12:53 10 апреля 2018
ОБСУДИТЬ

Красавіцкія тэзісы аб сельскай гаспадарцы

Прыязджаў на Пасху да бацькоў. Бацьку на днях будзе 80. Тры дні перад Вялікаднём разам нешта рабілі па гаспадарцы. І тут я ўспомніў нядаўнія словы прэзідэнта, што ў жывёлагалоўлі «бесхозяйственность и разгильдяйство». Ужо тыдзень гэтыя трапныя словы, ці якасці, не даюць мне спакою. Я ж вырас у вёсцы, у нас усё было ў парадку, а тут такое.

Пачаў з аналізу гаспадаркі бацькоў з улікам іх узросту.

  1. Зімой гэтага году здалі карову. З аднаго боку для бацькоў гэта псіхалагічная траўма, а з другога – палёгка для сталых людзей. Але тыдзень таму, купілі казу. Набылі, бо нарадзіліся парсючкі. Маці пералічыла, што кошт казы (70 рублёў), якая дае малако, за месяц перакрые выдаткі на пакупное малако з крамы. А так яшчэ і малако для сябе будзе, і каза застанецца.
  2. Парсючкоў збіраюцца ўсіх прадаць. Але пагаворваюць, што можа 1-2 пакінуць. Працы з гэтымі парсючкамі першыя 2 тыдні, больш, чым з немаўлятамі. Бо кожныя 2 гадзіны трэба ісці карміць, а спачатку нават соскай. Потым трохі меней, але турботы хапае. Калі ўсё добра, то эканамічная выгада ёсць.
  3. У хатняй гаспадарцы ёсць таксама конь, куры, гусі.
  4. На пару сотак засажана маліна. Варэнне, віно, ці проста замарожаная ягада для спажывання даступныя да наступнага ураджаю.
  5. Зразумела, што вырошчваюць бульбу, буракі, гародніну… Не толькі для сябе, але і для жывелагадоўлі. Усё гэта трэба не толькі пасадзіць і выкапаць, але і прапалоць пару разоў, унесці ўгнаенні, пакрапіць жукоў, перапрацаваць гародніну і захаваць зімой.
  6. Пра сена асобная гісторыя, нават не бяруся апісваць.
  7. Зараз адбываецца нарыхтоўка бярозавага сока – свае клопаты.

Дык вось, прыглядаўся я і думаў, дзе тыя «разгильдяйство и бесхозяйственность»? І знайшоў.

Маці паслала ў краму купіць таго-сяго. Накіравала ў прыватную маленькую краму, дзе я набыў усё па спісу: ад банкі ананасаў для нейкага салату да каўбасы, пячэння і 10 кг сухога малака для тых жа парсючкоў (ім можна яго спажываць пасля 2 тыдняў). Чаму не адправіла ў дзяржаўную краму мясцовага райспажыўсаюзу, не ведаю. За многія гады і змену формы ўласнасці, тут шмат чаго не мяняецца.

Пры мне адзін дзяцька дастаў грошы ды і кажа працаўніцы прыватнай крамы «даставай свой чорны сшытак, буду даўгі пагашаць». Сшытак на самай справе да волі тлусты, аркушаў 100, белы з нейкімі кветкамі, пра што з гонарам заявіла прадаўшчыца. Адзначу, што сшытак гэты карыстаецца попытам. Вось такое крэдытаванне вяскоўцаў прадуктамі ад прыватнага гандлю.

Дык вось, на дзьвярах той крамы маленькая цыдулка з надпісам: «Лазня працуе таксама ў пятніцу». Хто быў, той ведае, што шчырасць лазні выклікае размовы пра набалелае. Там я і знайшоў тыя самыя «бесхозяйственность и разгильдяйство». Не, не ў самой лазні, а паслухаўшы апавяданні мясцовых хлопцаў і старэйшых за мяне дзяцькаў.

У лазні мне спадабалася: не «стэрыльны» СПА салон, але натопленая дровамі парная з ліпавым венікам з суквеццямі (!) і бярозавым сокам. Пайшла яна на 100%.

З сямі парыльшчыкаў, толькі адзін працуе ў саўгасе, астатнія ці “дармаеды” ці працуюць па найму ў розных арганізацыях па раёну. Таму прозвішча новага  старшыні саўгаса (так раней называлася гаспадарка, а зараз племзавод “Заказельскі” – дзяржаўнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства), ведалі толькі 3 чалавекі.

На працягу апошніх гадоў 7-8-мі сталага страшыні саўгаса (так мне прасцей разумець, чым племзавод), гаспадарка так і не атрымала. Бягучасць кадраў. Пры чым усе вінавацяць у крызісе старшыню саўгаса, які быў яшчэ раней і больш за 10 гадоў кіраваў гаспадаркай. Кажуць, што з яго пачаўся развал саўгаса, а ўзятыя у той час крэдыты вісяць да сённяшняга часу. Кажуць, што пазыкі бралі нават на тое, каб тое-сёе падмазаць да прыезду прызідэнта ў гаспадарку. Агульная сумма даўгоў складае 400 млрд. старымі грашыма.

Я ў гэта асабіста не веру, але так кажуць мясцовыя. Кажуць таксама, што ў саўгасе скралі ўсё, што можна скрасці. Дык вось яны: “бесхозяйственность и разгильдяйство”?!

Дарэчы, большасць вяскоўцаў так і лічыць кошты ў старых грашах (мільёнамі), вырошчваюць маліну ды трымаюць надзею толькі на сябе.

P.S. Вось упэўнены, каб тыя датацыі ў млрд. даляраў былі укладзены ў развіцце прыватнай гаспадаркі, а не ў калгасы і саўгасы якія, зараз называюцца невядомымі мне назвамі, то хіба трэба было б змагацца з “разгильдяйстом и бесхозяйственностью”? Хіба сам у сябе будзеш красці? Упэўнены, будзе наадварот. Будзеш, як маі бацькі, тры разы ўставаць ноччу, каб парсючкоў пакарміць!

Ігар Маслоўскі

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о

ЧИТАТЬ ЕЩЕ МНЕНИЯ

91
16 мая 2019 21:02

Дым Голодных игр: мнение о заводах и Евроиграх

На Светлогорском целлюлозно-картонном комбинате, который еще не ввели в эксплуатацию, обрушилась крыша. Говорят, затеяли капитальный ремонт. Карл, ты слышишь, капитальный ремонт того, чего еще нет! На брестском аккумуляторном заводе, который еще не введен эксплуатацию, уже запущено производство. Говорят – это не производство, просто сушат свинцовые пластины! Карл, ты слышишь, сушат еще не произведенные свинцовые пластины. […]

265
07 мая 2019 12:40

Российский воз и белорусская тележка: в одной упряжке или лучше порознь?

Излюбленным видом спорта А. Лукашенко, как известно, является хоккей. Он и по телевизору его с удовольствием смотрит, и с трибун спортивных комплексов. А зачастую и сам, отбросив все государственные дела, как мальчишка с азартом и вдохновением выбегает на лед. Правда, несмотря на всю любовь к  хоккею, заниматься белорусскому лидеру больше приходится …слаломом. И самое примечательное, […]

6 591
16 апреля 2019 20:59

С каким прозвищем может войти в историю Александр Лукашенко?

В историю Беларуси ее первый и пока единственный президент, несомненно, войдет с прозвищем Александр Жэстачайшы. Ну что поделаешь, если в его довольно богатом лексиконе выражение «жесточайшим образом» – одно из наиболее часто употребляемых. Например, нельзя просто наказать нерадивого чиновника, надо обязательно сделать это самым «жесточайшим образом». Так наглядней и весомей! Кстати, весьма пикантную особенность этому […]

2 098
30 марта 2019 17:57

Шаг вперёд, два назад. О системе образования в Беларуси

Шаг вперед, два назад – именно так, как мне представляется, можно характеризовать развитие системы образования нашей страны в последние три десятилетия. Свою точку зрения попробую подтвердить конкретными фактами. Анализ распределения средств государственного бюджета свидетельствует о том, что в нашей стране сфера образования не является приоритетной. Так, в 2019 году на образование планируется потратить 1.048 млн. […]