Герб Ганцавічаў: гістарычны сімвал ці прыгожая выдумка?

10:03 06 марта 2020 99
ОБСУДИТЬ
У дадзеным матэрыяле робіцца аналіз гістарычных падзей, якія прывялі да ўзнікнення гарадскога паселішча пад назвай Ганцавічы. Аднак гэта робіцца для таго, каб глыбока прааналізаваць герб Ганцавічаў, а таксама падняць пытанні пра мэтазгоднасць выкарыстання сучаснага гарадскога сімвала, высветліўшы ці адпавядае ён гістарычнай праўдзе.

Перадусім разбярэмся з гісторыяй Ганцавічаў і наогул сённяшняй Ганцаўшчынай. Сучасны горад Ганцавічы ўзнік на рацэ Цна (прыток Прыпяці) у 2-й палове XIX ст. як паселішча пры чыгуначнай станцыі, якое атрымала назву ад суседняй аднайменнай вёскі (у наш час былая вёска займае паўднёва-заходнюю частку горада).

Вёска Ганцавічы ўпершыню ўпамінаецца ў сярэдзіне XVII ст. як шляхецкая ўласнасць у Клецкай ардынацыі Радзівілаў.

VWVW

Даволі вялікі гістарычны перыяд Ганцавічы ўваходзілі ў Пінскі павет Берасцейскага ваяводства.

Ужо ў складзе Расійскай імперыі Ганцавічы апынуліся ў Слуцкім павеце Мінскай губерні і з’яўляліся ўладаннем графа С. Чапскага.

Назва маёнтка і вёскі пайшла ад фальварка Ганцавічы, які згадваецца ў архіўных дакументах за 1773 год, калі ўладальнік фальварку Г. Макавецкі вылучыў яго з маёнтку Круговічаў і прадаў наваградскаму падваяводу Ю. Абуховічу.

Аднак сваім развіццём паселішча ў многім абавязана будаўніцтву чыгункі Баранавічы-Ганцавічы-Лунінец у 1884 годзе (дарэчы, план будаўніцтва мястэчка Ганцавічы быў зацверджаны ў 1902 г.).

Са з’яўленнем чыгуначных шляхоў і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу. У мястэчку працавалі ў тыя часы лесазаводы, піларамы, смалакурні, шклозавод і іншыя прадпрыемствы. На прылягаючай да станцыі тэрыторыі, паблізу ад заводаў, пачалі ўзводзіцца жылыя памяшканні для работнікаў чыгункі і прамысловых прадпрыемстваў.

Такім чынам, утварылася мястэчка, якое мела прамыслова-гандлёвы характар. Лічыцца, што Ганцавічы як мястэчка ўтварылася ў 1898 годзе. Але яшчэ працяглы перыяд мястэчка Ганцавічы, якое фактычна злілося з ранейшай вёскай, уваходзіла ў Круговіцкую воласць.

Нязначнасць мястэчка Ганцавічы захоўвалася і пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, што здарылася ў 1921 г. паводле Рыжскай мірнай дамовы (толькі воласць сталі называць гмінай). Нягледзячы на з’яўленне чыгуначнай станцыі і цэлага шэрагу невялікіх прадпрыемстваў за паўстагоддзя да Другой сусветнай вайны, Ганцавічы так і засталіся ў статусе мястэчка.

Тэрыторыя сучаснай Ганцаўшчыны ў часы Рэспублікі Польшчы ўвайшла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У сваю чаргу яна была падзелена на гміны — Круговіцкую і Хатыніцкую.

На Ганцаўшчыне было некалькі даволі буйных па тым часе прадпрыемстваў. Сярод іх была і шклофабрыка акцыянернага таварыства «Ганцавічы» (звыш 100 рабочых), якая, аднак, не была самай вялікай ў гэтых мясцінах.

Такім чынам, да 1939 года (пачатак Другой сусветнай вайны) Ганцавічы — прыстанцыйнае паселішча ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павета.

З гісторыі бачна, што да пачатку Другой сусветнай вайны паселішча не мае важнасці, не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна, у ім не было таксама размешчана буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Значок, прысвечаны гарадскому гербу

Дык з якога ж часу паселішча, якому крыху больш за 120 год, дае імя субрэгіёну?

Пачатак гэтаму працэсу быў закладзены ў 1939 годзе, калі Ганцавічы ўвайшлі ў склад БССР.

Ганцавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Палескай вобласці БССР, а само паселішча стала яго адміністрацыйным цэнтрам, атрымаўшы афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпа (савецкі аналаг наймення “мястэчка”). Прычым галоўным крытэрыем пры выбары населенага пункта для раённага цэнтра, станавілася яго блізкае размяшчэнне з чыгункай.

Дарэчы, яшчэ адным магчымым фактарам пераўтварэння Ганцавічаў у адміністрацыйны цэнтр пасля далучэння да Заходняй Беларусі да БССР у тым, што за Польшчаю — да закрыцця Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі — у Ганцавічах меўся, раённы камітэт КПЗБ. Гэтая акалічнасць, мажліва, таксама паўплывала ў будучыні на намінаванне Ганцавічаў на статус раённага цэнтра.

Пасля захопу Ганцавічаў нямецкімі акупантамі і стварэння на тэрыторыі Беларусі новай адміністрацыі Трэццяга Рэйха, мястэчка становіцца цэнтрам акругі. Як бачна нямецкая акупацыйныя адміністрацыя выкарыстоўвала напрацоўкі савецкіх “калег”.

Менавіта гэтыя часы сталі паваротнымі для фарміравання паняцця Ганцаўшчына.

Ужо пасля вайны, у 1962—1966 гадах мястэчка знаходзілася ў складзе Ляхавіцкага раёну, а ў 1966 годдзе Ганцавіцкі раён утвораны зноў у тым жа адміністрацыйна-тэрытарыяльным складзе.

6 снежня 1973 года Ганцавічы атрымалі статус горада. Вось такая гісторыя Ганцавічаў, якая нам вельмі важна для разумення асаблівасцяў ўзнікнення паселішча, а таксама для разумення гербавага знака горада.

Геаграфія

Цяпер варта адзначыць геаграфічны і моўны фактары ў структуры рэгіёну, якія фарміруюць агульную карціну суцэльнасці тэрыторыі. Паверхня раёна нізінная і належыць да Прыпяцкага Палесся. У тэктанічных адносінах Ганцавіцкі раён прымеркаваны да паўночнага схілу Палескай седлавіны.

Аднак у іншых геаграфічных паказчыках часткі Ганцавіцкага раёна розняцца паміж сабой. Да Баранавіцка-Ганцавіцкага агракліматычнага раёна адносіцца яе паўночная частка, паўднёвая адпаведна — да Пінскага агракліматычнага раёна.

Глебы адносяцца да Ганцавіцка-Лунінецка-Жыткавіцкага аграглебавага падраёна (поўдзень адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзнкі), паўночная ўскраіна — да Гродзенска-Ваўкавыска-Слонімскага аграглебавага падраёна.

Расліннасць належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі.

У моўным плане Ганцавіцкі раён — гэта субрэгіён, дзе перасякаюцца мазырская, слуцкая, гродзенска-баранавіцкая і пінская гаворкі. Прычым дыялекты вёсак вакол Ганцавічаў блізкія да літаратурнай беларускай мовы і хутчэй могуць адносіцца да слуцкіх гаворак. Такім чынам, Ганцаўшчына як геаграфічнае паняцце паўстае толькі ў сярэдзіне ХХ ст. у сувязі з наданнем Ганцавічам статуса раённага цэнтра.

Рэгіён пад назвай Ганцаўшчына не мае трывалых гістарычных і культурных традыцый. З гэтага вынікае, што раён створаны даволі штучна па розных параметрах і ў будучым не мае ніякіх перспектыў для далейшага існавання.

Уся гэтая інфармацыя пра гістарычны шлях Ганцавічаў і раёна важна, каб прааналізваць сучасную сімволіку паселішча. Герб города Ганцавічы з’яўляецца важным сімвалам, які адлюстроўвае больш чым стогадовае існаванне і развіццё паселішча, г.зн. яго гістарычны шлях.

Герб складаецца з шчыта варажскай формы на блакітным фоне, у левым верхнем вуглу якога размешчаны залаты паўмесяц і зорка (элементы герба «Леліва»), як сувязь з гістарычным сімвалам графаў Чапскіх, на землях якіх быў пабудаваны горад. У цэнтральнай частцы шчыта размешчаны два срэбраных жураўля, як сімвал прыроды палескага краю.

Гарадская сімволіка ў Ганцавічаў з’явілася ў 1998 годзе.

Выкарыстанне паўмесяца і зоркі на шчыце герба цяжка паставіць пад сумнеў, бо выглядае лагічным і на мой уласны погляд гэтыя элементы ўжыты ўдала. Аднак ці варта было размячаць на сімволіцы горада жураўлеў?

З вышэйпрыведзенага матэрыяла вынікае, што Ганцавічы і частка раёна зусім не адносяцца да Палесся, ні па моўнай прыкмеце, ні па агракліматычнай…

Відавочна, што жураўлі, якія асацыююцца з палескім краем практычна не адлюстроўваюць сутнасці Ганцавічаў. З гэтага паўстае лагічнае пытанне – ці варта было ствараць герб сённяшняга горада, які практычна не адлюстроўва спецыфіку ўласна паселішча і звязвае горад з тым субрэгіёнам, да якога Ганцавічы не адносяцца?

І наогул, ці магчымы быў іншы варыянт герба Ганцавічаў? Натуральна можна было прыдумаць нешта больш рэалістычнае і лагічнае.  Гэта тое, што адлюстроўвае сапраўдную спецыфіку горада.

Мяркую, што больш дарэчна было б на гарадской сімволіцы адлюстраваць значнасць пракладзенай чыгункі каля Ганцавічаў, бо менавіта пасля пачатку будаўніцтва Палескай чыгункі паселішча атрымала статус мястэчка.

3 адкрыццём руху па Палескай чыгунцы (1884) і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасці шкла. Таму выбар выявы герба горада відавочны.

Вельмі яскравым прыкладам гарадскога герба, на якім адлюстравана значнасць чыгункі з’яўляецца афіцыйная сімволіка горада Асіповічы. На з’яўленне сённяшняга 30-тысячнага горада паўплывала будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі. Менавіта пасля пабудовы чугуначных шляхоў мястэчка Асіповічы сталі імкліва развівацца. Таму на гербе гэтага горада размешчаны паравоз.

Нешта арыгінальнае ў плане дызайну і сапраўднае з пункту гледжання гістарычнай рэтраспектывы трэба стварыць і для Ганцавічаў. Новы гарадскі герб – гэта перадусім адметны знак саміх Ганцавічаў, а сёняшняя сімволіка, як было вышэй адзначана, не адлюстроўвае сапраўднага гістарычнага шляху гарадскога паселішча.

На новым гарадскім сімвале можна пакінуць частку герба Чапскіх, аднак яе трэба спалучыць са згадкай пра важнасць чыгуначных шляхоў у гісторыі развіцця Ганцавічаў. Калі гэта зрабіць у далешым, то гэткі гістарычны рэбус будзе вырашаны. Больш за тое, адна з цэнтральных вуліц у ранейшыя часы мела назву якраз “Чыгуначная”, што толькі дае чарговую нагоду для стварэння новай сімволікі Ганцавічаў.

Варта адзначыць, што герб Ганцавічаў выкарыстоўваецца не толькі на значках і марках, аднак і на ўяздным знаку ў горад. І тут з радасцю адзначу, што назва паселішча выкарыстоўваецца па-беларуску як на ўязным знаку, так і на аб’ектах калекцыянавання якімі з’яўляюцца значкі і маркі. Аб’екты калекцыянавання, дарэчы, цалкам паўтараюць выяву сімволікі горада.

Ці варта новы гарадскі сімвал Ганцавічам вырашаць яго жыхарам. Калі ж гэта пытанне будзе паднята, то адзначу, што герб павінен адлюстроўваць нейкую гістарычную адметнасць прасторы паселішча. Падобным прынцыпам павінны кіравацца архітэктары і пры ўсталяванні ўязднога знака, які будзе даваць магчымасць адчуць незвычайнасць паселішча ці хаця б прыўносіць адметнасць гораду ці мястэчку сваім існаваннем.

Алесь Крыжэвіч

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

187
21 марта 2020 13:19

Как брестские реконструкторы на битву 17 века в Чехию ездили

В этот раз делегация брестских реконструкторов была приглашена на мероприятие, посвящённое годовщине одной из самых кровопролитных битв тридцатилетней войны, которая сотрясала западную Европу в 17 веке. Успели съездить еще до введения карантина в европейских странах, поездка состоялась 6-8 марта.

88
18 марта 2020 14:52

Якому беларускаму дзеячу паставіць помнік у Брэсце?

“Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б усталяваць у Берасці?” – з такім пытаннем кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Дзмітрый Шыманскі звярнуўся да карыстальнікаў Фэйсбуку і УКантакце. Апытанка сабрала больш за 150 каментароў з прапановамі аб усталяванні помніка навукоўцам, пісьменнікам, паэтам, дзяржаўным і рэлігійным дзеячам.

701
14 февраля 2020 09:18

В Дрогичинском районе почтили летчика, разбившегося 30 лет назад

12 февраля 1990 г. недалеко от д. Восходы Дрогичинского района потерпел катастрофу военный самолёт МИГ - 29, принадлежавший 927 истребительно-авиационному полку дислоцированному в г. Берёза. В результате этой трагедии погиб лётчик - заместитель командира полка подполковник Николай Глова.

1 180
04 февраля 2020 16:08

У Косаве ўшаноўвалі Тадэвуша Касцюшку і чыноўнікі, і апазіцыянеры, і дыпламаты розных краін

На штогадовыя ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі каля яго сядзібы-музея ў Косаве сабраліся дзясяткі людзей, як высокіх чыноўнікаў ды дыпламатаў, так і простых людзей. Сёлета адзначаецца 274 гады ад нараджэння гэтага змагара за свабоду многіх краін, дзяцінства якога звязана з нашым рэгіёнам.