Што адбываецца вакол праекту аўтакефальнай царквы ва Украіне

09:47 08 мая 2018
ОБСУДИТЬ

Тое, што афіцыйны Кіеў ў асобе прэзідэнта і Вярхоўнай Рады Украіны, а таксама ўсе біскупы Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату (УПЦ КП) ды некананаічнай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ) звярнуліся да Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея з хадайніцтвам аб наданні Украінскай Царкве аўтакефаліі, тое, што гэтае хадайніцтва адкрыта падтрымалі некаторыя біскупы Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, не на жарт устрывожыла царкоўныя і свецкія ўлады Расіі. Трывогі дадало і тое, што Усяленскі (ён жа Канстанцінопальскі) Патрыярхат, прыняў гэты запыт Кіева.

Не магло не ўстрывожыць Маскву і тое, што пасля ўкраінскага звароту Варфаламея разам прынялі  прэзідэнт і міністр замежных спраў  Турцыі. Усім вядома, што Анкара мае немалы ўплыў на паводзіны Патрыярха. Няма сумневаў,  што падчас сустрэчы абмяркоўвалася і ўкраінскае пытанне. Адносіны паміж Расіяй і Турцыяй цяпер не самыя лепшыя. Тут і пэўныя рознагалоссі ў сірыйскім пытанні, і расійскі тэрор у дачыненні да крымскіх татараў, і палітыка Крамля ў дачыненні да цюркамоўных народаў Расіі… Націснуць на Анкару цяпер  Масква не можа. Значыць,  чакаць таго, каб Анкара пайшла на саступкі Маскве і націснула на Фанар не выпадае.  Па ўсім выглядае, што Анкара не супраць таго, каб Фанар выдаў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве ва Ўкраіне.

Ведама, Фанар нават пры жаданні надаць аўтакефалію Украінскай Царкве будзе кансультавацца з іншымі аўтакефальнымі праваслаўнымі цэрквамі. Гэта трэба, каб пазбегнуць расколу ў сусветным праваслаўі. Са свайго боку, Маскоўскі Патрыярхат таксама пачаў актыўныя перамовы з іншымі цэрквамі. Яшчэ ў канцы красавіка мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый сустрэўся ў Ерусаліме з прадстаяльнікам тамтэйшай Царквы Феафілам ІІІ. 4 мая спонсар УПЦ МП, украінскі дэпутат Вадзім Навінскі сустракаўся з мітрапалітам Варшаўскім і ўсяе Польшчы Савам. У падарожжа адправіўся і “правая рука” прадстаяльніка РПЦ, старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Іларыён  (Алфееў). 5 мая ён сустрэўся з другой асобай у сусветным праваслаўі – Папам і Патрыярхам Александрыйскім Феодарам ІІ, 6 мая – з прадстаяльнікам Кіпрскай Царквы Хрызастомам ІІ, а сёння сустракаеца з Патрыярхам Ерусалімскім.

Ці значацца ў ягоным графіку сустрэчы з патрыярхамі Антыяхійскім, Грузінскім, Сербскім, Румынскім ды архібіскупам Афінскім і ўсяе Элады, пакуль што не вядома. Зрэшты, у Сірыю, да Патрыярха Антыяхійскага Яна Х, можна і не ехаць: той выкажацца так, як яму параіць Башар Асад, а сірыйскі дыктатар цяпер шмат у чым залежыць ад Масквы.

Не без блаславення Кірыла мітрапаліт Іларыён займаецца адкрытым шантажом. Перад паездкай да ўсходніх патрыярхаў ён заявіў, што калі УПЦ КП і УАПЦ атрымаюць ад Канстанцінопальскай Царквы жаданы томас, “раскол у праваслаўі можна будзе параўнаць з Вялікім расколам 1054 года” (тады, нагадаю, адбыўся раскол паміж Заходняй, Рымскай, Царквой і цэрквамі Ўсходу).

Пагрозы Іларыёна не страшныя для Фанара. У Праваслаўі і так няма адзінства. Балгарская Царква мае супярэчнасці з Сербскай, Румынская Царква – супярэчнасці з Маскоўскім Патрыярхатам у Малдове, Антыяхійская Царква – супярэчнасці з Ерусалімскай, Эладская – пэўныя супярэчнасці з Канстанцінопальскай…

Для Фанара важная арыфметычная большасць. Ад таго, што прадстаўнікі Антыяхійскай, Балгарскай, Грузінскай цэркваў і РПЦ не з’явіліся ў 2016 годзе на Святы і Вялікі Усеправаслаўны Сабор на Крыце, Сабор у сваім статусе нічога не страціў. І, хоча таго Масква ці не, канстанцінопальскі Патрыярх быў, ёсць і будзе Ўсяленскім, а Канстанцінопальская Царква – Царквою-Маці для Украіны (і для Беларусі з Літвою і Латвіяй таксама).

У той самы дзень, калі мітрапаліт Іларыён выступіў з пагрозай, выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Украіны “выпадкова” сустрэлася з Варфаламеем у стамбульскім аэрапорце. І Патрыярх расказаў ёй, што “адчуве дужы ціск” ва ўкраінскім цакроўным пытанні. Але гэта, дыпламатычна сказаў Патрыярх, не перашкодзіць прыняць правільнае рашэнне.

