У Івацэвіцкім раёне выратавальнікі «палохалі» рыбакоў. Фота

14:46 29 января 2018 368
ОБСУДИТЬ
Сёлетняя зіма чаргуе марозныя дні з адлігай. Слупок тэрмометра ад 15 градусаў марозу літаральна за суткі скочыў да двух градусаў цяпла. Вынік такіх перападаў – раставанне снегу, а з дахаў ужо звісаюць капяжы.

Растае пакрысе і лёд на вадаёмах, становцца вадзяністым, крохкім, а колер з блакітнага ператвараецца ў лічаныя гадзіны ў жаўтавы альбо нават шэры. Дзіўна, што ні забароны, ні папярэджанні, ні тое ж раставанне лёду аніяк не насцярожвае, не пужае зімовых рыбакоў. Аматары падлёдавай рыбнай лоўлі пастаянна падвяргаюць сваё жыццё небяспецы. Тым не меней аб гэтай небяспецы мала хто задумваецца з аматараў падлёдавай лоўлі.

Каб хоць неяк паўздзейнічаць на свядомасць рыбакоў, перасцерагчы, івацэвіцкія выратавальнікі ў мінулыя выхадныя дні правялі рэйд-агляд вадаёмаў на тэрыторыі раёна. Фактычна на ўсіх рэчках і азёрах у тыя дні рыбачылі аматары зімовай рыбалкі: на рэчцы Грыўдзе паблізу райцэнтра і агр. Даманава, на абодвух Яглевіцкіх азёрах, на возеры “Чамялоўскае”, на сажалках “Журавец”, “Аброўскі”, “Горталь”, азёрах “Гошча”, “Вулькаўскае”, “Соміна”, “Выганаўскае” і “Бабровіцкае”: паўсюдна было не меней, за 12 чалавек.

На ўсіх вадаёмах былі праведзены замеры таўшчыні лёду, яна вагалася ад 11 да 17 см.  Разам з гэтым у большасці рыбакоў адсутнічалі сродкі выратавання: выратавальны безрукаўнік, выратавальны лінь, “выратавалкі” і іншае.  У адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі “Правіл аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь”  гэтыя патрабаванні носяць рэкамендацельны характар.

Пры наведванні азёраў “Выганаўскае” і “Бабровіцкае”, якія знаходзяцца ў гаспадарчым ведані ЛАГ “”Выганаўская” , з кіраўніком гаспадаркі была праведзена гутарка  аб неабходнасці нагадваць усім тым, хто набывае пуцёўкі для рыбалкі аб наяўнасці ў кожнага сродкаў выратавання.

Усе аматары падлёдавай рыбалкі атрымалі ад выратавальнікаў тэматычныя памяткі аб мерах засцярогі на лёдзе.

Читайте по теме:
Коварный лед: на водоемах Брестской области два человека утонули, еще троих удалось спасти

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

4 777
11 сентября 2020 17:41

В Ивацевичах прошёл велопробег. На этот раз почти без флагов

В сопровождении автомобиля ГАИ, но без каких-либо флагов по центральным улицам Ивацевичей прошел велопробег 11 сентября.

539
10 сентября 2020 12:11

Первая схватка сезона на “Играх разума” в Ивацевичах

Друзья, со стартом со сезона! Думаем он получится весьма интересным, как и вчерашняя игра.

216
08 сентября 2020 14:04

В Пинском районе планируют построить новую базу отдыха

На участке рядом с деревней Любель-Поль предлагается построить мини-кафе и летнюю эстраду, водозаборные сооружения и наружные инженерные сети, а также благоустроить территорию.

269
07 сентября 2020 22:56

Пинчанки из Клуба деловых женщин обсуждали гендерные проблемы

6 сентября состоялось мероприятие пинского Клуба деловых женщин "Юго-Запад" в рамках инициативы «Стеклянный потолок» на тему «Гендер: мифы и факты». Мероприятие прошло в Пинском районе на базе Мерчицкого центра традиционной культуры и быта "Спадчына Палесся".