“Галаву адарваць”: начальнік аддзела адукацыі Камянца – настаўніку, які змагаецца за беларускамоўную школу

12:58 18 января 2020 484
ОБСУДИТЬ

Гісторыя здарылася падчас сустрэчы мясцовай улады з бацькамі і настаўнікамі наконт закрыцця Амелянецкай школы, адзінай беларускамоўнай школе ў Камянецкім раёне.

Настаўнік геаграфіі і фізкультуры Амелянецкай школы Павел Кендысь — гэта ён стварыў у інтэрнэце петыцыю , якую падпісалі 2300 чалавек, — спытаў у бацькоў, хто выступае за тое, каб школу не закрывалі.

Яго перабіў начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама Віктар Грыцук.

Узнікла спрэчка, тады Віктар Грыцук на словы Паўла: «А што вы мне можаце зрабіць?», адказаў: «Галаву адарваць».

Паслухаць гукавы запіс:

«Спрэчка ўзнікла падчас сходу. Настаўнік паводзіў сябе неадэкватна, перабіваў выступоўцаў. Віктар Грыцук проста эмацыйна адрэагаваў на яго словы. Ніякай фізічнай расправай ён не пагражаў, — запэўнівае «Нашу Ніву» намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак. — Што тычыцца школы, то да красавіка ніякага рашэння аб закрыцці не будзе. Пытанне вывучаецца ўсеба­ко­ва, каб прыняць узважанае рашэнне. Ёсць некалькі варыянтаў: ці зрабіць школу базавай, ці пакінуць толькі дзіцячы садое з пачатковай школы. А што рабіць з паводзінамі свайго супрацоўніка, хай вырашае дырэктар школы».

Віктар Грыцук адказаў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту. Падрабязней тлумачыць сітуацыю ён адмовіўся.

nn.by

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

1 509
04 февраля 2020 17:41

Александр Лукашенко о «сахарном» деле: «Всех под метлу в камеру!»

Во время поездки в Добруш 4 февраля глава государства подтвердил задержание руководителей предприятий сахарной отрасли и поделился некоторыми нюансами этого дела.

176
31 января 2020 15:52

Смертный приговор за убийство ребенка в Лунинце оставлен в силе

Верховный суд РБ 31 января рассмотрел в апелляционном порядке уголовное дело об убийстве восьмимесячной девочки: обвинение было предъявлено матери ребенка и ее знакомому.

3 276
27 января 2020 15:37

16-летняя девушка пропала в Столинском районе

Столинским РОВД разыскивается без вести пропавшая 16-летняя Новак Александра Александровна, жительница деревни Осовцы.

7 163
25 января 2020 14:43

Водитель мусоровоза проучил хозяина припаркованного у мусорок авто

В Бресте, впрочем как и по всей Беларуси, и многих других схожих по манере поведения на дороге странах, не все водители уважают чужой труд и помнят те знания, которые им преподавали в автошколах, поэтому для закрепления усвоенного материала их приходится повторно «учить» на доступном им языке: что такое хорошо, а что такое плохо.