«Ён служыў свайму краю, свайму народу»: у Заполлі развіталіся з краязнаўцам Алесем Зайкам

22:04 28 июня 2018 1 426
ОБСУДИТЬ
Дзесяткі людзей з'ехаліся ў Заполле Івацэвіцкага раёну, каб правесці ў апошні шлях выбітнага краязнаўцу, літаратара Алеся Зайку. Сярод прысутных былі вядомыя беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі ўлады, ды многія сваякі і сябры спачылага на 70 годзе жыцця Алеся Зайкі.

Пахавалі нашага збіральніка духоўнай спадчыны на могілках у Бялавічах.

Алесь Разанаў, беларускі пісьменнік і перакладчык, сябра Алеся Зайкі з студэнцкіх гадоў, у сваёй прамове падкрэсліў значнасць яго працы для духоўнай спадчыны народу:

“Азіраюся на гэты шлях Алеся Зайкі – гэта быў шлях служэння. Ён служыў свайму краю, свайму народу, ён з усімі быў зрошчаны і зроднены. І з гэтым краем, які ён акрэсліваў найменнем Косаўшчына – найболей. Выдаў стос кніг, і засталіся тыя, якія выйдуць неўзабаве. Дзеля гэтай справы ён жыў і служыў. Калі гавораць пра скарбы, якія людзі збіраюць у сваім жыцці, то гэтым скарбам зайздросцяць, іх рабуюць, а ён збіраў нябесны скарб,” – кажа Алесь Разанаў.

Алесь Разанаў

Яшчэ адзін сябра Алеся Зайкі, паэт-пчаляр, заснавальнік мядовай літаратурнай прэміі Мікола Папека сказаў:

“Перад намі чалавек, які быў у захапленні ад свайго роднага краю, ад роднага слова. І гэта мы бачым у яго слоўніках, у яго творах, як тая кніга, што павінна выйсці неўзабаве – “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. Калі я пабачыў яго кнігу “Дым з коміна”, я адзначыў яе сваёй прэміяй, таму што гэта нельга было не адзначыць. На пахаванні Алеся Каско Алесь Зайка сказаў, што мы – гэта насенне. І тое, што зрабіў Алесь Зайка ў сваіх слоўніках, кніжках – гэта тое насенне, якое мае быць высеена і ўзыйсці для таго, каб мы перамаглі апалячванне і русіфікацыю ў нашай мове”.

Мікола Папека

Цёплыя словы пра свайго сябра сказаў і івацэвіцкі пісменнік і журналіст Валер Гапееў, які шмат дапамагаў Аляксандру Фамічу Зайку ў рэдагаванні і выданні яго кніг. Валер Гапееў прыгадаў, што Алесь Зайка спрачыніўся да надання некаторым вуліцам Івацэвічаў імёнаў нацыянальных беларускіх дзячоў.

“Перакананы, што будзе ў нас і вуліца імя Алеся Зайкі,” – сказаў Валер Гапееў.

Валер Гапееў

Алесь Фаміч Зайка адыйшоў 26 чэрвеня, ён выбітны збіральнік народнага фальклору, моўных асаблівасцей нашага рэгіёну. На развітанні з ім беларускія пісменнікі  выказалі, што Алесь Зайка быў сапраўдным навукова-даследчым інстытутам у адной асобе.

Чытайце:
Памёр Алесь Зайка, краязнавец з Заполля Івацэвіцкага раёну, які навучыў правільна казаць «Марачоўшчына»

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

1 045
07 августа 2020 09:31

В Столинском районе утонул 16-летний парень

По данным Следственного комитета, днем 6 августа молодой человек, находясь на берегу реки Чаква в агрогородке Рубель, ловил рыбу.

119
03 августа 2020 18:54

В Барановичском районе мужчину засыпало песком

По предварительной информации, несчастный случай, в результате которого погиб 38-летний рабочий барановичского филиала одного из предприятий, произошел вечером 2 августа.

113
03 августа 2020 12:56

Водитель мопеда попал под грузовик в Каменецком районе и погиб

Трагедия случилась утром 2 августа на участке автодороги «Брест-Каменец», когда 57-летний водитель грузовика «МАЗ» с полуприцепом, пытался объехать пенсионера на мопеде.

549
31 июля 2020 17:16

Женщина из Березы восстановилась в родительских правах спустя десять лет после разлуки с дочкой

Четырехлетнюю девочку забрали у пьющих родителей в 2010 году и отдали под опеку бабушки. Сами родители разошлись – мать ушла к сожителю и продолжала вести разгульный образ жизни.