bpc-op

Жыццё, якое яно ёсць. За што любяць і ненавідзяць “Ганцавіцкі час”

10:30 23 октября 2018
ОБСУДИТЬ

Калі не заўважаць праблем і нарываў, то ўсё згніе і загіне.

Прыкладаў, калі незалежнае медыя выступае не толькі сродкам масавай інфармацыі, а адначасова бізнес-праектам, пляцоўкай для камунікацыі супольнасці, і нават інструментам для вырашэння грамадскіх праблем, у Беларусі не так шмат. Асаблівая рэдкасць гэта для перыферыі. Таму газета “Ганцавіцкі час” (а цяпер яшчэ і партал “Першы рэгіён”, які вырас з выдання) – у пэўным сэнсе феномен.

Барацьба не на роўных

– Нас не пусцілі на пасяджэнне аблвыканкама з удзелам Мясніковіча, а матэрыял з усімі цытатамі адтуль на нашым сайце з’явіўся нават раней, чым у дзяржаўных СМІ. Адкуль мы бярэм інфармацыю – сакрэт. Я называю гэта добрымі стасункамі, – хітра паблісквае вачыма за акулярамі галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі.

Для сусветнай журналістыкі такі падыход да збору інфармацыі – звычайная практыка, але не для беларускай, дзе, як правіла, не атрымаўшы звестак з даступных крыніц, журналіст складвае рукі. Таму нават у буйных медыя амаль не існуе такога жанру, як журналісцкае расследванне. Аднак Пётр у «сваёй правінцыі» робіць амаль немагчымае: умудраецца праводзіць і публікаваць расследванні, якія датычацца не толькі Ганцавіцкага рэгіёну, але і вядуць да вышэйшых сталічных чыноўнікаў.  Згадзіцеся, ва ўмовах, калі Следчы камітэт шчэміць нават такіх гігантаў, як TUT.BY і БелаПАН, гучыць як міф.

Яшчэ больш неверагодна выглядаюць лічбы.

Першы нумар газеты выйшаў у снежні 2001 года, гэта былі чатыры чорна-белыя старонкі накладам у 1000 асобнікаў, якія распаўсюджваліся бясплатна. Цяпер “Ганцавіцкі час” – гэта 24 паласы, часткова каляровыя, накладам у 4 000 асобнікаў (і гэта на 27200 насельніцтва раёна), плюс, канешне ж, інтэрнэт-версія. Для параўнання: наклад дзяржаўнай раённай газеты “Савецкае Палессе” – 3192 асобнікі.

– Я не лічу іх канкурэнтамі, яны – калегі, але ж роўных магчымасцяў працы ў нас няма. Бо калі б яны былі роўнымі, тут засталася б толькі адна газета – наша, – усміхаецца Пётр Гузаеўскі.

Пётр Гузаеўскі. Фота Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі»

“Мы не здраджваем сваім прынцыпам”

Як недзяржаўнаму СМІ не проста выжыць у глыбінцы, але быць запатрабаваным і заваёўваць новую аўдыторыю?

Рэдакцыя “Ганцавіцкага часу” лічыць, што газета павінна на сабе зарабляць. Таму 40% прыбытку выданню прыносіць рэклама, астатняе забяспечваюць продаж і падпіска (праз яе, дарэчы, рэалізуецца 70% накладу). Апроч таго рэдакцыя арганізавала дадатковыя паслугі: тыпаграфскія, фота на дакументы, продаж фотарамак… Але гэта ўсё – дадатковы прафіт. Першасны клопат рэдакцыі – захоўваць цікавасць чытачоў да газеты.

– Якім чынам мы гэта робім? Найперш, мы не здраджваем сваім прынцыпам аб’ектыўнасці і праўдзівасці. Мы пазіцыянуем сябе як пляцоўку, дзе гарантуецца канстытуцыйнае права чалавека выказаць любое сваё меркаванне, нават калі мы яго не падзяляем. Мы паказваем жыццё такім, якое яно ёсць.

Пётр прызнаецца, што не ўсім гэта падабаецца. Частка людзей усё яшчэ баіцца незалежнага выдання, ды і з мясцовымі ўладамі складваюцца няпростыя адносіны.

– Неаднойчы мы атрымлівалі папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі і пракуратуры. Нам званілі, казалі, што на нас скардзіцца выканкам, бо мы публікуем шмат крыміналу. Але ж у раёне адбываюцца выключныя, рэзанансныя сумныя падзеі – нам што, не пісаць пра гэта? Мы не замоўчваем праблемы. Ці нядаўна, калі мы праводзілі журналісцкае расследванне аб заморы рыбы на рыбгасе “Лактышы”, мне патэлефанавалі і прыгразілі завесці крымінальную справу. Але ўсе пагрозы скончыліся нічым.

Праўда, нядаўна “Ганцавіцкаму часу” адмовілі ў распаўсюдзе праз сетку крам райспажыўсаюза.

– Я лічу, што старшыню праўлення прымусілі скасаваць дамову. Безумоўна, мы страцілі праз гэта наклад. Гэта адбылося ўжо ў другі раз. У першы раз прычынай стаў наш артыкул аб тым, што людзі атруціліся ў іх рэстаране. Тады паўстаў цяжкі выбар: данесці людзям праўду і пакрыўдзіць партнёраў ці захаваць партнёраў, але страціць давер у аўдыторыі? Але ў нас ёсць прынцып: нягледзячы ні на што, мы не можам хаваць ад чытача рэзанансную інфармацыю. І ўвогуле нармальная газета, калі яна хоча прыносіць карысць для людзей і ўздымаць вострыя пытанні, заўсёды павінна быць у апазіцыі, якая б улада ні была.

