Лідэр апазіцыйнай партыі Анатоль Лябедзька адказаў на пытанні “Першага Рэгіёну”

13:25 05 января 2018 181
ОБСУДИТЬ
Кіраўнік апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька падвёў вынікі мінулага году падчас прэс-канферэнцыі ў інтэрнэце. “Першы рэгіён” не прамінуў магчымасці задаць вядомаму апазіцыянеру пытанні, якія тычацца жыхароў Івацэвічаў.

Адказы на нашыя пытанні глядзіце на ўрыўку з прэс-канферэнцыі Анатоля Лябедзькі:

Ведаючы, што Анатоль Лябедзька і АГП актыўна рэкламуюць сваю праграму “Мільён новых працоўных месцаў, мы задалі яму такое пытанне:

“Анатоль, вы маеце праграму наконт стварэння ў краіне 1 мільёну працоўных месцаў. Калі не сакрэт, падзяліцеся, колькі канкрэтна працоўных месцаў перападзе Івацэвіцкаму раёну? Ці ёсць у вас нейкія канкрэтныя планы датычна кожнага рэгіёну?”

Нядаўна былі прынятыя законы аб паляпшэнні бізнес-умоваў для працы ў галіне камп’ютэрных тэхналогій. Гэта нарабіла шмат розгаласу ў інтэрнэце, Беларусь нават пачалі называць “IT-краінай” але мала прагнозаў, як гэтыя законы спрацуюць. Наступнае пытанне для Анатоля Лябедзькі:

“Што вы думаеце пра “IT-краіну”? Ці будзе ад гэтага ўсяго плён і для простых людзей, а не толькі для праграмістаў?

І трэцяе пытанне нам раней даслаў чытач з Косаўшчыны, які перажывае, што пашыраны нядаўна бязвізавы рэжым не павялічыць колькасць турыстаў на радзіме Касцюшкі:

“На наш Івацэвіцкі раён не распаўсюджваецца бязвізавы рэжым для замежнікаў. Яны змогуць прыязджаць у суседні з намі Пружанскі раён. А наш велічны палац Пуслоўскіх і сядзібу Касцюшкі ў Косаве не пабачаць. Адпаведна і грошы ад турызму сюды не дойдуць. Ці не варта было б распаўсюдзіць бязвіз на ўсю Беларусь?”

Даведка:
Анатоль Лябедзька нарадзіўся у 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Мінскага педагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканняў. Прадстаўнік прэзідэнта ў парламенце (1994-95). Адзін з ініцыятараў спробы імпічменту прэзідэнта (1996). Ад 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За ўдзел у палітычнай дзейнасці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Жанаты, мае сына.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

430
24 января 2020 14:11

Лукашенко: не хочу быть последним президентом Беларуси

Об этом Александр Лукашенко заявил во время рабочей поездки в Шклов 24 января, подчеркнув незыблемость суверенитета и независимости Беларуси.

92
21 января 2020 14:43

Лукашенко хочет снизить долю российской нефти до 30-40%

Беларусь будет стремиться поставлять с российского рынка 30-40% от необходимых объемов нефти. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил 21 января на совещании по вопросам повышения эффективности реализации нефтепродуктов на экспорт.

514
09 января 2020 17:11

В Пинске оштрафовали протестовавших против интеграции с Россией

8 и 9 января в Пинске прошли административные процессы над участниками пикета против интеграции с Россией, который состоялся 20 декабря.

164
29 декабря 2019 13:16

В Минске пятый раз вышли протестовать против интеграции с Россией

Очередная - пятая за месяц - акция протеста против углубления интеграции с Россией проходит в Минске 29 декабря. Часть организаторов сейчас отбывает административный арест.