У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

10:14 31 октября 2017
ОБСУДИТЬ
Дзясятак жыхароў Баранавічаў прыйшлі ўвечары 30 кастрычніка да помніка ахвярам камуністычных рэпрэсій, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх часоў.

Гэты помнік уяўляе сабой высокі крыж з надпісам “Ахвярам гвалту 1939-1953”. Ён знаходзіцца на месцы былой турмы НКВД “Крывое кола”, цяпер тут сквер.

Жыхары Баранавічаў прыбралі каля крыжа, памаліліся за забітых у часы чырвонага тэрору жыхароў Беларусі, ды пачыталі вершы расстраляных паэтаў.

Каля крыжа запалілі свечкі, а на крыж прымацавалі сімвалічны бел-чырвона-белы вянок.

Крыж памяці ахвяр камуністычных рэпрэсій у 1992 годзе быў устаноўлены ў цэнтры Баранавіч. Аднак, праз некалькі год невядомыя перанеслі яго на месца, дзе была турма НКВД “Крывое кола”. Паводле ацэнкі баранавіцкага даследчыка Аляксандра Татаранкі там было расстраляна некалькі тысяч чалавек.

У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

 

У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах ушанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га.

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.