз.

Калі казаць пра змест стужкі, Ілай — гэта вандроўнік, які выжыў пасля глабальнай ядзернай катастрофы. У яго заплечніку — кніга у скураной вокладцы з выявай крыжа. Шлях вядзе Ілая на захад у пошуках рэшткаў цывілізацыі.

Па дарозе ён сустракае банды марадзёраў, трапляе ў населены пункт, улада ў якім належыць мясцовым бандытам. У бойцы з імі Ілай ледзь застаўся жывы. Цяжка паранены, прайшоўшы выпрабаванні, галоўны герой усё ж такі дабраўся да разбуранага Сан-Францыска і выканаў сваю жыццёвую місію.

Першы беларускамоўны кінапрагляд адбыўся ва ўтульнай атмасферы кавярні, але быў не вельмі масавым па колькасці гледачоў. Па словах арганізатара праекта, грамадскага актывіста Міхаіла Сярэдіча, яго чаканні не супалі з вынікам.

Як распавёў Міхаіл у размове з карэспандэнтам сайту «Першы Рэгіён», напярэдадні кінапаказу яму тэлефанавалі шмат людзей, бо анонс у сацыяльнай сетцы інстаграм праглядалі тысячы чалавек. У выніку сабралася паўтара дзясятка гледачоў, сярод якіх у асноўным знаёмыя і наведвальнікі, што ў гэты вечар выпадкова трапілі ў кавярню.

“Я не прыкладаў намаганняў рабіць гэта адмыслова: хацелася паглядзець, наколькі ёсць патрэба ў такіх мерапрыемствах сярод пінчукоў. На жаль, я прыйшоў да высновы, што на сённяшні дзень сярод гараджан няма ўнутранай патрэбы і імкнення да беларускасці. Такі пачатак мяне зусім не задавальняе. Трэба зрабіць высновы і папрацаваць над іншым фарматам”, — дадаў арганізатар праекту.

Падобныя меркаванні малі і некаторыя ўдзельнікі кінаагляду.

“Фільм на беларускай мове — гэта незвычайна, але такія мерапрыемствы неабходна праводзіць”, — дзеліцца сваімі разважаннямі пасля сеансу адна з наведвальніц мерапрыемства Таццяна.

Філолаг па адукацыі і маці трох детак, яна лічыць: каб гэты праект развіваўся, трэба праводзіць адмысловыя тэматычныя паказы. Напрыклад, вядомыя мультфільмы для маленькіх, камедыі для моладзі. Рабіць напачатку забаўляльную праграму з конкурсамі для наведвальнікаў. І трэба больш інтэрактыва, бо гэта прыцягне больш увагі.

Напрыканцы мерапрыемства аўтар праекту Міхаіл Сярэдіч прапанаваў прысутным журналістам зрабіць больш намаганняў і прыцягнуць увагу да гэтага праекту.

Трэба запрашаць зацікаўленых прадстаўнікоў гарадской грамадскасці, актыўную моладзь, студэнтаў і далей супольна працаваць у галіне развіцця беларускай мовы культуры і гісторыі. Тады такая масавая культурная з’ява, як кіно, будзе добрым дапаможнікам.

Як будзе развівацца гэты праект далей, вы зможаце даведацца ў нашых наступных матэрыялах. Сачыце за інфармацыяй на старонках сайту «Першы Рэгіён».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

261
16 февраля 2019 10:54

Становится жарче к финалу на Играх разума в Ивацевичах. ФОТО

Друзья, предпоследняя игра в сезоне, как и ожидалось, прошла в серьезной борьбе. Чего же ждать в финале!) У всех команд мотивация на должном уровне, но иногда исход игры решают всего один-два вопроса.

68
14 февраля 2019 15:25

Прыкметы Дня закаханых у Пінску. ФОТА

14 лютага ў многіх краінах святкуецца Дзень усіх закаханых. У нас яго пачалі адзначаць толькі ў пачатку 90-х, калі замест каштоўнасцяў савецкага ладу прыйшлі у моду элементы заходняй культуры.

432
12 февраля 2019 15:53

В Ледовой арене в Ивацевичах пройдет концерт ко Дню защитника Отечества

21 февраля 2019 года в ледовой арене в 18.30 состоится праздничный концерт, посвященный Дню защитника Отечества.

254
12 февраля 2019 12:35

Ганцевчанка выпекает хлеб в домашних условиях (видео)

Многие думают, что выпечка хлеба – это неподъёмный для современной хозяйки процесс. Но на своём примере ганцевчанка Анна Кунцевич доказала, что выпечка хлеба может приносить удовольствие. Первые изделия она начала выпекать более полгода назад и за это время освоила выпечку нескольких видов хлеба. Говорит, что "заболела хлебом".

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: