Моўны бар’ер: Леанід Дайнека – “Гарэлка”

09:44 14 июля 2019 55
ОБСУДИТЬ
Працягваем наш беларускамоўны праект. Нядзеля – дзень для вяселля. Хтосьці можа сення і сапраўды на гулянцы. А хтосьці на фэсце “Спораўскія жарты” ужо пуза надарваў ад рогату. Але і тут і там не абыходзіцца, як кажуць, бяз ста грам. Таму прапануем адпаведны годны верш беларускага паэта Леаніда Дайнекі.

Гарэлка

Жорсткі век душу катУе .
Грозіць : ” Раздушу ! ” .
Алкаголь-агонь ратуе
Бедную душу .

Дык узнімем вышай чаркі .
Не ў апошні раз !
Дні бягуць , нібы аўчаркі ,
І кусаюць нас .

Як жа ад звяр”я адбіцца ?
Трэба стол сабраць ,
Вогненнай вады напіцца ,
Песню заспяваць .

З песняй , што дзядам служыла ,
Кожны маладзён .
Хай цячэ па нашых жылах
Радасць юных дзён .

Хай смяюцца сонца промні .
Мы – паны цяпер !
Не рабы з каменаломняў .
Не рабы з галер .

Мы не тым вінцом паўднёвым ,
Што для маладух ,
А гарэлкаю суровай
Свой гартуем дух .

О , гарэлка , – ты царыца
Кожнага стала .
Ты і ў жыта , і ў пшаніцы
Ярасць узяла .

Узяла ты ў рэк празрыстасць ,
Холад , чысціню ,
У маланак – урачыстасць ,
Вечны пал агню .

Там , дзе снег ідзе бясконцы ,
Уладарыш ты .
Там , дзе мала сонца , СОНЦА
Замяняеш ты .

Для жыцця , а не для яду
Бог цябе ствараў
І заместа вінаграду
Нашым продкам даў .

Не з рукі багоў трывожыць –
Сам сябе ляпі !
Не спявай , калі не можаш ,
А не п”еш , не пі .

Мы ж спяём ! Дзядам служыла
Песня-гімн здавён .
Хай цячэ па нашых жылах
Радасць юных дзён !!!

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

103
16 августа 2019 20:55

Чем заняться в Пинске на выходных 17 и 18 августа

Уже миновала середина августа, но еще стоят теплые деньки, поэтому стремимся не сидеть дома, а куда-нибудь сходить. И, вроде бы, даже есть куда.

276
16 августа 2019 19:18

Дрогичинские подростки проехали на велосипедах 65 км по деревням района

На минувших выходных совместно с руководителем военно- патриотического клуба «Пересвет» Климчуком Тимофеем Ивановичем и директором военно- исторического музея им. Д. К. Удовикова Граником Сергеем Владимировичем мы отправились в велопоход.

4 460
15 августа 2019 21:57

Видео, как ольшанцы вылавливают 60-килограммового сома

Во многих регионах, где рыбалка поскуднее, у рыбаков просыпается зависть при просмотре такого видео, а у людей, к рыбалке не причастных - просто отпадает челюсть. Но жителей большой деревни Ольшаны в Столинском районе сомы уже не удивляют - "ай, что там, вот если б на 100 килограмм", - рассказал нашему корреспонденту один из рыбаков.

793
14 августа 2019 22:04

Невероятная победа в финале Игр разума в Ивацевичах. ФОТО

Друзья, сумасшедший сезон и такой же сумасшедший финал у нас с вами получились. Согласитесь, что из всех возможных вариантов завершения случился не самый вероятный. Но тем игра и интересна, что предугадать её итог бывает очень сложно.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: