У Баранавічах прыбіраліся каля крыжа ахвярам камуністычных рэпрэсій

14:48 17 апреля 2018
ОБСУДИТЬ
Актывісты Таварыства беларускай мовы арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Баранавічах.

Некалькі чалавек прыбраліся каля крыжа з надпісам “Ахвярам гвалту 1939-1953”, ды ў скверы, дзе ён усталяваны – зграблі лісце ды смецце.

Таксама, разам з грэка-каталіцкім святаром Яўгенам Маліноўскім прысутныя памаліліся за бязвінназагінуўшых.

У Баранавічах прыбіраліся каля крыжа ахвярам камуністычных рэпрэсій

У Баранавічах прыбіраліся каля крыжа ахвярам камуністычных рэпрэсій

Вялікі крыж-помнік ахвярам сталінскім рэпрэсій быў усталяваны актывістамі ў цэнтры Баранавічаў у 1992 годзе. Аднак праз некалькі год яго пераўсталявалі ў іншае месца, якраз туды, дзе ў 1939-1941 гадах знаходзілася турма “Крывое кола”. Паводле баранавіцкага даследчыка Аляксандра Татаранкі, у гэтай турме ў той час было расстраляна некалькі тысяч чалавек.

 

У Баранавічах прыбіраліся каля крыжа ахвярам камуністычных рэпрэсій

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га.

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.