Аварыйны мост праз раку Піна трапіў у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2019 год

20:23 21 февраля 2019 84
ОБСУДИТЬ
У адпаведнасці з праграмай, у гэтым годзе павінна пачацца фінансаванне рэканструкцыі маста на аўтамабільнай дарозе Р6 “Івацэвічы - Пінск – Столін”.

Усяго ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму, якая зацверджана указам Аляксандра Лукашэнкі, ўключаны 113 аб’ектаў.

На іх фінансаванне ў 2019 годзе прадугледжваецца накіраваць 511 мільёнаў рублёў.

 

У тым ліку 189 мільёнаў рублёў – за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў, 80 мільёнаў рублёў – за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, столькі ж – са сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта РБ.

Таксама на рэалізацыю праграмы запланавана выдаткаваць 95 мільёнаў рублёў са сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду і 46 мільёнаў рублёў – са сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў.

Як гаворыцца ў каментары да прэзідэнцкага указу, перш за ўсё фінансавыя сродкі будуць сканцэнтраваны на аб’ектах, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю у 2019 годзе, і на пераходных аб’ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

Акрамя аварыйнага маста праз раку Піна ў спісе пазначаны і такія аб’екты, як корпус хірургіі і транспланталогіі ў Мінску, інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на 1030 месцаў, абласны анкалагічнага дыспансера ў Гродне, арэндны дом для медыцынскіх работнікаў у вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна, 9 жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, пуцеправод-дублёр па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

2 025
10 мая 2019 18:20

18 нарушений ПДД за 3 часа выявил “фильтр” ГАИ в Пинске

Только за 3 часа 10-ого мая сотрудники Пинской госавтоинспекции выявили 18 нарушений правил дорожного движения, сообщает сайт Пинского горисполкома. Как показали результаты, проверку провели не зря.

172
04 мая 2019 11:04

Жителя Барановичей оштрафовали за нелегальную перевозку мясной продукции

Согласно поступившему в Экономический суд Брестской области протоколу мужчине вменялось осуществление предпринимательской деятельности без государственной регистрации.

628
03 мая 2019 18:15

На мосту в Пинске снимают асфальт и перила. ФОТО

Со стороны города на строительной площадке работает техника, ведутся работы по демонтажу асфальтно-бетонного покрытия.

277
03 мая 2019 10:47

Как в Пинске репетируют парад ко Дню Победы. ФОТО

2 мая на главной площади столицы Полесья состоялась сводная репетиция расчётов, участвующих в торжественном параде посвящённом Дню Победы.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: