• Доллар 2.0391
  • Евро 2.2758
  • Рос. рубль 3.1973

Нужна реклама в регионе?                         Подать заявку  

Журналістку з Бярозы аштрафавалі за артыкул пра савецкага лётчыка Чкалава

08:51 04 августа 2018 424
ОБСУДИТЬ
Суд Бярозаўскага раёну 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі».

Падставай сталі яе артыкулы на сайце Радыё Рацыя пра недарэчнасць існавання помніка Чкалаву ў вёсцы Першамайск пад Бярозай, а таксама пра вясковыя крамы.

Судздзя Алена Нямкова прызначыла Тамары Шчапёткінай штраф 612,5 рубля (25 базавых велічыняў).

SkodaSkoda

Шчапёткіна віны не прызнала. Яна заявіла, што паводле Канстытуцыі мае права распаўсюджваць інфармацыю.

Што напісала Шчапёткіна

У артыкуле пра помнік савецкаму лётчыку-выпрабавальніку Валерыю Чкалаву, які стаіць у Першамайску Бярозаўскага раёну, журналістка скрытыкавала мясцовае паданне, паводле якога быццам бы лётчык, праязджаючы праз гэтае паселішча на цягніку, выйшаў і зладзіў тут мітынг з мясцовымі працоўнымі і сялянамі.

«Ці мог Чкалаў выходзіць у Першамайску (тады вёска называлася Блудзень) і рабіць мітынг у 1938 годзе, калі гэтая тэрыторыя была ў складзе Польшчы? Некалі пра гэта напісалі ў мясцовай раёнцы. Насамрэч гэты помнік спачатку паставілі ў Брэсце на вакзале, а потым яго перавезьлі ў Першамайск. Ну, але ж не мог Чкалаў тут мітынгаваць, таму што Польшча ж тады знаходзілася ў канфрантацыі з Савецкім Саюзам. Я думаю, ён нават пакурыць тут бы не мог выйсці, не тое што рабіць мітынг. Ды ці можна паверыць у тое, што ў 1938 годзе народ бег на мітынг, ведаючы, што Чкалаў едзе? Адкуль людзі маглі пра гэта ведаць тады? Пра гэта я і зрабіла перадачу, якая была ў інтэрнэце», — кажа Тамара Шчапёткіна.

Другі пратакол на журналістку склалі за артыкул пра вясковыя крамы, дзе істотнай крытыкі ўладаў не было.

«Я думаю, гэтыя артыкулы — толькі нагода, а прычына зусім у іншым. Я думаю, што ўлады раззлаваў мой рэпартаж пра тое, што знішчаюць пагалоўе сьвіней на ферме „Сухое“ ў Іванаўскім раёне. Мне стала вядома, што пасля выхаду матэрыялу міліцыянты апытвалі працаўнікоў фермы наконт майго прыезду, дэманструючы ім маё фота», — кажа Тамара Шчапёткіна.

За рэпартаж пра тую фэрму на журналістку таксама склалі пратакол, і неўзабаве яе чакае новы суд.

Тамара Шчапёткіна заявіла, што не згаджаецца з прысудамі і будзе абскарджваць іх у Камітэце па правах чалавека ААН. Журналістка кажа, што леташняя скарга ў гэтую інстанцыю ўжо прынятая да разгляду.

Тамару Шчапёткіну 3 жніўня судзілі за журналісцкую дзейнасць упершыню за 2018 год. У 2017 годзе ёй не раз прысуджалі вялікія штрафы. Агулам за журналісцкую працу для замежных СМІ без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Шчапёткіну асудзілі 15 разоў.

Радыё Свабода

SkodaSkoda

Чытайце таксама:
«Гэта палітычнае пытанне». Які лёс чакае свінакомплекс «Сухое» ў Іванаўскім раёне? ВІДЭА

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

108
22 октября 2019 16:53

Александр Лукашенко приедет в Телеханы смотреть на пластиковые лыжи?

В начале ноября, вероятно, запланирован визит Александра Лукашенко на предприятие в Телеханах Ивацевичского района, которое занимается выпуском лыж.

108
18 октября 2019 11:05

В Брестской области избиркомы отказали в регистрации девяти претендентам на место в парламенте

Среди основных причин - указанные в декларациях недостоверные сведения и нарушения порядка выдвижения при сборе подписей.

1 018
17 октября 2019 20:24

Блогера из Берёзы Александра Кабанова не зарегистрировали кандидатом. И еще двух противников завода АКБ

Александр Кабанов на своей странице в социальной сети рассказал, что ему отказали в регистрации кандидатом в депутаты. Блогер выдвигался сбором подписей по Брестскому-Западному избирательному округу № 1 при поддержке противников строительства аккумуляторного завода.

2 258
16 октября 2019 17:24

В Дрогичине не зарегистрировали кандидатом генерала Василия Гедько

В принципе, ожидаемое решение приняла окружная избирательная комиссия в Дрогичине - кандидатом не зарегистрирован генерал-пограничник Василий Гедько.