Якое будзе рашэнне Варфаламея і Сінода Канстанцінопальскай Царквы, у немалой ступені залежыць не толькі ад пазіцыі Анкары і большасці аўтакефальных праваслаўных цэркваў, не толькі ад таго, наколькі пераканаўча будзе ўздзейнічаць на іншыя цэрквы мітрапаліт Іларыён, але і ад Кіева. А ў Кіеве ўжо каторы раз разгараюцца жарсці.

Дармо, што ўсе біскупы УПЦ КП і УАПЦ падпісалі хадайніцтва аб аўтакефаліі, поўнага аднадумства паміж гэтымі юрысдыкцыямі як не было, так і няма. Свайго часу ўжо абвяшчалася аб намеры гэтых цэркваў аб’яднацца, аднак на перашкодзе аб’яднаўчаму працэсу паўстала постаць прадстаяльніка УПЦ КП Філарэта, які хацеў застацца і на чале аб’яднанай Царквы.

УАПЦ па-ранейшаму супраць Філарэта. Пра гэта 4 мая заявіў архібскуп Харкаўскі і Палтаўскі Афанасій. “Маладое віно ў старыя мяхі не наліваюць”, – сказаў ён і даў зразумець, што на чале новай структуры, якою будзе аб’яднаная Украінская Царква, павінен стаяць новы чалавек. На наступны дзень выказаўся і Філарэт. Ён заявіў, што павінен застацца на сваім пасадзе і пасля надання аўтакефаліі, а што аўтакефлія будзе нададзеная, ён не сумняваецца. Гэтая заява Філарэта не можа не выкліць адмоўную рэакцыю ў УАПЦ. Супраць Фіаларэта могуць выказацца і біскупы Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, якія падрымлваюць ідэю аўтакефаліі.

Пазіцыя Філарэта можа прывесці да таго, што Варфаламей папросту ўмые рукі: не хочаце аб’ядноўвацца – не атрымаеце томас аб аўтакефаліі. Зрэшты, ва ўладзе Сінода Канстанцінопальскай Царквы прадпісаць епіскапату Кіеўскага Патрыярхату і УАПЦ правесці сабор і абраць прадстаяльніка новай Царквы ў адпаведнасці з канонамі і толькі пасля яго абрання ўручыць томас. Такі варыянт быў бы самы аптымальны. Пры такім варыянце хутка высветлілася б, што для Філарэта і мітрапаліта Макарыя (прадстаяльнік УАПЦ) важнейшае: кананічная аўтакефалія Украінскай Царквы ці іхнія пасады.

А тым часам праваслаўная Беларусь назірае, вычэквае. І, як падаецца, чарговы раз губляе свой шанц хоць бы на аўтаномію.

Анатоль Сідарэвіч, 7 мая 2018 г.


Анатоль Сідарэвіч — беларускі гісторык, палітолаг. Нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне.

 

Блоги, опубликованные в рубрике «Мнения», носят дискуссионный характер и могут не совпадать с точкой зрения редакции

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ МНЕНИЯ

273
08 ноября 2018 10:55

О правительстве и о том, как бабушка считала деньги

Есть поговорка «Можно бесконечно смотреть на три вещи: как горит огонь, как течет вода и как считают деньги». Похоже власти увлеклись третей частью поговорки. Они все считают наши деньги! Власти создали информационную базу данных о доходах граждан. Сейчас база данных введена в опытную эксплуатацию и производится ее тестирование. Полностью заработает база, как планируется, с 1 […]

189
07 ноября 2018 18:24

Брест и революция

Была ли революция в октябре 1917 года в Бресте? Нет! Ответят все, кто мало мальски разбирается в истории. Ни одно событие и отдаленно не напоминает нам о каких-то действиях, которые проходили в Питере. Тогда почему на главной площади города стоит памятник вождю революции? Уже и официально доказано, что Ленин прибыл в Россию с вагоном немецких […]

243
23 октября 2018 10:30

Жыццё, якое яно ёсць. За што любяць і ненавідзяць “Ганцавіцкі час”

Калі не заўважаць праблем і нарываў, то ўсё згніе і загіне. Прыкладаў, калі незалежнае медыя выступае не толькі сродкам масавай інфармацыі, а адначасова бізнес-праектам, пляцоўкай для камунікацыі супольнасці, і нават інструментам для вырашэння грамадскіх праблем, у Беларусі не так шмат. Асаблівая рэдкасць гэта для перыферыі. Таму газета “Ганцавіцкі час” (а цяпер яшчэ і партал “Першы рэгіён”, які вырас […]

54
25 сентября 2018 16:01

Ивана Шило уволили с Белсата за опубликованную в фейсбуке шутку в адрес президента Польши

Иван Шило два года работал на телеканале «Белсат» эсэмэмщиком. Отвечал за контент телеканала в социальных сетях.   19 сентября на своей странице в фейсбуке Шило разместил фотоснимок пресс-службы президента США. На нем Дональд Трамп и президент Польши Анджей Дуда во время подписания декларации об укреплении стратегического партнерства между странами. На снимке Трамп сидит, развалясь, в […]