Легендарны постапакаліпсіс “Кніга Ілая” на беларускай мове прэзентавалі ў Пінску

12:20 08 февраля 2019 339
ОБСУДИТЬ
Незвычайны анонс быў пазначаны на афішы, якую можна было пабачыць у сацыяльных сетках і на медыйнай прасторы пінскіх сайтаў яшчэ некалькі тыдняў таму.

“Кніга Ілая” – вядомы постапакаліптычны драматычны фільм  з Дэнзелам Вашынгтонам, Мілай Куніс і Гэры Олдмэнам у галоўных ролях.

Пракат фільма ў Беларусі адбыўся напачатку 2010 года. За гэты час многія паглядзелі яго не адзін раз.

Калі казаць пра змест стужкі, Ілай – гэта вандроўнік, які выжыў пасля глабальнай ядзернай катастрофы. У яго заплечніку – кніга у скураной вокладцы з выявай крыжа. Шлях вядзе Ілая на захад у пошуках рэшткаў цывілізацыі.

Па дарозе ён сустракае банды марадзёраў, трапляе ў населены пункт, улада ў якім належыць мясцовым бандытам. У бойцы з імі Ілай ледзь застаўся жывы. Цяжка паранены, прайшоўшы выпрабаванні, галоўны герой усё ж такі дабраўся да разбуранага Сан-Францыска і выканаў сваю жыццёвую місію.

Першы беларускамоўны кінапрагляд адбыўся ва ўтульнай атмасферы кавярні, але быў не вельмі масавым па колькасці гледачоў. Па словах арганізатара праекта, грамадскага актывіста Міхаіла Сярэдіча, яго чаканні не супалі з вынікам.

Як распавёў Міхаіл у размове з карэспандэнтам сайту “Першы Рэгіён”, напярэдадні кінапаказу яму тэлефанавалі шмат людзей, бо анонс у сацыяльнай сетцы інстаграм праглядалі тысячы чалавек. У выніку сабралася паўтара дзясятка гледачоў, сярод якіх у асноўным знаёмыя і наведвальнікі, што ў гэты вечар выпадкова трапілі ў кавярню.

“Я не прыкладаў намаганняў рабіць гэта адмыслова: хацелася паглядзець, наколькі ёсць патрэба ў такіх мерапрыемствах сярод пінчукоў. На жаль, я прыйшоў да высновы, што на сённяшні дзень сярод гараджан няма ўнутранай патрэбы і імкнення да беларускасці. Такі пачатак мяне зусім не задавальняе. Трэба зрабіць высновы і папрацаваць над іншым фарматам”, – дадаў арганізатар праекту.

Падобныя меркаванні малі і некаторыя ўдзельнікі кінаагляду.

“Фільм на беларускай мове – гэта незвычайна, але такія мерапрыемствы неабходна праводзіць”, – дзеліцца сваімі разважаннямі пасля сеансу адна з наведвальніц мерапрыемства Таццяна.

Філолаг па адукацыі і маці трох детак, яна лічыць: каб гэты праект развіваўся, трэба праводзіць адмысловыя тэматычныя паказы. Напрыклад, вядомыя мультфільмы для маленькіх, камедыі для моладзі. Рабіць напачатку забаўляльную праграму з конкурсамі для наведвальнікаў. І трэба больш інтэрактыва, бо гэта прыцягне больш увагі.

Напрыканцы мерапрыемства аўтар праекту Міхаіл Сярэдіч прапанаваў прысутным журналістам зрабіць больш намаганняў і прыцягнуць увагу да гэтага праекту.

Трэба запрашаць зацікаўленых прадстаўнікоў гарадской грамадскасці, актыўную моладзь, студэнтаў і далей супольна працаваць у галіне развіцця беларускай мовы культуры і гісторыі. Тады такая масавая культурная з’ява, як кіно, будзе добрым дапаможнікам.

Як будзе развівацца гэты праект далей, вы зможаце даведацца ў нашых наступных матэрыялах. Сачыце за інфармацыяй на старонках сайту “Першы Рэгіён”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

100
16 августа 2019 20:55

Чем заняться в Пинске на выходных 17 и 18 августа

Уже миновала середина августа, но еще стоят теплые деньки, поэтому стремимся не сидеть дома, а куда-нибудь сходить. И, вроде бы, даже есть куда.

273
16 августа 2019 19:18

Дрогичинские подростки проехали на велосипедах 65 км по деревням района

На минувших выходных совместно с руководителем военно- патриотического клуба «Пересвет» Климчуком Тимофеем Ивановичем и директором военно- исторического музея им. Д. К. Удовикова Граником Сергеем Владимировичем мы отправились в велопоход.

4 422
15 августа 2019 21:57

Видео, как ольшанцы вылавливают 60-килограммового сома

Во многих регионах, где рыбалка поскуднее, у рыбаков просыпается зависть при просмотре такого видео, а у людей, к рыбалке не причастных - просто отпадает челюсть. Но жителей большой деревни Ольшаны в Столинском районе сомы уже не удивляют - "ай, что там, вот если б на 100 килограмм", - рассказал нашему корреспонденту один из рыбаков.

792
14 августа 2019 22:04

Невероятная победа в финале Игр разума в Ивацевичах. ФОТО

Друзья, сумасшедший сезон и такой же сумасшедший финал у нас с вами получились. Согласитесь, что из всех возможных вариантов завершения случился не самый вероятный. Но тем игра и интересна, что предугадать её итог бывает очень сложно.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: