У Пінску судзяць дырэктара, у якога быў канфлікт з падлеткамі, што каталіся на самакаце

22:00 05 декабря 2018 722
У Пінску прайшоў першы дзень працэсу над дырэктарам школы Фёдарам Радзівонам, якога вінавацяць паводле артыкула 9.1 Адміністрацыйнага кодэксу — «Наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў» падлеткам, якія каталіся на скейце і самакаце на ганку школы 11 верасня.

Замірэння не адбылося

На пачатку працэсу суддзя запытаўся, ці не жадаюць бакі прымірыцца.

«Прайшло ўжо тры месяцы, а чалавек нават не выбачыўся. Пра якое прымірэнне можа ісці гаворка?» — заявіла маці аднаго з пацярпелых хлопчыкаў.

«Майму дзіцяці нанеслі траўму і звінавацілі яго ў згвалтаванні. Ніякага прымірэння не будзе», — сказала маці другога падлетка.

Пасля суду яна патлумачыла карэспандэнту, што пад гэтымі словамі мела на ўвазе тое, што «пэўныя людзі з групы падтрымкі» дырэктара распаўсюджвалі пасля канфлікту ў сацсетках інфармацыю, што яе сын датычны да згвалтавання.

«Я напісала на іх заяву ў міліцыю за паклёп», — сказала яна.

Ударыў галовамі падлеткаў на ганку школы

Судздзя зачытаў матэрыялы справы, паводле якіх дырэктара Фёдара Радзівона вінавацяць у тым, што 11 верасня ён ударыў галовамі падлеткаў Міхаіла Ц. і Дзяніса Ж., і з гэтай прычыны Міхаіл атрымаў цялесныя пашкоджанні. Апроч таго, дырэктара вінавацяць у нанясенні цялесных пашкоджанняў маці Міхаіла Кацярыне і яе старэйшаму сыну Андрэю.

Паказанні бакоў

Дырэктар Фёдар Радзівон сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў, што выйшаў запрасіць дзяцей на гутарку, бо яны каталіся на ганку і ўяўлялі пагрозу для дзяцей, якія выходзяць са школы.

«Але я пачуў: „Ды пайшоў ты!“. Яны працягвалі катацца, і калі я рушыў ім насустрач, можа, крыху не разлічыў сваіх магчымасцяў, атрымалася сутыкненне двух дзяцей», — сказаў Фёдар Радзівон.

Дырэктар прызнае, што пасля гэтага, калі дзяцей завялі ў школу, у аднаго з іх была кроў на губе і яму прыкладалі сурвэткі.

Пасля здарэння Радзівон з іншымі супрацоўнікамі школы павёў дзяцей у кабінет, адзін з падлеткаў па дарозе патэлефанаваў маці.

Кацярына Ц. у сваіх паказаннях патлумачыла, што была ў шоку ад убачанага, калі прыйшла.

«Мой Міша вісеў на крэсле, а Радзівон крычаў на яго і біў далонню ў галаву і грудзі», — кажа Кацярына.

Кацярына апавяла, што ёй не адразу ўдалося забраць з кабінета сына Міхаіла, а толькі пасля таго, як увагу дырэктара адцягнуў на сябе яе старэйшы сын Андрэй.

Пры апытанні ў судзе Андрэй заявіў, што дырэктар падчас канфлікту ў кабінеце ўдарыў яго па шчацэ і ўхапіў далонню ззаду за шыю, націскаючы ўніз.

Таксама апыталі 15-гадовага Дзяніса Ж., які пацвердзіў, што дырэктар сутыкнуў яго і Міхаіла галовамі на ганку.

11-гадовага Міхаіла Ц. у судзе не дапытвалі, яго інтарэсы прадстаўляе маці.

Аднак напрыканцы паседжання суддзя пастанавіў выклікаць падлетка на наступнае паседжанне. Яго дапытаюць у прысутнасці педагога.

Маці хлопчыка была супраць яго апытання ў судзе, аргументуючы тым, што дзіця — інвалід, і для яго гэта будзе стрэс.

Аднак суддзя настаяў, Міхаіла выклічуць на наступнае паседжанне, якое пройдзе 14 снежня. Таксама выклічуць як сведак працаўнікоў школы, дзе адбыўся канфлікт, і эксперта, які рабіў заключэнне аб цялесных пашкоджаннях.

Крымінальнай справы не заводзілі

Праверку па факце інцыдэнту праводзіў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэту. Аднак начальнік СК не ўгледзеў падставаў для таго, каб прыцягнуць дырэктара Фёдара Радзівона да крымінальнай адказнасці «па факце нанясення цялесных пашкоджанняў» (ч. 3, артыкул 426).

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Директор пинской школы рассказал о причине конфликта, который обсуждают в соцсетях

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

88
29 мая 2020 11:06

Через границу в Бресте попытались провести оргтехнику без документов

По информации Брестской таможни, автопоезд VOLVO под управлением гражданина Беларуси пересекал белорусско-польскую границу в пункте пропуска «Козловичи».

1 120
26 мая 2020 12:36

Трость превращается в рапиру: необычный предмет попал на экспертизу в Пинске

На исследование к экспертам Пинского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз поступил предмет, обнаруженный персоналом в здании одного из медицинских учреждений города.

1 021
26 мая 2020 12:03

В лесном массиве в Пружанском районе уничтожено 4 тонны браги

Мини-завод по производству самогона и самогонной браги был обнаружен сотрудниками Пружанского РОВД и ОМОНа УВД Брестского облисполкома недалеко от деревни Лысково.

1 382
26 мая 2020 09:20

В Пружанском районе ветер помог обнаружить оружие конца XIX века

В органы внутренних дел обратился житель деревни Арабники и рассказал необычной находке на чердаке хозяйственной постройки, расположенной на его дворовой территории.