На польскай мяжы злавілі беларускага “меламана” з 1500 пачкамі цыгарэт. ФОТА

19:41 09 января 2019 1 615
ОБСУДИТЬ
Кантрабанду ў 1500 пачак цыгарэт затрымалі афіцэры Падляшскай краёвай адміністрацыі казначэйства на памежным пераходзе ў Кузніцы.

Тытунёвыя вырабы, прыблізны кошт якіх складае больш за 20 тысяч злотых, былі выяўлены ўнутры калонкі. Гукаўзмацняльная сістэма была ўсталявана ў багажніку аўтамабіля Chrysler 31-гадовага беларуса.

Кажа супрацоўнік Адміністрацыйна-падатковай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:

Унутры аўтамабіля знаходзілася гукаўзмацняльная сістэма, якая, сярод іншага, складалася з вялікай калонкі ўсталяванай у багажніку машыны. Падчас агляду было выяўлена, што ўнутры знаходзіцца 1500 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Адкрыць калонку можна было толькі пасля адблакавання двух электразамкоў і двух электрамагнітаў.

Супраць кіроўцы пачата адміністрацыйная справа, цыгарэты і аўтамабіль з акустычнай сістэмай, адаптаванай для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя да рашэння суда. Беларусу пагражае вялікі штраф і страта аўтамабіля.

racyja.com

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

403
10 июля 2020 15:58

В Пружанском районе снесли здание в аварийном состоянии

В ходе рейда работники прокуратуры Пружанского района выявили, что здание бывшей мастерской и формовочного цеха в агрогородке Ровбицк, принадлежащее одному из ОАО, не использовалось по целевому назначению.

1 791
10 июля 2020 14:26

Первые испытания обновленной ракеты прошли на полигоне в Брестской области

Как сообщили в Министерстве обороны, у модернизированной ракеты 9М114МБ для противотанкового комплекса уменьшен вес, увеличена дальность полета и изменен блок управления.

483
09 июля 2020 15:42

В Пинске состоится прямая телефонная линия с помощником президента Беларуси

Пообщаться с помощником президента РБ – инспектором по Брестской области Анатолием Маркевичем жители города Пинска и Пинского района смогут 17 июля с 10.00 до 13.00.

1 649
06 июля 2020 20:40

В Дрогичине выставляется на электронные торги трехэтажное здание

Нежилое здание с сооружениями расположено на улице Мелиоративной, а продавцом недвижимого имущества является государственное унитарное производственное предприятие «Брестводстрой».