У Івацэвіцкай райбальніцы вучыліся эвакуіравацца

10:17 15 апреля 2018 603
ОБСУДИТЬ
У Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы на трэцім паверсе, дзе знаходзіцца аддзяленне неўралогіі, прагучаў сігнал пажарнай трывогі. Скрозь дым персанал спешна эвакуіруе пацыентаў, імчацца на выклік спецмашыны выратавальнікаў… Усё гэта адбывалася на самой справе – у межах пажарна-тактычнага вучэння, у якім, акрамя супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прымаў удзел і медыцынскі персанал райбальніцы.

Умовы вучэння былі максімальна набліжаны да рэальнасці. Персанал дзейнічае па адпрацаванай схеме: тэлефануе ў «101» і галоўнаму ўрачу з паведамленнем аб пажары і месцы ўзгарання, гэтую інфармацыю таксама перадаюць у электраслужбу бальніцы — памяшканні трэба абясточыць. Пачынаецца эвакуацыя пацыентаў. Да месца ўмоўнага ўзгарання прыбыў пажарны разлік. Па легендзе вучэння, узгаранне адбылося ў палаце №8, а ў палаце №11 застаўся адзін з пацыентаў. Сітуацыя ўскладнялася тым, што пацыент быў ляжачым.  Пасля таго, як медперсанал эвакуіраваў пацыентаў, на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі РАНС. Яны прыступаюць да абследавання памяшканняў і пошуку пацярпелых.  У адной з палат знаходзяць «пацярпелага». Мужчыне апранаюць маску і эвакуіруюць у бяспечнае месца. А потым прыступаюць да тушэння пажару. Неўзабаве ўмоўны пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны.

Супрацоўнікамі РАНС былі адпрацаваны маршруты эвакуацыі людзей з будынка, праверана спраўнасць пажарнай сігналізацыі, праведзена навучанне персаналу ЦРБ па правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

Мэта вучэнняў  заключаецца ў праверцы гатоўнасці як аператыўных службаў, так і персаналу бальніцы аператыўна рэагаваць на выпадкі ўзгарання, а таксама ўдасканальванне ўзаемнага супрацоўніцтва. Бальніца ўяўляе сабой аб’ект павышанай увагі, бо там адначасова знаходзіцца вялікая колькасць чалавек, у тым ліку пацыенты, якія не могуць перамяшчацца самастойна. У сувязі з гэтым важна распрацаваць план дзеянняў і наладзіць ўзаемнае супрацоўніцтва, каб у выпадку ўзгарання паспяхова прайшлі і эвакуацыя, і выратаванне.

У ходзе вучэнняў таксама адпрацоўваліся пытанні апавяшчэння і паведамлення аб пажары, правядзенне эвакуацыі пацыентаў і медперсаналу, уменне медперсаналу карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, праверка працаздольнасці ўсіх спецсродкаў у бальніцы.

Асаблівую ўвагу звярталі на стан эвакуацыйных аварыйных выхадаў. Такія вучэнні дазваляюць быць упэўненымі ў правільнасці дзеянняў персаналу ў выпадку магчымага здарэння. Так, сумеснымі намаганнямі медыкі і пажарныя робяць усё, каб трывога заставалася толькі вучэбнай.

МЧС Брэст

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

261
18 августа 2019 22:07

Мать больного ребенка: “нужно знать свои права и требовать”

Некоторые люди, попавшие в трудную жизненную ситуацию жалуется, что государство им никак не помогает, либо помогает, но слишком мало… А может дело все в том, что мы просто не знаем, какая помощь нам полагается?

1 336
18 августа 2019 19:13

Уроженка Дрогичина рассказала, как живется в Испании. ФОТО

37-летняя уроженка Дрогичинского района уже год живет в Испании. Мария-Mari поделилась с "Першым Рэгіёнам" своими впечатлениями о жизни в этой стране. Ниже ее рассказ.

69
16 августа 2019 18:52

Пешеходный переход вернулся на улице Парковой в Пинске. ФОТО

Некоторые пинчане уже паниковали, будет ли пешеходный переход на улице Парковой после замены асфальта. Люди начали оставлять тревожные соообщения в соцсетях.

1 249
16 августа 2019 12:02

В Брестской области в результате испытаний выявлен опасный детский самокат

Как сообщили в областной инспекции Госстандарта речь идет о самокате, произведенном в Китае для игровых целей (для детей от 3 лет и старше).

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: