Дзе пачуць беларускую мову ў Маскве? Хлопец з Беларусі аб’ядноўвае землякоў у расійскай сталіцы

09:18 18 февраля 2020 145
ОБСУДИТЬ
“Беларусы ў Маскве” - суполка, якая мае сяброў ў “Фэйсбуку”,”Вконтакте” і “Вацсапе”. Адным з яе галоўных адміністратараў і натхняльнікам з’яўляецца Аляксей Лукашэвіч з Ашмянаў.

З ім  я пазнаміўся ў Маскве, калі сам жыў у гэтым горадзе.  Рухавы і актыўны, Аляксей пагадзіўся адказаць на некаторыя пытанні пра створаную ім супольнасць беларусаў у Маскве.

—Аляксей, калі і чаму пераехаў у Маскву?

— Пасля вучобы на юрыдычным факультэце ў Наваполацкім універсітэце і на  аддзяленні паліталогіі ў Варшаве пераехаў у Мінск, дзе працягнуў займацца грамадскім жыццём, бо пад час вучобы быў вельмі актыўны і удзельнічаў у розных культурніцкіх і грамадскіх рухах.

У Мінску разам з сябрам з Задзіночання беларускіх студэнтаў арганізавалі Фэст студэнцкай творчасці “СтудФармат”, які стаў адным з першых незалежных фэстаў у Мінску. Гэта сёння культурнае жыццё Мінска насычанае, а тады такіх падзеяў не было.

Паралельна з гэтым займаўся бізнэсам. Прыганялі з сябрамі  аўтамабілі з Прыбалтыкі і прадавалі. Але ў 2011 годзе пасля падвышэння мытных падаткаў аўтамабільны бізнэс скончыўся.

Год думаў чым заняцца, перабіваўся падпрацоўкамі. А потым неяк паразмаўляў з сябрам, які на той час стала жыў і працаваў у Маскве. Ён сказаў: “Прыедзь, паспрабуй! Спынішся ў мяне”. Хоць ніколі не глядзеў ў бок Масквы, вырашыў рызыкнуць. Захацелася зразумець, ці варты я чаго, ці атрымаецца ў мяне жыццё ў Расіі. Таму ўвосень 2012 “паспрабаваў”. З таго часу стала жыву і працую ў Расіі.

Але, па-магчымасці, стараюся часцей бываць на Радзіме.

— Распавядзі пра арганізацыю беларусаў Масквы і падмаскоўя?

— У Маскве ёсць афіцыйная структура “Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”. Яна прадстаўляе беларусаў на афіцыйным узроўні.

А “Беларусы Масквы і Падмаскоў’я” – гэта суполка беларусаў у сацыяльных сетках.

Напачатку даведаўся, што ёсць у Маскве беларускія імпрэзы “Belarus Night Party”, на некаторых з іх я выступіў вядучым.

А потым я вырашыў стварыць новую суполку ў сацсетках і пачаў збіраць туды беларусаў, якія часова ці стала жывуць у Маскве. Вось ужо 3 гады паціху збіраю. Працэсс цяжкі, бо шмат хто, пераехаўшы з Беларусі, стараецца максімальна асімілявацца, схаваць сваё паходжанне. Часта ў профілях беларускіх грамадзян, пражываючых у Маскве, пазначаны як родны горад, менавіта Масква.  З гэтага часам адбываюцца нейкія камічныя сітуацыі.

Заходзіш на старонку ў сацсетках такога “масквіча”, а ў яго ні слова пра Беларусь. Гартаеш ягоных сяброў, а там людзі з Мінска, Брэста,  Пружанаў, Івацэвічаў, Клецка, Вілейкі і інш. Як гэта зразумець? Такім асобам пішу асабістыя паведамленні і запрашаю ў суполку. А да мяне прыходзяць пытанні: “Як ты даведаўся, што я з Беларусі?!”

— Чым суполка “Беларусы ў Маскве” можа дапамагчы, для прыкладу, ганцаўчаніну, які прыязджае на заробкі ў расійскую сталіцу?

— У нас не арганізацыя, таму калі казаць пра дапамогу, то ў нас больш  інфармацыйныя парады. Можна напісаць у сацсеткі з пытаннямі якія турбуюць і атрымаць добры адказ, а часам і рэальную дапамогу. Так, да прыкладу, нехта можа дапамагчы з рэгістрацыяй, а нехта перадаць з дому торбу ад маці, калі едзе на машыне з Беларусі.

—Якія творчыя сустрэчы арганізоўвае суполка і якія планы ў вас наперадзе?

— Калі колькасць удзельнікаў суполкі “Вконтакте” дасягнула 400 чалавек, я вырашыў паспрабаваць арганізаваць сустрэчу оффлайн і пазнаёміцца. Я не магу доўга сядзець на адным месцы. Калі доўгі час нічога не раблю, то мяне пачынае “падкідаць”!

Першая сустрэча ў нас атрымалася спантаннай і непадрыхтаванай. Таму для другой сустрэчы было вырашана падрыхтавацца загаддзя, зрабіўшы рэкламу ў сетках.

На другую сустрэчу ў кавярню прыйшло ўжо каля дваццаці чалавек. Тады было прынята рашэнне запрасіць каго-небудзь з сучасных беларускіх музыкаў. У Маскве час ад часу выступаюць беларускія гурты, але гэта канцэрты, на якія ты прыходзіш, слухаеш музыку  і ідзеш да дому.

А мне хацелася арганізаваць сустрэчы, дзе б музыка быў як сябра, каб з ім ці з імі можна было б паразмаўляць.  На такіх сустрэчах у нас ужо былі  бард Сяргей Башлыкевіч і спявак Андрусь Такінданг, акрамя іх — грамадскі актывіст Францішак Вячорка. 1 сакавіка чакаем у госці музыку з гурта “У нескладовае” Рамана Арлова.

На такія мерапрыемствы заўсёды збіраецца пэўная колькасць людзей, якім важна пабыць разам і адчуць сябе беларусамі. Што тычыцца планаў, то нічога грандыёзнага: працягваю збіраць беларусаў Масквы і падмаскоўя на творчыя сустрэчы, стараюся павялічваць колькасць удзельнікаў суполкі, а таксама планую  арганізаваць паказы сучасных фільмаў на роднай мове.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

576
03 апреля 2020 10:23

Застрявшие в Грузии белорусы смогут вернуться 6 апреля

Жительница Брестской области, которая находится сейчас в Грузии, откуда отменили авиасообщение, рассказала, что происходит в Тбилиси. Белорусам уже сообщили, что скоро у них будет возможность улететь,

3 076
31 марта 2020 22:22 1

Бизнес замер: эмигрантка из Дрогичина рассказала, что меняется в Германии в связи с коронавирусом

Уроженка Дрогичинского района Инна работает помощницей медсестры в Лейпцигском университете в Германии, в котором есть передовой медицинский факультет.

964
30 марта 2020 20:58

Полицейские объявили комендантский час в Подмосковье, а люди их послали и были правы

Курьез случился в подмосковном городе Дзержинский - полицейские ездили по городу на авто и через громкоговоритель объявляли о запрете выходить на улицу в вечернее и ночное время, потому что в Московской области введен комендантский час. Однако, что-то пошло не так.

933
30 марта 2020 10:53

«Собак сдают в аренду для прогулок»: жительница Дрогичина рассказала, что происходит в Испании

Коронавирус…У одних он вызывает раздражение, у других – панику. При этом никто не остаётся в стороне и данная эпидемия у всех на устах. Каждый день увеличиваются цифры: заражённых, умерших, сроки карантина, меры предосторожности и прочее.