У Брэсце вынеслі прысуд нарвежцу, якога абвінавачвалі ў педафіліі

12:52 11 февраля 2020 218
ОБСУДИТЬ
71-гадовага Дага Вівестада прызналі вінаватым паводле ч 1.арт 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Хуліганства». Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суд Маскоўскага раёну Брэста.

Прысуд Дагу Вівестаду — 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, піша Радыё Свабода. Мера стрымання ранейшая — пад вартай. Залічаны тэрмін папярэдняга зняволення. Таксама Вівестад аплоціць суму экспертыз у суме 2 рублі 22 капейкі.

«Вівестада Дага прызналі вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак і праяўлялі яўную непавагу да грамадства, суправаджаліся прымяненнем гвалту і вылучаліся выключным цынізмам, хуліганствам, то бок учыненнем злачынства, якое прадугледжвае ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь», — зачытала рашэньне судзьдзя Вера Філонік.

Рашэнне для Дага Вівэстада перакладаў сінхронны перакладчык на англійскую мову.

Сям’я пацярпелай крычала «Ганьба!»

У судзе прысутнічала сям’я пацярпелай дзяўчынкі.

«Ганьба! Будзеце падыхаць, успамінаць мяне», — пагражаў малады мужчына.

Пажылая жанчына, магчыма, бабка дзяўчынкі, пасля абвяшчэння рашэння кляла ўсіх прысутных.

«Госпадзе, хоць бы вашых дзяцей гэта кранула», — плакала яна. — Я сёння ўвесь Брэст падыму. Ён дзіця за… чапаў, цягнуў у машыну. Адна секунда — і дзіця было б у машыне. Я паеду ў Мінск да прэзідэнта, упаду там. Пракурор, вы ж жанчына!​ У майго сыночка было вяселле​… А гэты ўрод, яму 71 год, ён пайшоў у стрыптыз-бар, скраў дзіця! Ваш суд прадажны! Кожны дзень буду свечку ставіць, каб вашых дзяцей гэта кранула».

«Ганьба судовай сістэме, — крычаў малады мужчына. — Вы тут усе ў змове… Сваіх грамадзян малалетніх не абараняюць. Перадайце гэта ад нашай сям’і ўсёй сістэме!»

Пракурор папрасіў змяніць абвінавачанне

З каментара абаронцаў асуджанага стала вядома, што перакваліфікаваць абвінавачанне з ч. 3 арт. 167 «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» на ч. 1 арт 339 «Хуліганства» прасіў на працэсе пракурор.

«Не ведаю, чым кіраваўся бок абвінавачання, калі прасіў перакваліфікаваць абвінавачанне, — пракаментаваў Радыё Свабода рашэнне суду адвакат абвінавачанага Андрэй Буневіч. — Магчыма, паміж паказаннямі сведак і доказамі былі значныя разыходжанні».

Адвакат Андрэй Буневіч

Па словах адваката, абарона Вівестада настойвала на поўным апраўданні. Сам Вівестад прыняў рашэнне спакойна. Абарона ўлічвае, што пацярпелы бок будзе абскарджваць рашэнне.

Нарвежца затрымалі ў Брэсце 29 верасня 2019 году. Яго абвінавачвалі па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга».

Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў зняволення.

Што адбылося

Падрабязнасці абвінавачання не былі вядомыя нават сваякам асуджанага. Адвакаты, улічваючы, што ў справе фігуруе непаўналетняя, адмаўляліся паведамляць дэталі.

Жонка Вівестада Н. расказала Радыё Свабода, што абвінавачанне можа заключацца ў эпізодзе ў гатэлі «Беларусь». Паводле жонкі, Вівестад сустрэў там групу дзяцей, пагутарыў са старэйшай дзяўчынкай па-ангельску і, захапіўшыся яе веданнем ангельскай мовы, пацалаваў яе ў шчаку.

«Калі падсумаваць (абвінавачанне. — РС), то ў ім гаворыцца, што Даг Вівестад у холе гатэля „Беларусь“ на вачах шматлікіх сведак утрымліваў рукамі і цалаваў пацярпелую 10-гадовую дзяўчынку, наносіў ёй удары, спрабаваў выцягнуць яе на вуліцу і пасадзіць у аўтамабіль таксі», — паведаміў Свабодзе расійскі адвакат Ілля Новікаў, які кансультаваў беларускую адвакатку нарвежца.

Як расказвала жонка Вівестада, пазней яго і ягонага сябра-нарвежца на стаянцы таксі моцна збіла група мужчын. Па словах Новікава, некаторыя з нападнікаў сталі сведкамі абвінавачання Вівестада. У РУУС Маскоўскага раёну Брэста моцна збітага сябра пасля здарэння адпусцілі, а Дага Вівестада затрымалі і прад’явілі абвінавачанні паводле 167-га артыкулу.

Праверка ў справе збіцця была прызначаная толькі пасля таго, як гісторыя стала вядомая ў СМІ. Пабіты грамадзянін Нарвегіі сцвярджае, што яму правялі аперацыю з прычыны нанесенай унутрычарапной траўмы.

Ён прыбыў з Нарвегіі ў Брэст, каб сведчыць на судзе ў падтрымку Дага Вівестада.

Сваякі заяўляюць пра парушэнні правоў Дага Вівестада

Пляменніца і жонка нарвежца сцвярджаюць, што яму пагражалі зброяй, не далі перакладчыка з нарвежскай мовы ў першыя 72 гадзіны арышту. Пра ягоны арышт не паведамілі ў амбасаду Нарвегіі. На працягу 5 дзён Дага ў цяжкіх умовах пад канвоем везлі ў Мінск для праходжання псіхіятрычнай экспертызы, пры гэтым ніхто не ведаў, дзе ён знаходзіцца. Сустрэчы з жонкай і сваякамі былі абмежаваныя — за 4 месяцы жонка бачылася з ім коратка 4 разы.

Аляксандра Дынько, Уладзь Грыдзін, Радыё Свабода

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

310
22 февраля 2020 14:23

Беларус пытался подкупить украинских пограничников, чтобы провезти сигареты контрабандой

Гражданина Беларуси, который пытался организовать незаконное перемещение сигарет через границу путем подкупа украинских пограничников, задержали в украинской-белорусской границе.

52
20 февраля 2020 17:25

В Бресте ранее судимый мужчина украл велосипед и сдал его в ломбард

В органы внутренних дел обратился житель Бреста и сообщил, что с общего балкона подъезда дома похищен его велосипед стоимостью 370 рублей.

1 139
20 февраля 2020 15:41

Из пустующего дома в Дрогичинском районе мужчина украл электрокабель и домашнюю утварь

72-летний житель райцентра сообщил в милицию, что в последний раз был в родительском доме несколько месяцев назад и теперь недосчитался некоторых вещей.

225
20 февраля 2020 14:03

Юношу, крушившего топором имущество в торговом центре в Бресте, ожидает суд

Согласно заключению психолого-психиатрической экспертизы, 18-лений обвиняемый осознавал противоправный характер своих деяний и мог руководить ими.