Чэмпіён свету па кікбоксінгу Віталь Гуркоў прадае свой шалік каб ахвяраваць на помнік Касцюшку у Косаве

19:07 08 ноября 2017 346
ОБСУДИТЬ
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка, ініцыятар збору сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку. Засталося два дні збору сродкаў, і пакуль не хапае 14% сумы, неабходнай на помнік - прыкладна 2400 рублёў.

Як распавёў Глеб Лабадзенка, Віталь Гуркоў выстаўляе на аўкцыён той самы шалік, у якім ён выходзіў на рынг, калі заваяваў апошні тытул чэмпіёна свету:

“Як вы ведаеце, некалькі дзён таму наш славуты тайбаксёр Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў. СМІ абляцеў ягоны пераможны здымак у шаліку з Пагоняй і Калюмнамі ды надпісам Belarus.
Даведаўшыся, што на першы беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку не хапае яшчэ 14% сродкаў (каля 2400 руб), а застаецца ўсяго 2 дні да канца збору, Віталь Гуркоў выстаўляе той самы шалік на дабрачынны аўкцыён, грошы з якога пойдуць на помнік Касцюшку..

Умовы простыя. Хто ахвяруе найбольшую суму за гэтыя два дні — атрымае шалік у падарунак. У пятніцу ўвечары Віталь Гуркоў правядзе ў Менску прэсавую канферэнцыю, на якой назаве пераможцу і, калі пераможца будзе ў залі, асабіста ўручыць прыз. Пачатак прэс-канферэнцыі а 18 гадзіне ў Грай кафэ, уваход вольны (не толькі для журналістаў, але і для прыхільнікаў)”.

Пазмагацца за шалік, зрабіўшы ахвяраванне на помнік (або проста ахвяраваць, падтрымаўшы добрую справу), можна тут: https://www.talaka.org/projects/2269/fund

Віталь Гуркоў выйграў турнір па кікбоксінгу ў Кітаі і стаў чэмпіёнам свету (па версіі арганізацыі Kunlun Fight). У нядзелю ўвечары ў горадзе Ухань беларускі баец атрымаў адразу тры перамогі. Ён быў мацнейшым у паядынках з кітайскім, тайскім і іранскім спартсменамі.

https://www.facebook.com/kunlunfc/videos/1419897531462934/

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

2 424
03 июля 2020 11:11

В Брестской области празднуют День Независимости (текстовая трансляция)

По сокращенной программе проходит празднование в условиях пандемии

130
28 мая 2020 10:33

Из-за эпидемиологической ситуации реконструкции обороны Брестской крепости не будет

Брестский горисполком отменил это мероприятие, которое традиционно проводилось 21-22 июня и было приурочено к Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны.

756
09 мая 2020 21:36

Как пинчанин искал отца, пропавшего на войне. А помог найти режиссер «4 танкиста и собака»

9 мая в 10 утра возле Мемориального комплекса освободителям в Пинском городском парке культуры и отдыха начался митинг-реквием. Он был посвящён 75-летию Победы в Великой Отечественной войне. Пинчане пришли поклониться памяти павших за свободу.

2 132
08 мая 2020 18:07

Спасал людей, рискуя собой и семьёй. История героя из Дрогичина

В наше время многие даже представить не могут, как это - каждую ночь бояться за жизнь своей семьи, а вот герой этой истории не страшился смерти за свои действия. Больше волновала его судьба тех, кто молил о спасении.