У той жа час выданню нельга падладжвацца пад пажаданні чытача, хоць ён плаціць грошы за інфармацыю, якую атрымлівае, перакананы Пётр Гузаеўскі.

Пётр Гузаеўскі. Фота Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі»

“Праваахоўныя органы нам зайздросцяць”

Безумоўна, і “Ганцавіцкі час” закранае праблема захавання друкаванай версіі газеты. Падчас падпісных кампаній рэдакцыя ездзіць па вёсках і размаўляе з людзьмі. Апроч таго для падпісчыкаў стварылі дысконтныя карты, якія даюць права на зніжку пры атрыманні дадатковых паслуг, якія прадастаўляе рэдакцыя, а таксама на бясплатную кансультацыю юрыста.

І ўсё ж выданне пераходзіць у фармат канвергентнай рэдакцыі, якая выпускае некалькі інфармацыйных прадуктаў. Цяпер гэта газета “Ганцавіцкі час” і яе сайт, а таксама медыяпартал “Першы рэгіён”, які стартаваў летась.

– Мы прааналізавалі канкурэнтнае асяроддзе і пачалі ствараць гэты сайт з двух рэгіёнаў – Івацэвічаў і Бярозы, пасля далучылі да іх Ганцавічы і Пінск.

“Першы рэгіён” – гэта не толькі парадкавы нумар Брэсцкай вобласці, але і амбітная мэта быць першымі пастаўшчыкамі інфармацыі на гэтай тэрыторыі.

– Прынамсі ў Ганцавічах нам гэта ўдаецца: мы часта аказваемся на месцах здарэнняў нават раней за хуткую, пажарных, міліцыю. Праваахоўныя органы нам нават зайздросцяць, – зазначае Пётр Гузаеўскі.

Па яго словах, праца рэдакцыі цяпер пабудавана з арыентацыяй не на выхад штотыднёвіка, а як бы на выхад штодзённай газеты: сайты медыяпраекта абнаўляюцца фактычна кругласуткава. І калі аўдыторыя сайту “ГЧ” складае 3000 унікальных наведвальнікаў за суткі, то на “Першым рэгіёне” гэта ўжо 8000.

Хоць цяпер справы ў рэдакцыі ідуць адносна добра, так было не заўсёды. Пётр прызнаецца, што былі часы, калі ўзнікалі думкі закрыць газету. І цяпер ён кажа, што не ведае, як выданню ўдалося выжыць і паступова стаць прыбытковым.

– Зарабляць у тыя часы даводзілася па-рознаму: і ездзіць у Расію на будоўлі, і граць на вяселлях, – узгадвае галоўны рэдактар. – Але аднойчы я ішоў па вуліцы, і нейкая бабулька схапіла мяне за руку і пачала дзякаваць за тое, што мы ёй дапамаглі. І я падумаў: значыць, мы нешта карыснае робім, газета камусьці патрэбная.

У перспектыве Пётр Гузаеўскі бачыць свой праект не проста СМІ, а цэнтрам камунікацыі ў рэгіёне – балазе, энергіі і жадання развівацца ў яго на гэта хапае. Да таго ж нядаўна істотна змяніўся штат выдання, прыйшлі маладыя актыўныя людзі, якія хочуць змяняць месца, дзе жывуць. Бо яны, як і Пётр, лічаць, што з’язджаць у больш “перспектыўнае” асяроддзе – не выйсце, трэба ствараць яго тут, на месцы.

– А тое, што мясцовым чыноўнікам мы не падабаемся… Ну дык працуйце, як трэба, і мы будзем пра гэта пісаць! – падсумоўвае рэдактар.

Пётр Гузаеўскі. Фота Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ МНЕНИЯ

278
08 ноября 2018 10:55

О правительстве и о том, как бабушка считала деньги

Есть поговорка «Можно бесконечно смотреть на три вещи: как горит огонь, как течет вода и как считают деньги». Похоже власти увлеклись третей частью поговорки. Они все считают наши деньги! Власти создали информационную базу данных о доходах граждан. Сейчас база данных введена в опытную эксплуатацию и производится ее тестирование. Полностью заработает база, как планируется, с 1 […]

192
07 ноября 2018 18:24

Брест и революция

Была ли революция в октябре 1917 года в Бресте? Нет! Ответят все, кто мало мальски разбирается в истории. Ни одно событие и отдаленно не напоминает нам о каких-то действиях, которые проходили в Питере. Тогда почему на главной площади города стоит памятник вождю революции? Уже и официально доказано, что Ленин прибыл в Россию с вагоном немецких […]

54
25 сентября 2018 16:01

Ивана Шило уволили с Белсата за опубликованную в фейсбуке шутку в адрес президента Польши

Иван Шило два года работал на телеканале «Белсат» эсэмэмщиком. Отвечал за контент телеканала в социальных сетях.   19 сентября на своей странице в фейсбуке Шило разместил фотоснимок пресс-службы президента США. На нем Дональд Трамп и президент Польши Анджей Дуда во время подписания декларации об укреплении стратегического партнерства между странами. На снимке Трамп сидит, развалясь, в […]

53
19 сентября 2018 12:56

Историю Брестской крепости пытаются фальсифицировать: директор мемориала

Мемориальный комплекс «Брестская крепость-герой» является одним из главных мест памяти о событиях Великой Отечественной войны. Именно с ее обстрелов началась война между гитлеровской Германией и Советским Союзом. Сегодня она выполняет важную миссию – сохраняет память о Великой Победе и об ужасах войны. Подробнее о роли Брестской крепости в интервью «Евразия.Эксперт» рассказал директор мемориального комплекса «Брестская […]