110 будучых Рэмбрандтаў: у Івацэвічах прайшоў абласны пленэр юных мастакоў

Незвычайную карціну пабачылі 28 красавіка жыхары Івацэвічаў: куды ні глянь, на вуліцах сядзелі мастакі з мальбертамі ды малявалі краявіды гораду. Многія жыхары не праміналі магчымасці зрабіць сэлфі з мастакамі, іншыя пыталіся, што за падзея такая. А падзея – гэта рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка “Спадчына-2018”.